Соф’я Слуцкая
(1585—1612) княгіня слуцкая і капыльская, праваслаўная сьвятая From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Со́ф’я Слу́цкая (1 траўня 1585, Слуцак, цяпер Менская вобласьць, Беларусь — 9 (19) сакавіка 1612, м. Амелева, цяпер Ігуменскі раён, Менская вобл., Беларусь) — беларуская праваслаўная сьвятая і асьветніца Вялікага Княства Літоўскага[3].
Remove ads
Remove ads
Біяграфія
Дачка слуцкага князя Юрыя III і Барбары з Кішкаў[3], апошняя з княскага роду Алелькавічаў. Верагодна, выхоўвалася ў дзяцінстве ў праваслаўі, але на працягу свайго сьвядомага жыцьця была каталічкай.
У раньнім веку страціла бацьку, адразу за ім сышла з жыцьця і маці. Па сьмерці дзядзькоў Аляксандра (1591 год) і Яна Сымона (1592 год) да Соф’і адышло ўсё Слуцкае княства зь местамі Слуцкам і Капылём, мястэчкамі Раманавам, Старобінам, Любаньню, Пясочным і Ленінам, 32 фальваркі.
Сіратой апекваліся сваякі Хадкевічы: староста жамойцкі Юры, па ягонай сьмерці — кашталян віленскі і староста берасьцейскі Геранім. Яны запазычылі князям Радзівілам значныя грашовыя сумы і вырашылі выплаціць даўгі пасагам Соф’і, якую сасваталі за нясьвіскага князя Януша Радзівіла, сына ваяводы віленскага Крыштапа. Напярэдадні вясельля абвастрыліся фінансавыя спрэчкі двух кланаў, і Хадкевічы скасавалі заручыны сваёй выхаванкі. Аднак Радзівілы рашуча абвясьцілі, што не жадаюць адмаўляцца ад нявесты і падалі на Хадкевічаў у суд. Вырак суду на карысьць Радзівілаў вельмі ўдарыў па гонару апекуна Соф’і. Новы дзень вясельля прызначылі на 1 кастрычніка 1600 году, на сьвята Пакрова Багародзіцы. Хоць муж вызнаваў кальвінізм, Соф’я заставалася праваслаўнай[3]. У якасьці адступнога Хадкевічы атрымалі 360 080 злотых, 500 валокаў зямлі і скасаваньне доўгу[1].
20 ліпеня 1600 году жаніх Януш Радзівіл зьвярнуўся да папы рымскага Клімэнта VIII (1592—1605) з прашэньнем аб дазволе на шлюб, дзе згадвалася: «мною было дакладна прадпісана, каб сама дзяўчына магла жыць з мною, каталіком, безь перашкоды адносна ейнае рэлігіі». 1 кастрычніка ў праваслаўным саборы Берасьця адбылося вянчаньне паводле праваслаўнага абраду. У выніку наступных рознагалосьсяў з папскім стальцам муж перайшоў у кальвінізм[1].
У 1604 годзе неўзабаве па родах памёр нованароджаны сын Мікалай. У 1608 годзе — дачка Кацярына[1].
Шмат увагі надавала дабрачынным справам, падтрымлівала праваслаўныя цэрквы і манастыры ў Слуцкім княстве. Ахвяравала сродкі для пабудовы лякарань для бедных, учыняла паломніцтвы ў сьвятыя мясьціны. Дамаглася ад мужа здабыцьця ў вялікага князя літоўскага Жыгімонта Вазы (1587—1632) граматы, паводле якой у Слуцкім княстве забаранялася прымушаць праваслаўных хрысьціянаў да пераходу ў склад Уніяцкай царквы[4] і адбіраць царкоўную маёмасьць у праваслаўных прыходаў і манастыроў[2]. Брала ўдзел у якасьці праваслаўнай братчыцы ў Слуцкім Зьмяненскім брацтве[1].
Памерла 19 сакавіка 1612 году, нарадзіўшы дачку Кацярыну, якая таксама памерла ў той самы дзень[2].
