Спіс прэзідэнтаў ЗША

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Спіс прэзідэнтаў ЗША
Remove ads

Паводле Канстытуцыі Злучаных Штатаў Амерыкі Прэзідэ́нт ЗША з’яўляецца кіраўніком дзяржавы і кіраўніком урада Злучаных Штатаў, а таксама асновай выканаўчай улады і кіраўніком усяго Федэральнага Урада. Прэзідэнцтва з’яўляецца найвышэйшай палітычнай пасадай у Злучаных Штатах Амерыкі паводле ўплыву і прызнання. Апроч таго, Прэзідэнт ЗША з’яўляецца і Вярхоўным Галоўнакамандуючым Узброеных Сіл Злучаных Штатаў. Прэзідэнты абіраюцца непрамым галасаваннем на тэрмін у чатыры гады калегіяй выбаршчыкаў[заўв 1]. Пасля ратыфікацыі Дваццаць другой папраўкі да Канстытуцыі Злучаных Штатаў у 1951 годзе ніводная асоба не можа быць абранай Прэзідэнтам больш за два разы, а таксама ніводны чалавек, які выконваў абавязкі Прэзідэнта больш за два гады падчас тэрміну іншага Прэзідэнта, не можа быць абраны Прэзідэнтам больш за адзін раз[1]. Пасля смерці, адстаўкі або адхілення ад пасады дзеючага Прэзідэнта, на пасаду ўступае віцэ-прэзідэнт. На пасаду Прэзідэнта ЗША могуць абірацца грамадзяне старэйшыя за 35 гадоў, якія нарадзіліся ў Злучаных Штатах і пражывалі там не менш за 14 гадоў да выбараў.

Thumb
Thumb
Белы дом у Вашынгтоне — афіцыйная рэзідэнцыя і цэнтр Адміністрацыі Прэзідэнта ЗША.

Гэты спіс уключае ў сябе толькі тых асоб, якія былі прыведзены да прысягі ў якасці Прэзідэнта пасля ратыфікацыі Канстытуцыі Злучаных Штатаў, якая ўступіла ў сілу 4 сакавіка 1789 года. Амерыканскія лідары да ратыфікацыі Канстытуцыі з’яўляліся Прэзідэнтамі Кантынентальнага Кангрэса[2]. Апроч таго, спіс не ўключае ў сябе асоб, якія выконвалі абавязкі Прэзідэнта паводле Дваццаць пятай папраўкі да Канстытуцыі ЗША.

Дзеючым, 47-м прэзідэнтам, з’яўляецца Дональд Трамп2025 года). Традыцыйна некалькі паслядоўных тэрмінаў прэзідэнцтва нумаруюцца як адзін, але абодва прэзідэнцтва Гровера Кліўленда абазначаюцца як 22-е і 24-е, так як яны не праходзілі запар. Такім чынам, за ўсю гісторыю існавання пасады Прэзідэнта ЗША яе займалі 45 чалавек. З усіх прэзідэнтаў ЗША чацвёра памерлі на пасадзе сваёй смерцю (Уільям Гарысан[3], Закары Тэйлар[4], Уорэн Гардзінг[5] і Франклін Рузвельт), чацвёра былі забіты (Аўраам Лінкальн[6], Джэймс Гарфілд[6][7], Уільям Мак-Кінлі[8] і Джон Кенэдзі) і адзін падаў у адстаўку (Рычард Ніксан)[9].

Джордж Вашынгтон, першы прэзідэнт, уступіў на пасаду ў 1789 годзе пасля аднагалоснага галасавання выбаршчыкаў. Самы кароткі час на пасадзе прэзідэнта правёў Уільям Генры Гарысан (32 дні ў 1841 годзе), а самы доўгі — Франклін Рузвельт, які быў прэзідэнтам амаль 13 гадоў, але памёр неўзабаве пасля пачатку свайго чацвёртага тэрміну ў 1945. Ён адзіны прэзідэнт, які займаў пасаду больш за два тэрміны. Пры наступным прэзідэнце Гары Трумэне была прынята папраўка да Канстытуцыі, якая забараніла балаціравацца на прэзідэнцкую пасаду больш за два разы. Найстарэйшым прэзідэнтам на момант абрання стаў Джо Байдэн, які заняў пасаду ва ўзросце 78 гадоў. Самым маладым прэзідэнтам быў Тэадор Рузвельт, які заняў пасаду ва ўзросце 42 гадоў і 10 месяцаў[10]. Сёмы прэзідэнт ЗША Эндру Джэксан стаў першым, які быў абраны белымі мужчынамі ўсіх класаў у 1828 годзе пасля таго, як большасць законаў, якія забаранялі беззямельным грамадзянам галасаваць, былі адмененыя. Уорэн Гардзінг стаў першым прэзідэнтам абраным пасля таго, як жанчыны атрымалі права галасаваць у 1920 годзе. Адзінымі каталікамі лацінскага абраду на пасадзе прэзідэнта ЗША былі Джон Кенэдзі і Джо Байдэн, а адзіным цемнаскурым — Барак Абама[11].

