пасёлак у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
У́ла, Ву́ла — вёска ў Беларусі, пры ўтоку ракі Улы ў Дзьвіну. Цэнтар сельсавету Бешанковіцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 679 чалавек. Знаходзіцца за 27 км на паўночны захад ад Бешанковічаў, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Лоўжа (лінія Віцебск — Полацак). Аўтамабільныя шляхі злучаюць паселішча зь Бешанковічамі, Лепелем, Ушачамі і шашай Віцебск — Полацак. Рачная прыстань.
Ула лац. Uła | |||||
Агульны выгляд | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | XIV ст. | ||||
Магдэбурскае права: | 31 сакавіка 1648 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Віцебская | ||||
Раён: | Бешанковіцкі | ||||
Сельсавет: | Ульскі | ||||
Вышыня: | 134 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 679 чал. (2018) | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2131 | ||||
Паштовы індэкс: | 211375 | ||||
СААТА: | 2205895048 | ||||
Нумарны знак: | 2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°13′30″ пн. ш. 29°14′25″ у. д. | ||||
± Ула | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ула — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Полаччыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі клясыцызму касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, помнік архітэктуры XIX ст.
Тапонім У́ла[1] ўтварыўся ад назвы ракі. Тым часам гідронім, на думку беларускага географа Вадзіма Жучкевіча, мае славянскую аснову, сэнсавае значэньне якой — 'зьвязак, злучэньне' (тое ж, што і случ)[2]. Побач з афіцыйнай назвай таксама традыцыйна ўжываецца варыянт Ву́ла.
Паводле Энцыкляпэдыі Вялікага Княства Літоўскага сучасная Ула ўзьнікла ў Інфлянцкую вайну (1558—1582) як ўмацаваны пункт, і яе нельга блытаюць з аднайменным прыватным мястэчкам, што існавала за 35 км на поўдзень[3]. У гэты час Ула ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва.
У 1563 год на загад караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста на мысе пры сутоках Дзьвіны і Улы пачалося ўзьвядзеньне замка, але работы, якімі кіраваў вэнэцыянскі інжынэр, спыніў напад аддзелу войскаў Маскоўскай дзяржавы; будаўнікі загінулі. Увосень 1568 году замак адбудавалі. Да сярэдзіны 1570-х гадоў пад сьценамі фартэцыі ўзьнікла места Ула[3]. 10 красавіка 1577 году Жыгімонт Аўгуст надаў Уле пэўныя мескія правы. 27 студзеня[3] 1577 году кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў месту герб: «у чырвоным полі замак зь вежай пасярэдзіне»[4] («замок и вежу одну»[3]). У 1580 год на загад Стэфана Баторыя вакол замка насыпалі магутны вал (6 м вышынёй). Па Інфлянцкай вайне места страціла сваё стратэгічнае значэньне і трапіла ў прыватныя рукі.
31 сакавіка 1648 году Ула атрымала Магдэбурскае права[3]. У 1669 годзе тут збудавалі драўляны касьцёл Сьвятога Духа. На 1764 год у месьце было 8 вуліцаў і 2 слабады, 187 двароў[3].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Ула апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Лепельскім павеце Полацкай (1793—1796), а з 1802 году — Віцебскай губэрняў. Статус паселішча панізілі да мястэчка, якое ў 1861 годзе стала цэнтрам воласьці.
На 1881 год у Вуле было каля 200 дамоў, існавалі валасная ўправа, 3 царквы, касьцёл, сынагога, школа, 4 габрэйскія школы, прыстань, 2 гарбарні, 48 крамаў, 6 заезных дамоў. Побач зь мястэчкам (за 1 км), у маёнтку Аўгустбэргу, працавалі бровар і вадзяны млын. Частка местачкоўцаў у якасьці лёцманаў нанімаліся на баркі і плыты, праводзілі іх Дзьвіною ў Рыгу.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Улу занялі войскі Нямецкай імпэрыі[5].
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ула абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка і воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[5]. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Ула ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 году Улу вярнулі ў склад БССР, дзе яна стала цэнтрам раёну (з 1931 году ў Бешанковіцкім раёне). Зь ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
8 красавіка 2004 году афіцыйны статус Улы панізілі да пасёлку[1], а 24 сьнежня 2009 году паселішчу надалі афіцыйны статус «аграгарадку».
У Вуле працуюць прафэсійна-тэхнічная вучэльня мэханізацыі сельскай гаспадаркі.
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Даватара вуліца | ? |
Ленінская вуліца | Прабойная вуліца |
Першамайская вуліца | ? |
? | Рынак пляц |
Прадпрыемствы харчовай і мясцовай прамысловасьці.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.