Remove ads
Памяць

Княгіню пахавалі ў Слуцкім Трайчанскім манастыры. Да цынкавай грабніцы прымацавалі герб слуцкіх князёў Алелькавічаў. На вонкавым баку грабніцы зьмясьціл надпіс літымі літарамі: «1612 года, сакавіка 19, спачыла дабраверная Соф’я, княгіня слуцкая Алелькаўна Юр’евічаўна, Альгердава племя, і пакладзена была ў Слуцку, у манастыры Сьвятой Жываначальнай Тройцы». Паэт Салямон Рысінскі, які працаваў пісарам пры мужы, прысьвяціў ёй пасьмяротную эпітафію[1]:
— Салямон Рысінскі, Эпітафія Соф'і Слуцкай |
Да 1904 году мошчы захоўваліся пад алтаром Спаскай царквы Траецкага манастыра ў Слуцку, адкуль грабніцу перанесьлі ў зімнюю капліцу манастыра. У 1912 годзе мошчы зьмясьцілі пад правым клірасам Траецкага сабору Слуцка. 21 лютага 1930 году раку грабніцы адчыніла дзяржаўная камісія з удзелам начальніка аддзела Бабруйскага выканаўскага камітэту Антонава, дацэнта Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Чарвакова і кіраўніка Бабруйскай лякарні Сурава ў прысутнасьці настаяцеля Траецкага сабору япіскапа Слуцкага БАПЦ Мікалая (Шамяцілы). У пратаколе з прыкладаньнем заключэньня і фатаздымкаў адзначалася нятленьне мошчаў пры адсутнасьці адмысловага бальзамаваньня цела[1].
Затым мошчы даставілі ў музэй Беларускага мэдычнага інстытуту (Менск), адкуль пасьля нямецкага захопу Менску ў 1941 годзе перанесьлі ў катэдральны сабор Сашэсьця Сьвятога Духу (Менск), дзе мошчы захоўваюцца дагэтуль[1].
Remove ads
Кананізацыя
Неўзабаве сярод месьцічаў пайшлі чуткі пра дзівосы, што адбываліся ля труны. Менавіта тады Соф’ю пачалі ўшаноўваць як сьвятую, але кананізавалі княгіню значна пазьней, у 1984 годзе.
У 2000 годзе да 2000-годзьдзя хрысьціянства быў усталяваны помнік Соф’і Слуцкай[5]. У 2009 годзе ў Менску асьвяцілі новую царкву ў гонар сьвятой Соф’і Слуцкай.
У наш час сьвятыя мошчы Соф’і Слуцкай захоўваюцца ў Катэдральным саборы Сашэсьця Сьвятога Духу ў Менску. Дзень яе памяці адзначаецца 1 красавіка.
Пытаньне веры
У 2008 годзе беларуская архівістка Вольга Бабкова выявіла ў зборах Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі непадпісаны[6] дакумэнт ад 6 лютага 1600 г., дзе ад імя Соф’і Алелькавіч пры заключэньні шлюбнай дамовы зь Янушам Радзівілам сьцьвярджалася, што яна зьяўлялася каталічкай[7][8]. Пагатоў на 6 лютага 1600 годзе Соф’я Алелькавіч ужо была паўналетняй, то бок правамоцнай[6].
У культуры
Пэрсанаж рамана Юзафа Крашэўскага «Апошняя з слуцкіх князёў» (1841) і гістарычнай драмы Ўладзіслава Сыракомлі «Магнаты і сірата» (1859).
Радавод
Радавод Соф’і Слуцкай
16. Сямён Алелькавіч | ||||||||||||||||
8. Юры I Алелькавіч | ||||||||||||||||
17. невядома | ||||||||||||||||
4. Юры II Алелькавіч | ||||||||||||||||
9. невядома | ||||||||||||||||
2. Юры III Алелькавіч | ||||||||||||||||
5. невядома | ||||||||||||||||
1. Соф’я Слуцкая | ||||||||||||||||
3. Барбара з Кішак | ||||||||||||||||
Remove ads
Галерэя
- Невядомы мастак, 1646—1653 гг.
- Невядомы мастак XVIII ст., паводле партрэта XVI ст.
- Партрэт з альбома «Выявы роду Радзівілаў». Нясьвіж, 1758 г.
- Надмагільле ў Слуцкім Траецкім манастыры, 1890 г.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads