Тэўтабод (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тэўтабод, Таўбут (Табут, Цябот), Дыбут — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Цебут.
Паходжаньне
Тэўтабод, Тэўбод або Цябод (Teutobod, Teubod, Thiabod[a]) і Дзібот (Diebot) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўтвід, Таўтывіл, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага þiuda[3], германскага þeudo[4] 'род, народ'[5], аснова -буд- (-бод-) (імёны ліцьвінаў Будзівід, Будар, Будрых; германскія імёны Bodwidus, Buder, Boderich) — ад бургундзкага buda 'пасол, пасланьнік' або германскага bodo 'гаспадар', аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[6] або ад асновы -буд- (-бод-)[7]. Такім парадкам, імя Таўбут азначае «камель роду»[2]. Апроч таго, адзначалася германскае імя Taboth (Ta-both)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Raczkonis Thabuthovicz (20 студзеня 1433 году)[9]; Jakub Raczko Tabutowicz (1433—1440 гады)[10]; Кревское волости и Холхолское волости. Станку Тяботовичу чотыри чоловеки (1440—1492 гады)[11]; у Ошменьском повете… людеи… а Андрея Тябутовича (15 сьнежня 1517 году)[12]; Бернат Товбутович (1538 год)[13]; Mika Dybutowicza (1580 год)[14]; Marek Łększa Janowiczowie Tabatowie (7 сьнежня 1611 году)[15]; панъ Адамъ Войтеховичъ Яновичъ Товъбутовичъ (23 чэрвеня 1691 году)[15]; pana Jana Alexieiowicza Tiebuta (20 траўня 1704 году)[16][b].
Remove ads
Носьбіты
- Тэўтабод († каля 101 да н. э.) — водца тэўтонаў
- Таўбут[2] († каля 1413) — літоўскі баярын, меў сына Рачку
- Станька Цяботавіч — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
- Бернат Таўбутавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1538 годзе
На 1906 год існавала вёска Цябуты ў Себескім павеце Віцебскай губэрні[23].
Назву Цябуты маюць вёскі на гістарычных Ашмяншчыне і Меншчыне.
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
- Таксама:
- Стабут, Сьцябут, Сьцябуд (параўн.: Dawid Żminigajło Jawgiel, т. б. z Minigajła[17]): homines… Sthabvth (23 красавіка 1449 году)[18], въ Бутка Стебутовича землю (2 ліпеня 1493 году)[19], nobiles… Olyechno Stabuthowycz (6 сьнежня 1522 году)[20], Олехно Стебудович[21], Миколаи Стебутович[22] (1528 год)
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads