Войшвіл (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Войшвіл (Вошвіл, Весьвіл) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Вайшвіла (Вайсьвіла, Вашвіла).

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Весьвілі (Uesuili) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -войш- (-вайш-) (імёны ліцьвінаў Вайшыла, Вайсар, Войшнар; германскія імёны Weisel, Weiser, Wießner) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага waiþs 'паляваньне', гоцкага waiþja 'паляўнічы'[3] або ад асновы -віс- (-віз-, -веш-)[4][5] (пазьнейшай -вайс-[6]), а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[3]. Такім парадкам, імя Войшвіл азначае «воля паляваньня»[7].

У Памор’і адзначалася прозьвішча Waschwill[8].

У ваколіцах Русі (Прусія) адзначалася прозьвішча Weischwill (Woischwill)[9]. Апроч таго, у Прусіі адзначалася прозьвішча Waschwill[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Wojszwił (5 студзеня 1359 году, разглядаецца як фальсыфікат Тэадора Нарбута)[11]; на Рши и у Оболцох. Село Сено Милошу Воишвиловичу[12], долница Пашкова а Олехнонова Воишвиловичовъ[13] (1440—1492 гады); Миколаю Вошвиловичу Гнездо, дворец Монивидов… дворец Довкгаилов Воишвиловича[14], Довкгаилу Воишвиловичу петнадцать чоловеков[15], Милошу Воишвиловичу землица Сеилович[16], Докаилу Воишвиловичу Никелева земля… дворец Миколаевъ Воишвиловича[17] (9 лістапада 1449 году); Mylosch Woyswylowicz (29 траўня 1479 году)[18]; Voyszphyl (1503 год)[19]; hominibus… Pieczko Sthecz Woyschvylowycz (14 жніўня 1503 году)[20]; боярина нашого, Яна Милошевича Воишвиловича (27 красавіка 1516 году)[21]; земъли пустовъских у Новъгородскомъ повете… Воишвиловъщыны (7 сакавіка 1523 году)[22]; Миколаи Воишвиловичъ[23], Юрыи Воишвиловичъ[24], Воишвилъ Анъдровичъ[25], Сенько Воишвиловичъ[26], Лавринъ Воишвиловичъ[27], Як Вошвилович[28], Миколаи Воишвиловичъ[29] (1528 год); Юрей Войшвилович (8 траўня 1534 году)[30]; Миколаи Воишвилович… Войшвил Орвидович (1538 год)[31]; Войшвилъ Сеньковичъ (1540 год)[32]; Миколаи Сенкевич Воишвилъ… Каспор Стасевич Возшвилович (30 ліпеня 1545 году)[33]; Воитехъ Милошевичъ Воишвиловичъ… Станиславъ Воитеховичъ Воишвиловичъ (7 кастрычніка 1547 году[34], 10 кастрычніка 1547 году[35]); Павелъ Войшвиловичъ (23 студзеня 1566 году)[36]; Григорей Юръевичъ Войшвиловичъ[37], Валентынъ Шимковичъ Войшвиловичъ[38], Бенко Павловичъ Войшвиловичъ[39], Лукашъ Каспоровичъ Войшвилъ[40], Каспоръ Войшвилъ[41], Петръ Войшвиловичъ[42] (1567 год); Mathias Woyszwiłł (1619­—1690 гады)[43]; Jozef Wyszwiłowicz (1641 год)[44]; Wieswilowa (1671—1681 гады)[45]; Krzysztof Wojszwiłł[46], Krzysztof Woyszwiłło… Jan Woyszwiłło[47] (1690 год); Urbanus Woyszwił (1699 год)[48]; Magdalena Wayświłło (1751 год)[49]; Iannes Woszwilo (1764—1786 гады)[50]; Michał Wajszwił (1802 год)[51].

Remove ads

Носьбіты

  • Войшвіл або Вайшвілт ( 1370) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, трымаў Лагойскае княства
  • Мілаш Войшвілавіч — літоўскі баярын, які атрымаў наданьні ад вялікага князя Казімера
  • Пашка і Алехна Войшвілавічы — літоўскія баяры, якія ўпамінаюцца ў наданьні вялікага князя Казімера
  • Мікалай Войшвілавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1449 годзе
  • Даўгайла Войшвілавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1449 годзе
  • Войшвіл — літоўскі баярын з Задзьвеі, які ў 1503 годзе зрабіў наданьне касьцёлу ў Палонцы
  • Мікалай Войшвілавіч — пянянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
  • Юрай Войшвілавіч — пянянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году і ў 1534 годзе
  • Войшвіл Андравіч — эйшыскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Сенька Войшвілавіч — радунскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Лаўрын Войшвілавіч — вялёнскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Мікалай Войшвілавіч — кельмаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
  • Войшвіл Сенькавіч — радунскі баярын, які ўпамінаецца ў 1540 годзе
  • Войцех Мілашавіч Войшвілавіч — баярын Гарадзенскага павету, які ўпамінаецца ў 1547 годзе разам з сынам Станіславам
  • Павал Войшвілавіч — баярын Троцкага павету, які ўпамінаецца ў 1566 годзе разам з сынам Бэрнатам
  • Ян Вайшвіла — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, чашнік вількамірскі і, магчыма, берасьцейскі[52]
  • Аляксандар Вашвіл — настаўнік Сярэдніцкай народнай вучэльні на 1887 год[53]

Вайшвілы — парафіяне касьцёла ў Міры на 1847 год[54].

Вайшвілы (Wojszwiłło) гербаў Агеньчык, Корчак, Кот Морскі, Леў, Равіч, З-пад Вежы і Юноша — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[55].

Вайшвілы (Wojszwiłło) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[56].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Войшывілы (Войшивилы) у Ковенскім павеце[57].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads