Даўяты Вялікія

вёска ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Даўя́ты Вялі́кія[1] — вёска ў Беларусі, каля возера Корні. Уваходзяць у склад Ахрэмаўскага сельсавету Браслаўскага раёну Віцебскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Даўят або Давята (Dowyatt, Daviato[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўмонт; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Damondus) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[4][5], а аснова -ют- (-ят-) (імёны ліцьвінаў Ютэль, Вілят, Карыят; германскія імёны Jutilo, Wiliatus, Cariatto) — ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак'[6]. Такім парадкам, імя Даўят азначае «здольны нашчадак»[7].

Адпаведнасьць імя Даўят германскаму імю Dowyatt сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[3]. Слушнасьць супастаўленьня імя Даўят з германскім імём Dowyatt прызнае летувіскі тапаніміст Аляксандрас Ванагас[8].

Remove ads

Гісторыя

У 1921—1945 гадох вёска ў складзе гміны Ёды Дзісенскага павету Віленскага ваяводзтва Польскай Рэспублікі[9] (Заходняя Беларусь). У 1939 годзе далучаная да Беларускай ССР (Узьяднаньне Беларусі).

Насельніцтва

  • 1921 год — 99 чалавек[10]
  • 1931 год — 111 чалавек[9]
  • 1999 год — 20 чалавек
  • 2010 год — 11 чалавек

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads