былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Пі́ркі[1] — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавету, месьцілася за 32 км на поўдзень ад Брагіна, 13 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Чарнігаў[lower-alpha 1]), 147 км ад Гомеля.
Піркі | |
трансьліт. Pirki | |
Дата заснаваньня: | перад 1571 годам |
Былая назва: | Перка, Пірка |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Брагінскі |
Сельсавет: | Хракавіцкі сельсавет |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2344 |
СААТА: | 3203854076 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°33′9″ пн. ш. 30°22′48″ у. д. |
± Піркі |
Пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджваньня жыхары (476 сем'яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Ліквідавана 20 жніўня 2008 году[3]. Знаходзіцца на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалягічнага запаведніка.
Найраней Перка (Pierka) з 3 дымамі згаданая ў падатковым рэестры ад 6 студзеня 1571 году як сяло воласьці Любецкага замку ў Кіеўскім ваяводзтве Кароны[lower-alpha 2][4].
У хуткім часе
Село Перка з людми отчизными, куничниками, з даню грошовою и медовою, з дубровами, лесами, чертежами, полми, сеножатми, з гоны бобровыми и ловы зверинными
названае ў лісьце ад 15 (25) сакавіка 1574 году князя Аляксандра Аляксандравіча Вішнявецкага брату князю Міхаілу Аляксандравічу Вішнявецкаму аб разьдзеле айчызнага маёнтку Брагін Кіеўскага павету Каралеўства Польскага. Уладальнікам яго стаў князь Міхаіл[5]. Падобна, тады на перкаўскіх грунтах існавалі дзьве аднайменныя вёскі, прыналежныя да каралеўшчыны Любечу і да прыватнаўласьніцкага Брагіна.
Прысутная вёска Перка ў люстрацыі старостваў Кіеўскага ваяводзтва 1616 году. Належала яна да Любецкай воласьці аднаіменнага староства, якое пажыцьцёва трымаў пан Мікалай Струсь. Агульны пабор з 21 перкаўскага падданага складаў 64 злотых і 1 грош[6]. У люстрацыях Любецкага староства 1622 і 1636 гадоў побач зь вёскамі Асарэвічы, Савічы, Грушнае, Вяльле, Крукі, Хракавічы названая і Пірка[7].
У 1638 годзе князь Ярэмі Міхал, сын Міхаіла, Вішнявецкі заставіў на чатыры гады за 65 000 злотых пану Мікалаю Лосятынскаму сваю палову Брагінскага замку і места з фальваркам Глухавічы, 22 сёламі, сярод якіх — Pirka[lower-alpha 3], ды яшчэ з 3 хутарамі[8].
Згодна з тарыфам 1754 году, з 26 двароў[lower-alpha 4] (×6 — каля 156 жыхароў) вёскі Піркі «do grodu» (Оўруцкага замку) выплачвалася 4 злотых, 1 грош, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 16 злотых, 4 грошы. Прыналежнасьць паселішча на той час пазначаная як спрэчная (in controverso)[9]. Часовая контравэрсія ўзьнікла, магчыма, дзеля таго, што хіба 15 лютага 1754 году быў зроблены запіс «wieczystego prawa darownego» ад падканцлера літоўскага графа Міхала Сапегі войскаму ашмянскаму пану Францішку Ракіцкаму на добры Ёлча, у складзе якіх — фальварак Савічы, вёскі Бярозкі (Berezno), Грушнае, Крукі, Перкі з слабодкай Кулажын[10].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Піркі апынуліся ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[11]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 году, вядома, што сяло Грушна, вёскі Піркі, Савічы, Калыбань, слабада Нежыхаў і іншыя былі ў заставе ў пана Ігнацыя Шышкі, а належалі (зноў жа застаўным правам) ротмістру троцкаму пану Валенцію Зялёнку[12].
9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Піркі ў складзе Савіцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуліс ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[13].
1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.