Сурман
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сурман (Шурман, Шурмен), Шырман, Сысман (Шышман) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Сурман або Серман (Surman, Surmannus[1][2][3], *Sermanus[4]) — імя германскага паходжаньня[5][6]. Іменная аснова -сір- (-сер-, -сіс-) (імёны ліцьвінаў Сіргоўд, Сіргут, Сірмонт; германскія імёны Siriaud, Sergudo, Sirmont) паходзіць ад гоцкага sisu 'чароўны сьпеў, заклён'[7], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[8], германскага man 'чалавек'[9].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Surman[10].
У Прусіі бытавала імя Surmanne[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: о имена… о Жырмоны (21 кастрычніка 1542 году)[12]; Sebestyan a Surman Koreywiczy… Szirman Boczilowic synem Mikolaiem (1558 год)[13]; стрелцы… Юхно а Мишко Шурменовичи (23 сьнежня 1558 году)[14]; Szyszmanowicz (1781 год)[15]; Parafia ekimańska… Szurmanowo dwór (1784 год)[16]; Anna Surman (1807 год)[17]; Jerzy Szurman (1826 год)[18].
Remove ads
Носьбіты
- Сямён, Мацей, Дзьмітры, Ямеля і Даніла Сурмановічы — жыхары мястэчка Докшыцаў (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў 1785 годзе[19]
- Васіль і Ганна Шурманы — жыхары маёнтку Галамысьлі (Полацкае ваяводзтва), якія ўпамінаюцца ў 1792 годзе[20]
Шышмановічы — літоўскі шляхецкі род[21].
Журманы (Żurman) гербу Шаліга — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[22], украінскія казакі[23].
Сысмановіч (Sismanowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[24].
Шырман (Schirrman, Schirmann) — прозьвішча, гістарычна зафіксанае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[25].
На 1904 год існавала вёска Зізманава ў Духаўшчынскім павеце Смаленскай губэрні[26].
На 1906 год існавала вёска Шурманы ў Полацкім павеце Віцебскай губэрні[27].
Назву Жырмоны маюць дзьве вёскі на гістарычнай Меншчыне.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads