Даўспрунг
князь Літвы, старэйшы брат Міндоўга From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Даўспрунг (? — па 1219) — літоўскі князь.
Імя
Даўга або Дава (Daugo, Davo) і Спранка (Spranco) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[2][3], а аснова -спронг- (германскае імя Spranco) мае повязі з дацкім, швэдзкім і нарвэскім sprang-, sprung- 'прарастаць', швэдзкім språng 'крыніца'[4]. Такім парадкам, імя Даўспрунг азначае «годны парастак»[4].
Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Довъспроункъ (умова 1219 году)
Remove ads
Біяграфія
Зь літоўскага княскага роду, меў малодшага брата Міндоўга. Упершыню ўпамінаецца ў канцы 1219 або пачатку 1220 году[5] як трэці зь пяці літоўскіх старэйшых князёў, якія разам зь іншымі 16 князямі — жамойцкімі, Рушкавічамі, Булевічамі, дзяволцкімі — склалі мір з галiцка-валынскiмi князямi Данілам і Васількам Раманавічамі:
![]() |
Въ лѣт 6723. Б(о)жиимъ повелениемъ прислаша кнѧзи Литовьскии к великои кнѧгини Романовѣ и Данилови и Василкови, миръ дающе. Бѧхоу же имена Литовьскихъ кнѧзеи: се старѣшеи Живинъбоудъ · Давъѧтъ · Довъспроункъ · братъ его Мидогъ · брат · Довьяловъ · Виликаилъ. А Жемотьскыи: кнѧз Ерьдивилъ · Выкынтъ. А Роушьковичев: Кинтибоуть · Вонибоут · Боутовить · Вижѣикъ и с(ы)н его Вишлии · Китении · Пликосова. А се Боулевичи: Вишимоут, егоже оуби Миндого тъ и женоу его поѧлъ и братью его побилъ · Едивила · Спроудѣика. А се кнѧзи из Дяволтвы: Юдьки · Поукѣикъ · Бикши · Ликиикъ. Си же вси миръ даша кн(я)зю Данилови и Василкоу, и бѣ землѧ покоина. | ![]() |
У шлюбе зь сястрой жамойцкіх князёў Гердзівіла і Вікінта меў двух сыноў — Таўцівіла і Гедзівіда, а таксама дачку — жонку Данілы Раманавіча.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads