Нарбут (літоўскі баярын)

(XV ст.) літоўскі баярын, пачынальнік роду Нарбутаў From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Нарбут — літоўскі баярын, пачынальнік роду Нарбутаў.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Вотчынныя землі, відаць, знаходзіліся ў ваколіцах Немянчына і Лынкмянаў, дзе ў 1440/43 годзе яму надалі людзей.

Remove ads

Імя

Нарпод, пазьней Нарпот або Нарбот (Norpod, Norpoth[2], Narbot[3][4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normund) паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[6], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[7], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[8] або ад асновы -буд- (-бод-)[9]. Такім парадкам, імя Нарбут азначае «захаваны корань»[10] (тое ж, што і імя Бутнар).

Адпаведнасьць імя Нарбут германскаму імю Norpod сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[11].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Nierbota[12].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Нарбуту ставищо Орле на реце Сесюсе (1440—1492 гады)[13]; Нарибуту (Нарибут[14]; 1440—1492 гады, 7 лістапада 1442 году)[15].

Remove ads

Біяграфія

Зь літоўскага баярскага роду. Паводле Хронікі Быхаўца, у 1440 годзе, па забойстве Жыгімонта Кейстутавіча, заняў для Міхала Жыгімонтавіча Віленскі Верхні замак. Потым, відаць, перайшоў на бок Казімера.

Меў сыноў Пятра Дабрагоста, Яна, Станіслава, Мікалая, Юрыя, Альбэрта.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads