From Wikipedia, the free encyclopedia
Людамонт, Людамонцкае прадмесьце — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўночна-заходняй частцы места, насупраць сутокаў Пярэспы і Сьвіслачы.
На захад ад Людмонту пачынаецца Міхалянка, на поўнач — Весялоўка, на паўночны ўсход — Пярэспа, на паўднёвы ўсход — Старосьцінская Слабада, на поўдзень — Татарская Слабада[1][2].
Людзімунт або Лютмунт, пазьней Люмунт (Ludimunt, Liutmund, Liumunt[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -люд- (-лют-) (імёны ліцьвінаў Людвін, Людкен, Лютар; германскія імёны Liudwin, Luidikin, Liutar) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага liuþs, leuda 'люд, людзі', а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6].
Адпаведнасьць імя Леймант германскаму імю Liutmund (Liumunt) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7].
Фальварак Людамонт упершыню ўпамінаецца ў канцы XVIII стагодзьдзя. Фальварак складаўся зь сядзібы, гаспадарчых пабудоваў, ворнай зямлі і сенажаці і належаў месту. Людамонт здаваўся ў арэнду і прыносіў нямалы прыбытак[8].
Паводле сьведчаньняў падарожніка Паўла Шпілеўскага, у сярэдзіне XIX ст. Людамонт быў прыватнаўласьніцкім фальваркам і належаў італьянскаму роду Трабэртаў (Трабэрта)[9].
У пачатку XX ст. Людамонт ўваходзіў у пятую паліцэйскую частку места. Праз прадмесьце праходзілі Людамонцкая і Порахавая вуліцы[1][10].
Да 1949 року ў Менску існавала вуліца Ўрочышча Людамонт, якую потым савецкія ўлады перайменавалі ў Гвардзейскую[11].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.