Данюшава

вёска ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Данюшава
Remove ads

Даню́шава[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Вяльлі. Уваходзіць у склад Жодзішкаўскага сельсавету Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 30 чалавек.

Хуткія факты

Данюшава — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Аскеркаў.

Remove ads

Назва

Дана, пазьней Дан (Dano, Dann) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова дан- (дэн-) (імёны ліцьвінаў Данейка, Дангель, Данар; германскія імёны Danica, Dengel, Danhari) паходзіць ад гоцкага *dans 'датчанін'[3] або стараангельскага denu 'даліна'[4]. Імя Даніш гістарычна бытавала ў Польшчы: Danisch (1386 год), Danissz (1400 год), Danis (1463 год), Danysz (1497 год)[5].

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У 1620 годзе ў Данюшаве з фундацыі Яна Кішкі і ягонай жонкі Крыстыны з Друцкіх-Сакольскіх збудавалі першы касьцёл.

У 1728 годзе Мікалай Кошыч заснаваў у Данюшаве езуіцкую місію. Па ліквідацыі ордэна езуітаў у 1773 годзе касьцёл стаў парафіяльным.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Панарама мястэчка, 1871 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Данюшава апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1809 Марцін Кліманскі збудаваў у мястэчку новы касьцёл. У 1899 годзе сьвятыню з дапамогаю прыхаджанаў пашырыў ксёндз Гінтаўт Ніказег. Каталіцкая парафія Данюшава належала да Сьвірскага дэканату і налічвала 3720 вернікаў. Само мястэчка ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя знаходізалася ў валоданьні Чарноцкіх.

Канстантын Тышкевіч па падарожжы Вяльлёю ў 1857 годзе ў кнізе «Вяльля і яе берагі» перадаў свае ўражаньні ад Данюшава:

« На высокім правым беразе Вяльлі, сярод зеляніны дрэваў бялее шляхецкая сядзіба, упарадкаваная і багатая. За ёй сьціплы драўляны кастцёл, а далей – доўгая вёска, акуратная і чыстая »

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Данюшава занялі войскі Нямецкай імпэрыі, тут знаходзіўся вайсковы шпіталь. У гэты час у двары касьцёла паставілі два помнікі памерлым афіцэрам. Па тым, як лінія фронта стабілізавалася непадалёк ад мястэчка, немцы ўзьвялі перад касьцёлам вялікі помнік з камянёў і бэтону, які прысьвяцілі «памяці слаўнага наступленьня 1915 году». Па заканчэньні вайны парэшткі нямецкіх салдатаў і афіцэраў перазахавалі на вайсковых могілках у вёсцы Макроўцах. На высокім каменным пастамэнце нямецкага помніка паставілі скульптуру Божай Маці.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Данюшава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[6]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году мястэчка апынулася ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі.

У 1939 годзе Данюшава ўвайшло ў БССР. У 1960-я гады савецкія ўлады гвалтоўна закрылі касьцёл (зноў дзее з 1980-х гадоў)[7].

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1880 год — 212 чал.[8]
  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 39 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 30 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Страчаная спадсына

  • Сядзібна-паркавы комплекс Аскеркаў (XIX ст.)

Галерэя

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads