Галоўная старонка

галоўная старонка праекту Вікімэдыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Галоўная старонка
Remove ads
Вітаем у Вікіпэдыі,
вольнай энцыкляпэдыі, якую можа рэдагаваць кожны.
Thumb
Шэсьць губэрняў Паўночна-Заходняга краю Расейскай імпэрыі

Паўночна-Заходні край, альбо паўночна-заходнія губэрні (па-расейску: Северо-Западный край) — размоўная, публіцыстычная і афіцыйна-бюракратычная назва шасьці губэрняў Расейскай імпэрыі (Віленская, Ковенская, Гарадзенская, Менская, Магілёўская і Віцебская губэрні).

Тэрмін «Паўночна-Заходні край» («паўночна-заходнія губэрні») пачаў першапачаткова ўжывацца ва ўрадавай тэрміналёгіі ў адносінах да Віленскага ваеннага генэрал-губэрнатарства пасьля скасаваньня ў Расейскай імпэрыі ўніяцтва (1839) як жаданьне паказаць ня толькі спадчынна-дынастычны, але і этнаканфэсійна «рускі» характар гэтых зямель (Віленскай, Гарадзенскай, Менскай і Ковенскай губэрняў). Аднак да пачатку сялянскай рэформы (1861) і асабліва да паўстаньня 1863—1864 гадоў тэрмін «Паўночна-Заходні край» выкарыстоўваўся вельмі рэдка і не распаўсюджваўся на Віцебскую і Магілёўскую губэрні. Да пачатку 1860-х часьцей за ўсё ў расейскай урадавай тэрміналёгіі «паўночна-заходнія губэрні» не вылучаліся асобна, а разам зь «беларускімі» (Віцебскай і Магілёўскай губэрнямі) і «паўднёва-заходнімі губэрнямі» («Паўднёва-Заходнім краем» — Кіеўскім вайсковым генэрал-губэрнатарствам) прадстаўляліся сукупна і фігуравалі пад агульнай назвай «заходнія губэрні» (ці «Заходні край»).

Падпарадкаваньне ў 1863 годзе (праз пачатак паўстаньня 1863—1864 гадоў) Віцебскай і Магілёўскай губэрняў уладзе віленскага ваеннага генэрал-губэрнатара распаўсюдзіла тэрмін «Паўночна-Заходні край» і на гэтыя («беларускія») губэрні, што захавалася нават пасьля выхаду ў 1869 годзе Віцебскай і Магілёўскай губэрняў з-пад улады віленскага генэрал-губэрнатара.
(артыкул цалкам…)

Thumb

Аляксандар Марозсавецкі ды ўкраінскі палітычны дзяяч, кіраўнік Вярхоўнай Рады Ўкраіны ад 18 траўня 1994 г. да 12 траўня 1998 г., і ад 6 ліпеня 2006 г. да 23 лістапада 2007 г. Адзін з заснавальнікаў Сацыялістычнай Партыі Ўкраіны, да 2010 зьяўляўся старшынём партыі. Чатыры разы ўдзельнічаў ў выбарах прэзыдэнта Ўкраіны, найлепшы вынік атрымаў на выбарах 1994 году — 13,33% і трэцяе месца. Адзін з галоўных фігурантаў у «справе Ґанґадзэ».
(артыкул цалкам…)

Актуальныя падзеі


Памерлі: Озі Осбарн (76 гадоў)

Гэты дзень у гісторыі

Thumb
Рад

21 сьнежня:

  • 1846Робэрт Лістан правёў першую ў Эўропе хірургічную апэрацыю з анэстэзіяй
  • 1898П’ер і Марыя Кюры адкрылі рад (на выяве)
  • 1913 — у нью-ёрскай газэце надрукавалі першую ў гісторыі крыжаванку
  • 1918 — на загад Рады дзяржаўнай абароны Летувы ўтварыўся Першы гарадзенскі беларускі полк
  • 1923Нэпал пазбавіўся статусу пратэктарату Брытаніі і зрабіўся незалежнай дзяржавай
  • 1958 — абраньне Шарля дэ Голя першым прэзыдэнтам Пятае Рэспублікі (Францыя)
  • 2007 — да Шэнгенскага пагадненьня далучылася 9 краінаў ЭЗЛетува, Латвія, Эстонія, Польшча, Чэхія, Славаччына, Славенія, Вугоршчына і Мальта
  • Ці ведаеце вы...

    З новых артыкулаў (1—31 сакавіка)
    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, зь якіх больш за 1 000 000 артыкулаў маюць:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.
    Remove ads
    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads