Міхайла Мінігайла
(пам. каля 1419) кашталян віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхайла Мінігайла (? — па 1413) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста ашмянскі (1387—1399) і віленскі (1393), першы кашталян віленскі (1413). На Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Равіч», да гэтага меў іншы герб.
Валодаў маёнткам Дзевянішкамі (тытуляваўся de Dewenyszki) на Ашмяншчыне[1]. Апроч таго, меў уладаньні каля Салечнікаў.
Remove ads
Імя
Мінігель, Мінгель або Мэнгель (Minigelus[2], Mingellus[3], Mengel[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Альмін, Асьміна; германскія імёны Miniatus, Almin, Osminna) паходзіць ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[6], minthi 'памяць'[7], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[8]. Такім парадкам, імя Мінігайла азначае «жвавы думкамі» (тое ж, што і імя Гайлімін)[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Michaele alias Minigal Gedigoldi capitanei de Oschmena (17 лютага 1387 году)[10]; Michaele alias Mingal Gedigowdi (22 лютага 1387 году)[11]; Michaele alias Minigal de Oszmena (1 чэрвеня 1387 году)[12]; Минкгайло изъ Ошмены (1 ліпеня 1388 году[13], 18 чэрвеня 1389 году[14]); Минигайло (16 сьнежня 1388 году)[15]; Michaele alias Minigalone (25 траўня 1391 году)[16]; Minigalone (2 лютага 1395 году)[17]; Mynnegal houptman czur Aschmynne[18], Mynghail, capitaneus in Aschmyna[19] (12 кастрычніка 1398 году); mit Mynnegeilen (Mynnegeil[20]; 1400 год)[21]; Minigaylo Gedigoldi cum fratre germano Swiwilone [Survilone] (18 студзеня 1401 году)[22]; Myngail (17 жніўня 1404 году)[23]; Mynygaylo (13 студзеня 1407 году)[24]; Michaele alias Minigallo de Dewenyszki (20 красавіка 1411 году)[25]; Michaele alias Minigalo (31 траўня 1412 году)[26]; cum genelogia Minigail castellani Wilnensis[27], Mingal [castellanus] Vilnensis[28], Mynigal castellanum Vilnensem[29] (2 кастрычніка 1413 году); Myngal[20].
Remove ads
Біяграфія
Зь літоўскага баярскага роду, сын Гедыгольда. Меў брата Сурвілу.
Упершыню ўпамінаецца ў прывілеі Ягайлы Віленскай катэдры (1387 год). У 1387—1399 гадох быў старостам ашмянскім, у 1393 годзе — старостам віленскім. У 1388 годзе ў Маладэчне выконваў місію замірэньня Ягайлы з князем Дзьмітрыем Альгердавічам, які вярнуўся з Масковіі. У 1413 годзе быў кашталянам віленскім.
Браў удзел у падпісаньні Салінскай умовы (1398 год) паміж Вітаўтам і крыжакамі, у складаньні Віленска-Радамскай уніі (1401 год)[30]. У дакумэнтах Вітаўта подпіс Мінігайлы стаіць раней за Войцеха Манівіда і Братошу, што сьведчыць пра вялікую вагу сярод тагачаснай арыстакратыі.
Remove ads
Мова і культура
Змацаваў дакумэнт Вітаўта для Тэўтонскага ордэну ад 14 кастрычніка 1398 году пячацьцю з лацінскім надпісам[31]:
…GAILE
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads