Магільна
вёска ў Нёманскім сельсавеце Ўзьдзенскага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Магі́льна[1] — вёска ў Беларусі, на левым беразе Нёмана. Цэнтар сельсавету Ўзьдзенскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзіцца за 16 км на паўднёвы захад ад Узды, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Коласава (лінія Менск — Баранавічы); аўтамабільная дарога злучае вёску з Уздой.
Магільна — даўняе мястэчка на мяжы гістарычных Меншчыны і Наваградчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2].
Remove ads
Назва
На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Магільна ёсьць азначэньнем і паказвае на тое, што паселішча ўзьнікла каля магілаў (курганоў)[3].
У 1979 годзе савецкія ўлады перайменавалі вёску ў Нёман. У 1991 годзе, дзякуючы намаганьням братоў Леаніда і Генадзя Лычоў[4], з ініцыятывы мясцовых жыхароў паселішчу вярнулі традыцыйную гістарычную назву[5].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Магільна датуецца 1284 годам, калі тут адбылася бітва паміж аб’яднанымі войскамі рускіх князёў і татараў і войскаў легендарнага вялікага князя літоўскага Рынгольда (перамогу атрымалі літвіны). Пазьней яна далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. 3ь першай чвэрці XV ст. паселішчам валодалі князі Альгердавічы, з 1512 году — Пацы, з 1602 году — Радзівілы. Да 1480 году ў пісьмовых крыніцах Магільна значыцца як мястэчка. У пачатку XVI — XVII стагодзьдзях тут існаваў драўляны замак, збудаваны Станіславам Пацам на левым беразе ракі Нёмана. У XVI ст. у замку збудавалі касьцёл. Дзеяла прыстань на рацэ Нёмане. Згодна з інвэнтаром маёнтку Магільна 1592 году, у мястэчку (значыцца ў складзе Менскага павету) было 3 вуліцы, царква, карчма, рынак, 56 двароў.
Магільна значна пацярпела ад войнаў сярэдзіны XVII ст. У сярэдзіне XVIII ст. яно ўваходзіла ў Наваградзкі павет Наваградзкага ваяводзтва. У другой палове XVIII ст. тут пэўны час жыў філёзаф Салямон Майман.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Магільна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. У канцы XVIII ст. тут было 92 двары, царква, млын, карчма, вэрф. 3 1830-х гадоў мястэчкам валодалі Вітгенштэйны. У 1863 годзе з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага расейскія ўлады адкрылі ў Магільна народную вучэльню. На 1886 год у мястэчку было 84 двары, дзеялі царква, капліца і сынагога, працавалі валасная ўправа, народная вучэльня і 4 крамы. На 1896 год — 158 двароў. У пачатку XX ст. працавалі лякарня і прыстань.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Магільна занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Магільна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, дзе 20 жніўня 1924 году стала цэнтрам сельсавету Ўзьдзенскага раёну Менскай акругі (з 20 лютага 1938 году ў Менскай вобласьці). Статус паселішча панізілі да вёскі. У 1933 годзе тут працавалі шпалерна-гантарэзны завод, рымарская, кравецкая і шавецкая майстэрні, з 1937 году — электрастанцыя. У Другую сусьветную вайну з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 году вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
На 1972 год у Магільна было 172 двары, на 1999 год — 218, на 1 студзеня 2000 году — 220, на 2007 год — 188. У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Інфраструктура
У Магільна працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, лясьніцтва, камбінат побытавага абслугоўваньня, 2 крамы, пошта, філія ААБ «Беларусбанк». Цэнтар СВК «Наднёман».
Забудова
Вуліцы і пляцы
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Камсамольская вуліца | Кавалёўская вуліца[9] |
Бяз назвы | Рынак пляц |
Таксама ў Магільна існавала вуліца Нясьвіская.
Славутасьці
- Археалягічныя помнікі — гарадзішча і курганны могільнік, які мае 10 насыпаў.
Страчаная спадчына
- Замак (XVI ст.)
- Касьцёл (XVI ст.)
- Царква Сьвятога Мікалая (XVI ст.)
Асобы
- Яўген Зак (1884—1926) — беларускі, францускі і польскі мастак.
- Генадзь Лыч (нар. 1935) — эканаміст, акадэмік НАН Беларусі
- Леанід Лыч (1929–2021) — гісторык
- Абрам Шкляр (1910—1977) — географ
- Міхаіл Шкляр (1916—1978) — гісторык
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads