From Wikipedia, the free encyclopedia
Камітэ́т дзяржа́ўнай бясьпе́кі Рэспу́блікі Белару́сь (КДБ Беларусі) — адна са спэцслужбаў Беларусі, правапераемнік КДБ БССР. Кіраваньне дзейнасьцю камітэта ажыцьцяўляе прэзыдэнт, які таксама стварае, ператварае ды касуе вайсковыя часткі, установы адукацыі ды аховы здароўя КДБ. Прэзыдэнт таксама ўхваляе склад калегіі КДБ з удзелам старшыні камітэту ды 4 ягоных намесьнікаў[8]. Пасяджэньні калегіі КДБ лічацца правамоцнымі пры наяўнасьці дзьвюх трацінаў чальцоў[9].
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь | |
Абрэвіятура | КДБ РБ |
---|---|
Папярэднік | КДБ БССР |
Дата ўтварэньня | 25 жніўня 1991 (33 гады таму) |
Тып | выведвальнае |
Юрыдычны статус | ведамства |
Мэта | абарона незалежнасьці і тэрытарыяльнай цэласнасьці Беларусі[1] |
Штаб-кватэра | Менск, Цэнтральны раён, прасп. Незалежнасьці, д. 17 |
Афіцыйныя мовы | беларуская, расейская |
Старшыня | Іван Церцель |
1-ы намесьнік | Сяргей Церабаў |
Намесьнікі | Уладзімер Калач, Дзьмітры Рэуцкі, Алег Чарнышоў[2] |
Кіроўны орган | Калегія |
Зьвязаныя кампаніі | 14-ы полк урадавай сувязі (Маладэчна), Акадэмія нацыянальнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь |
Бюджэт | 249,3 млрд рублёў[3] (2009; 88,9 млн $[4]) |
Колькасьць супрацоўнікаў | каля 12 000[5] |
Сайт | kgb.by/by |
Колішняя назва | КДБ БССР (да 19 верасьня 1991 г.)[6][7] |
На 2018 год у склад Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі ўваходзілі:
У 1992 годзе Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Пастанову аб стварэньні ўправы вайсковай контарвыведкі (УВКВ) ў складзе Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі[12]. 13 траўня 1992 году КДБ Беларусі заключыў Пагадненьне аб супрацы і ўзаемадзеяньні зь Міністэрствам бясьпекі Расеі (цяпер ФСБ). 29 траўня 1992 году падпісалі міжведамаснае Пагадненьне з Камітэтам нацыянальнай бясьпекі Казахстану. 31 ліпеня 1992 году — са Службай бясьпекі Ўкраіны (СБУ). 3 верасьня 1992 году КДБ заключыў Пагадненьне аб супрацы ў галіне выведвальнай дзейнасьці са Службай зьнешняй выведкі Расеі. 10 жніўня 1994 году падпісалі міжведамаснае Пагадненьне са Службай інфармацыі і бясьпекі Малдовы. З 1995 году КДБ Беларусі пачаў абмен зьвесткамі зь Міжнароднай арганізацыяй крымінальнай паліцыі (Ліён, вобласьць Авэрнь-Рона-Альпы, Францыя) празь яго Нацыянальнае цэнтральнае бюро (НЦБ) ў Беларусі[13].
4 чэрвеня 1999 году КДБ Беларусі заключыў міжведамаснае Пагадненьне са Службай нацыянальнай бясьпекі Ўзбэкістану. 30 чэрвеня 1999 году — зь Міністэрствам нацыянальнай бясьпекі Азэрбайджану. 24 траўня 2000 году — зь Міністэрствам нацыянальнай бясьпекі Армэніі. Пазьней заключылі міжведамасныя дамовы з выведвальнымі і праваахоўнымі службамі яшчэ 5 дзяржаваў Эўропы (Латвія, Летува, Польшча, Італія і Нямеччына), 3 дзяржаваў Азіі (Віетнам, Кітай і Сырыя) і ЗША. 10 ліпеня 2012 году А.Лукашэнка падпісаў Закон «Аб органах дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь» № 390-З. У чэрвені 2013 году контартэрарыстычны цэнтар КДБ Беларусі пераўтварылі ў контартэрарыстычную ўправу (КТУ)[14].
Пасля выбараў і пратэстаў 2020 году кіраўніцтва КДБ трапіла пад міжнародныя санкцыі. Так, Эўразьвяз 2 кастрычніка 2020 году ўключыў у свой санкцыйны сьпіс былога старшыню КДБ Валерыя Вакульчыка, яго першага намесьніка Сяргея Церабава, а таксама намесьнікаў — Дзьмітрыя Равуцкага, Алега Чарнышова і былога намесьніка — Уладзімера Калача[15][16], а 6 лістапада — і новага старшыню Івана Церцеля[17][18]. Супраць гэтых асобаў таксама ўвялі санкцыі Вялікабрытанія[19], Канада[20] і Швайцарыя[21]. Акрамя таго, 21 чэрвеня 2021 году Церцель і само КДБ былі ўключаныя ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[22].
У 2022 годзе КДБ было ўключана ў санкцыйныя сьпісы Эўрапейскага зьвязу, Швайцарыі і Японіі[23].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.