Remove ads

Пасля Вайны за незалежнасць і да Грамадзянскай вайны (1789—1861)

Больш інфармацыі №, Прэзідэнт (Гады жыцця) ...
Remove ads

Пасля Грамадзянскай вайны і да канца Другой сусветнай вайны (1861—1945)

Больш інфармацыі №, Прэзідэнт (Гады жыцця) ...
Remove ads

Пасля Другой сусветнай вайны (з 1945)

Больш інфармацыі №, Прэзідэнт (Гады жыцця) ...
Remove ads

Колеры партый

Больш інфармацыі Колер, Партыя ...

Храналогія

Жывыя прэзідэнты ў адстаўцы

Thumb
Пяцёра Прэзідэнтаў ЗША — злева направа Джордж Буш-старэйшы, Барак Абама, Джордж Буш-малодшы, Біл Клінтан і Джымі Картэр у Авальным кабінеце, 2009 год.

Станам на ліпень 2025 года жывыя пяцёра былых Прэзідэнтаў ЗША. З найстарэйшага да наймалодшага:

Больш інфармацыі Прэзідэнт, Тэрмін прэзідэнцтва ...

Апошняя смерць былога Прэзідэнта Злучаных Штатаў адбылася 29 снежня 2024 года, калі Джымі Картэр (1977—1981) памёр ва ўзросце 100 гадоў.

Remove ads

Заўвагі

  1. Калі ніводны кандыдат не набірае абсалютнай большасці галасоў выбаршчыкаў, то, згодна з Дванаццатай папраўкай прэзідэнта абірае Палата Прадстаўнікоў; у гісторыі ЗША быў толькі адзін такі выпадак — у 1824 годзе.
  2. Для нумерацыі прэзідэнцтва вызначаецца як бесперапынны перыяд часу, на працягу якога адзін чалавек займае пасаду. Напрыклад, Джордж Вашынгтон, які быў Прэзідэнтам два тэрміны запар, лічыцца першым Прэзідэнтам (не першым і другім). Пасля адстаўкі 37-га Прэзідэнта Рычарда Ніксана Джэральд Форд стаў 38-м Прэзідэнтам, хоць ён проста знаходзіўся на пасадзе рэшту другога тэрміна Ніксана і ніколі сам не быў абраны Прэзідэнтам. Гровер Кліўленд лічыцца 22-м і 24-м Прэзідэнтам, бо два яго тэрміны не былі паслядоўнымі. Перыяд, на працягу якога Віцэ-прэзідэнт часова выконвае абавязкі Прэзідэнта, паводле дваццаць пятай папраўкі не лічыцца прэзідэнцтвам, бо Прэзідэнт застаецца на пасадзе на працягу гэтага часу.
  3. Інаўгурацыя Вашынгтона не адбылася 4 сакавіка 1789 года, а пачатак яго першага тэрміна быў адкладзены на 57 дзён (на 1 месяц і 27 дзён) да 30 красавіка 1789 года з-за таго, што Кангрэс ЗША яшчэ не дасягнуў кворуму.
  4. Памёр, займаючы пасаду.
  5. Да ратыфікацыі дваццаць пятай папраўкі да Канстытуцыі ў 1967 годзе не існавала механізмаў, з дапамогай якіх людзі абіраліся на свабодную пасаду Віцэ-прэзідэнта. Рычард Ніксан першым выкарыстаў дваццаць пятую папраўку, прызначыўшы на пасаду Джэральда Форда. Форд стаў другім Прэзідэнтам, які абраў Віцэ-прэзідэнта Нельсана Ракфелера паводле дваццаць пятай папраўкі.
  6. Пайшоў у адстаўку.
  7. Функцыі Першай лэдзі афіцыйна выконвала пляменніца Б’юкенена Гарыет Лейн.
  8. Змоўшчыкі планавалі забіць і Джонсана, але ім не ўдалося гэтага зрабіць.
  9. Дваццатая папраўка да Канстытуцыі, якая ўступіла ў сілу ў 1933 годзе, перанесла дзень інаўгурацыі з 4 сакавіка на 20 студзеня і скараціла першы прэзідэнцкі тэрмін Рузвельта на 43 дні
  10. Згодна з дваццаць другой папраўкай да Канстытуцыі ЗША асоба мела права балатавацца на пасаду прэзідэнта толькі раз, толькі калі была прэзідэнтам больш за два гады на працягу тэрміна, на які быў абраны яе папярэднік; а Джонсан пасля смерці Кэнэдзі быў прэзідэнтам замест яго менш за два гады.
Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads