Бярэзань (Докшыцкі раён)
вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бярэ́зань[1], Беразіно́[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Бярэзіне. Цэнтар сельсавету Докшыцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 393 чалавекі. Знаходзіцца за 30 км на ўсход ад Докшыцаў, за 40 км ад чыгуначнай станцыі Лепель.
Бярэзань Горная — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.
Remove ads
Назва
Тапонім Бярэзань утварыўся ад назвы ракі Бярэзіны[3]. У ранейшыя часы, каб пазьбегнуць блытаніны з аднайменным мястэчкам у Любашанскай воласьці мела назву Бярэзань Горная[4]. Цяперашняе афіцыйнае найменьне «Беразіно», як і ў выпадку колішняй Бярэзані Любашанскай, ёсьць перакручваньнем традыцыйнай назвы, відаць, на манер расейскай вёскі Барадзіно (Маскоўская вобласьць).
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Бярэзань датуецца 13 студзеня 1407 году. У пачатку XV стагодзьдзя паселішча разам зь іншымі сёламі Харэцкай воласьці перайшло да ваяводы віленскага Войцеха Манівіда. Па згасаньні роду Манівідаў у 2-й палове XV ст. Бярэзань, імаверна, знаходзілася ў валоданьні Судзімонтавічаў, пазьней яе падзялілі паміж сабой Гальшанскія і Чартарыйскія. Ад апошніх частка паселішча перайшла да Тышкевічаў, рэштай валодалі Пацы (неўзабаве сталі асноўнымі ўладальнікамі).

У канцы XVI ст. Бярэзань атрымала статус мястэчка і стала цэнтрам вялікага маёнтку, землі якога цягнуліся абапал Бярэзіны амаль на 40 км — ад вёсцы Адрубак да ўтоку ракі Сергуч (прыкладна супадалі з сучаснымі межамі Бярэзінскага запаведніка). У 1682 годзе Канстантын Уладзіслаў Пац заснаваў у мястэчку драўляныя касьцёл і кляштар бэрнардынаў. Маёнтак знаходзіўся часткова ў Полацкім, часткова ў Менскім ваяводзтве (мяжа ішла ракой Бярэзінай).
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Бярэзань апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Барысаўскім павеце Менскай губэрні. У пач. XIX ст. паселішчам валодалі Тавянскія. На 1812 год у Бярэзані было 30 двароў. У 2-й палове XIX ст. статус паселішча панізілі да сяла. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, тут было 124 двары.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Бярэзань занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бярэзань абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1919 годзе яна ўвайшла ў БССР, дзе 20 жніўня 1924 году стала цэнтрам сельсавету.
На 1970 год у Бярэзані было 232 двары, на 1941 год — 51, на 1995 год — 262.
Remove ads
Насельніцтва

Дэмаграфія
Інфраструктура
У Бярэзані працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя

Славутасьці
Каля Бярэзані знаходзіцца гарадзішча 3—4 ст. н. э. з матэрыяламі культураў штрыхаванай керамікі і днепрадзьвінскай, курганны могільнік.
Страчаная спадчына
- Касьцёл і кляштар бэрнардынаў (1682)
- Царква Сьвятога Духа
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads