Праспект Незалежнасці (Мінск)

вуліца ў Мінску, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia

Праспект Незалежнасці (Мінск)map
Remove ads

Праспект Незалежнасці — галоўная магістраль Мінска, вядзе ад яго цэнтра на паўночны ўсход. Даўжыня праспекта — каля 15 км.

Хуткія факты Праспект Незалежнасці Мінск, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Гісторыя

Вуліца спланавана і пракладзена на месцы зрытай часткі гарадскі валоў XVI—XVII стагоддзяў пры першым расійскім грамадзянскім губернатары Мінска і Мінскай губерні Захары Карнееве і названа ў яго імя Захар’еўскай.

У савецкі час вуліца пераназвана ў Савецкую.

Праспект таксама ўключаў Барысаўскі тракт (у 1937 годзе пераназваны ў Пушкінскую вуліцу). Падчас акупацыі назва была Хаўптштрасэ.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны горад быў моцна разбураны, на вуліцы Савецкай ацалелі толькі 10 дамоў. Было прынята рашэнне пра карэнную рэканструкцыю горада, у тым ліку да 1952 года спраектаваны праспект Сталіна, які праходзіў па больш шырокай і выпрастаннай трасе. У 1961 годзе ён перайменаваны ў Ленінскі праспект.

У 1991 годзе пасля атрымання незалежнасці праспект быў пераназваны ў праспект Францыска Скарыны, у 2005 годзе — у праспект Незалежнасці.

Remove ads

Забудова

Па характары планіроўкі і забудовы праспект Незалежнасці дзеліцца на 3 часткі:

  • 1-я (цэнтральная) — ад плошчы Незалежнасці да плошчы Перамогі;
  • 2-я — ад плошчы Перамогі да плошчы Калініна;
  • 3-я — ад плошчы Калініна да ўезду ў горад з боку Маскоўскай шашы.

1-ая частка

1-ю частку, даўжыня якой каля 3 км, адкрываюць два будынкі: атэль «Мінск» — злева і Мінскі паштамт — справа. У гэтай частцы шырыня праспекта — 48 м. Суадносіны вышыні будынкаў і шырыні праспекта — 1:2, якія ствараюць уражанне прасторы, святла і некаторай параднасці, ствараюць цэласны характар забудовы. Тут усе будынкі ўзяты пад адзін карніз. Праспект добра ўпісаны ў прыроднае асяроддзе ракі Свіслач.

Будаўніцтва на цэнтральным участку праспекта Незалежнасці вялося ў дзве чаргі:

  • 19401950-я гады — ад плошчы Незалежнасці да Кастрычніцкай плошчы;
  • 1950—1960-я гады — ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі.

Забудовай кіравалі архітэктары М. Паруснікаў і М. Баршч.

Пры будаўніцтве большасці жылых дамоў, размешчаных на гэтай частцы праспекта, выкарыстана адна серыя тыпавых секцый № 7 (распрацоўка маскоўскага інстытута «Горстройпроект», архітэктар З. Кавікаў), з прычыны чаго дасягнута мастацкае адзінства забудовы.

Thumb
Галоўны корпус БДУ
Thumb
Праспект Незалежнасці ад вуліцы Валадарскага
Thumb
Дом № 22
Thumb
Дом № 23

2-я частка

На ўчастку праспекта Незалежнасці ад плошчы Перамогі да плошчы Калініна разам з даваеннымі будынкамі (19371941 гады, архітэктары А. Брэгман, Г. Якушка) узведзены новыя жылыя будынкі (19521958 гады, архітэктары М. Баршч, Л. Аранаускас, А. Духан, С. Баткоўскі, Н. Макляцова, Н. Шпігельман). Вядучую ролю на гэтым участку і ў структуры горада адыгрывае плошча Якуба Коласа[2]

Thumb
Дом № 52
Thumb
Інтэрнат № 4 БНТУ
Thumb
Дом № 80
  • № 80 — жылы дом з крамай «Кветкі»[d] (архітэктары С. Мусінскі, Г. Сысоеў)[3].
  • № 81 — будынак Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1953 год, архітэктар Я. Шапіра)[2].
Thumb
Дамы № 87, 89/1

3-я частка

Thumb
Былы рэстаран «Свіцязь»
Thumb
Навучальна-лабараторны корпус № 4 БДАТУ
Thumb
Будынак НДІ сродкаў аўтаматызацыі[d] і гандлёвы цэнтр «Аляксандраў Пасаж»
Remove ads

Плошчы

На ўсім працягу праспекта Незалежнасці размешчана некалькі плошчаў (упарадкаваны па размяшчэнню з усходу на захад):

Характэрныя будынкі і збудаванні

Глядзіце Славутасці Мінска

Thumb
Будынак КДБ РБ
Remove ads

Грамадскі транспарт

Практычна ўздоўж усёй працягласці праспекта Незалежнасці праходзіць Маскоўская лінія Мінскага метрапалітэна, а таксама на большай яго частцы — аўтобусны маршрут № 100 (мінчане завуць яго «сотка»). Каля Нацыянальнай бібліятэкі і Уручча ходзяць тралейбусы. З 1 чэрвеня 2022 года на цэнтральнай частцы праспекта таксама ходзіць тралейбус № 22. На некалькіх участках маецца выдзеленая паласа для грамадскага транспарту.

Remove ads

Нефармальныя тапонімы праспекта

Месца пад домам 16 нефармальна называюць месцам «пад гадзіннікам», кафэ «Світанак» (д.23, зараз не існуе) атрымала ад мінчан мянушку «памыйніца», падземны пераход паміж Нацыянальным банкам і ГУМам празвалі «трубой», адлегласць ад вул. Энгельса да вул. Леніна назвалі «цэнтр», а адлегласць ад Белдзяржцырка да плошчы Перамогі «стомятроўка[5]». Калі праспект называўся Сталінскім, чатырохвугольнік, які складаўся з яго і вуліц Маркса, Энгельса і Леніна, меў нефармальную назву «Квартал чатырох святых».

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads