Вісімонт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вісімонт (Вісімунт, Вішмонт, Віжмонт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Ві́смант (Ві́смунт, Ві́змунт, Ві́шмунт, Ві́сьмант).

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...
Remove ads

Паходжаньне

Вісімунд, Візамонд або Візмунт, пазьней Візмонда (Wisemund, Vizamondus[1][2], Wizmunt, Guismondo[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -віс- (-віз-, -веш-) (імёны ліцьвінаў Вісбар, Вісігерд, Вішымут; германскія імёны Wisbar, Wisigard, Vismuot) паходзіць ад гоцкага wis 'мудры, абазнаны'[5], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[6] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[7]. Такім парадкам, імя Вісімонт азначае «палкасьць мудрасьці»[8].

Адпаведнасьць імя Вішмонт германскаму імю Wisemund сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[9]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — таксама сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[10].

У Прусіі бытавала імя Wissemunt[11].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Висимониту чотыри чоловеки (1440—1492 гады)[12]; Висимонтъ (7 лістапада 1442 году)[13]; Stanislao Wyszymuntowicz (Stanislaus Wyszymuntowicz; 10 жніўня 1474 году)[14]; Висимонътовы дети: Гришъко а Васько (каля 1492 году)[15]; Laurentio Wyszymontowicz[16], Laurentio Wiszymuntowicz[17] (Laurentius Wiszymuntowicz; 22 ліпеня 1503 году); Лаврин Висмонътович[18], Фронцъко Висмонътович[19] (1528 год); а три пустовщины, на йме… Вижмонтишки (16 кастрычніка 1533 году)[20]; Висмонт Янович… Стан Висмонтович… Висмонт Симонтович (1537—1538 гады)[21]; село Вишмонтишки… села Висмонтишекъ… тогожъ села Вишмонтишокъ (1554 год)[22]; Адамъ Вызмонтъ[23], Петръ Миколаевичъ з Висимонтовичъ[24], Янъ Михайловичъ з Висимонтовичъ[25] (1567 год); inter nobilem Adamum Vizmunt (2 траўня 1579 году)[26]; Jadwiga Wismunt (1666 год)[27]; земяне господаръские земли Жомоитской панове Якобъ и Жыгмонтъ Ивашкевичове Висмонътове… паномъ Ивашкевичомъ Висмонътомъ (31 студзеня 1685 году)[28]; Mikołaj Wismont z Wiszmontów (1690 год)[29]; Georgius Wismąt (24 лютага 1762 году)[30]; Scholastyka Wismontt (1795 год)[31]; Felicja Wiszmontt (1797 год)[32]; Anastazja Wiszmuntt (1806 год)[33]; Felicyanna Wiśmont (1818 год)[34].

Remove ads

Носьбіты

Вісманты гербу Сас — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Лідзкага павету[35].

Вісманты (Wismont) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[36].

У XVI ст. існавала «айчына» Візмонтавічы (Визмонтовичи) у Жамойцкім старостве[37].

На 1905 год існавала ўрочышча Вісьмонтавічы ў Слонімскім павеце Гарадзенскай губэрні[38].

Назву Вісманты мае гістарычная мясцовасьць ў Лідзе і вёска на гістарычнай Упіччыне. У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Вісмонтышкі.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads