Баруны

вёска ў Ашмянскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Баруны
Remove ads

Бару́ны[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Жылянцы. Цэнтар сельсавету Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 454 чалавекі. Знаходзяцца за 22 км на паўднёвы ўсход ад Ашмянаў, за 42 км ад чыгуначнай станцыі Ашмяны.

Хуткія факты

Баруны — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны, вядомае цудоўным абразам Маці Божай і базылянскім манастыром, у якім дзеяла адна з найлепшых школаў Вялікага Княства Літоўскага[3]. Да нашага часу тут захаваўся адметны комплекс царквы і манастыра базылянаў у стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVIII ст.

Remove ads

Назва

Бара (Baro) — імя германскага паходжаньня[4][5][6][7]. Іменная аснова -бар- (-бор-) (імёны ліцьвінаў Барвід, Барвін, Вісбар; германскія імёны Barvid, Barwin, Wisbar) паходзіць ад гоцкага bara, baur 'чалавек, дзіця' (літаральна — «народжаны»)[8]. Антрапанімічны суфікс-пашыральнік -ун- (-un-) адзначаецца як у славянскіх[9], так і ў германскіх мовах[10]. У 1789 годзе ў Польшчы адзначалася прозьвішча Barun[11].

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Баруны ўтварыўся да асновы бор і азначае 'жыхароў бору'[12].

Вёскі Баруны і Барунова існавалі на гістарычнай Віцебшчыне[13][14].

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Маці Божая Барунская

Вялікае Княства Літоўскае

У 1613 годзе мітрапаліт Язэп Руцкі спрыяў адкрыцьцю некалькіх установаў адукацыі, у тым ліку пачатковай школы для манахаў і сьвятароў у Барунах. У гэты час мястэчка ўваходзілася ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1778—1793 гадох у Барунах вялося будаваньне мураванага манастырскага корпусу, па сканчэньні якога школа пераўтварылася ў 6-клясную. У розны час у ёй навучаліся пісьменьнікі Антоні Эдвард Адынец, Юльян Корсак, Ігнат Ходзька; сярод настаўнікаў школы былі базыляны Ф. Бялдоўскі, М. Лебель, Б. Ляўковіч, Г. Лебель, Б. Гамалінскі, С. Катовіч, С. Ушацкі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Баруны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Куцавіцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады ліквідавалі школу, пазьней гвалтоўна адабралі царкву і манастыр ў Сьвятога Пасаду і перадалі Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

На 1855 год у Барунах было 17 двароў. У кастрычніку 1884 году з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага расейскія ўлады адкрылі тут царкоўна-прыходзкую школу (28 вучняў, настаўнік В. Завадзкі, выпускнік Маладэчанскай настаўніцкай сэмінарыі). У канцы XIX ст. Баруны былі ўласнасьцю ведамства духавенства Ўрадавага сыноду.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Баруны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Баруны абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[15]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Баруны апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У пачатку 1920-х гадоў у мястэчку дзеяла беларуская настаўніцкая сэмінарыя, дырэктарам якой быў Сымон Рак-Міхайлоўскі[16][17]. Жыхары Барунаў і вакольных вёсак бралі актыўны ўдзел у беларускім нацыянальна-вызвольным руху. Адзін зь ягоных кіраўнікоў — пасол сойму В. Станулевіч. Улетку 1928 і ў сьнежні 1929 году тут адбыліся мітынгі, на апошнім сябры Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клюбу «Змаганьне» Я. Гаўрылік і Ф. Валынец пашыралі ўлёткі.

У 1939 годзе Баруны ўвайшлі ў БССР, дзе сталі цэнтрам сельсавету Ашмянскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1991 год тут было 168 двароў, на 1995 год — 178. У 2000-я гады Баруны атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1855 год — каля 120 чал.; 1880 год — 155 чал.[18]
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 229 чал.; 1925 год — каля 260 чал.; 1991 год — 516 чал.[19]; 1995 год — 524 чал.[20]; 1999 год — 487 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 525 чал.; 2010 год — 454 чал.

Інфраструктура

У Барунах працуюць сярэдняя школа, бібліятэка, дом культуры.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назваГістарычная назва
Савецкая вуліцаВіленская вуліца (паўночная частка)
Менская вуліца (паўднёвая частка)

З урбананімічнай спадчыны Барунаў да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Гальшанская і Горная. Гістарычны Рынак у наш час ня мае афіцыйнай назвы.

Эканоміка

Экспэрымэнтальная база і жвірова-сартавальны завод «Баруны».

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads