Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў
найбольшае збожжаперапрацоўчае прадпрыемства Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў» — дзяржаўнае харчовае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў сьнежні 1944 году ў якасьці «Барысаўскага млынкамбінату».
На 2025 год быў найбольшым збожжаперапрацоўчым прадпрыемствам Беларусі. Вырабляў муку, крупы, камбікорм і макарону. Таксама выпускаў мучныя сумесі для выпечкі, вотруб’е, прэміксы для жывёлы, мяса, малако і рапсавы алей[2]. Таксама прадпрыемства было найбольшым вытворцам макароны і адзіным вытворцам доўгіх макаронаў у краіне. За 2024 год вырабілі 27 000 тонаў макароны, што складала 69 % вытворчасьці ў Беларусі. Сярод іншага выпусьцілі 88 600 т мукі, што складала 14 % вытворчасьці ў краіне, і 111 000 т камбікорму для буйной рагатай жывёлы, курэй, рыбы і сьвіней, што складала 3 % вытворчасьці ў Беларусі. Таксама вырабілі 37 000 т малака, а на фэрмах утрымлівалі 15 000 галоваў буйной рагатай жывёлы. Урэшце, вырабілі 29 000 т мяса ды ўтрымлівалі 165 000 сьвіней. Уласная тавараправодная сетка налічвала 19 фірмовых крамаў[3].
«Барысаўскі КХП» пастаўляў на ўнутраны рынак Беларусі звыш 30 найменьняў макароны, пшанічную і жытнюю муку, крупы і вотруб’е, пшаніцу для прарошчваньня і шматкі зародкаў пшаніцы[4]. На долю прадпрыемства прыпадала звыш 20 % паставак беларускай мукі і звыш 70 % паставак макароны за мяжу. На вонкавым рынку дадаткова збывалі мучныя сумесі для выпечкі[5].
Remove ads
Будова
На 2025 год «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў» улучаў 8 падразьдзяленьняў:
- сельскагаспадарчых — «Атрубак» (Лагойскі раён), «Беланы», «Вялікія Навасёлкі» і «Зачысьце» (Барысаўскі раён), «Даўгінава» (Вялейскі раён) і «Кухты» (Гарадзішча, Слуцкі раён);
- «Гарадзейскае хлебапрыёмнае прадпрыемства» (Нясьвіскі раён);
- «Барысаўскі мясакамбінат»[6].
Уласная гандлёвая сетка налічвала 30 гандлёвых кропак «Уладар», «Мясны дом», «Турэцкі кумпячок» і «Пятачок» у 8 з 22-х раёнаў Менскай вобласьці і ў Менску, у тым ліку:
- 22 крамы — па 4 у Барысаве, Барысаўскім раёне (Азьдзяцічы, Зачысьце, Маісееўшчына і Навасёлкі (Лошніцкі сельсавет)) і Менску, па 3 у Ігуменскім (Ігумен, Сьмілавічы і Турэц) і Крупскім раёнах (Крупкі, Халопенічы і Хацюхова), па адной у Бярэзані і Лагойску, Койданаўскім (Грычын) і Нясьвіскім раёнах (Гарадзея);
- 5 павільёнаў — 2 у Барысаве і па адным у Барысаўскім (Лошніца), Вялейскім (Даўгінаў) і Лагойскім раёнах (Плешчаніцы);
- 3 буфэты — у Барысаве, Навасёлках (Лошніцкі сельсавет) і Гарадзеі[7].
Remove ads
Вырабы
На 2025 год «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў» вырабляў пад таварнымі знакамі «Ўладар» і «Пастараль»:
- 12 найменьняў мукі «Ўладар», зь іх:
- 8 найменьняў пшанічнай мукі ў папяровых і поліэтыленавых пакетах ды поліпрапіленавых мяшках па 0,8 і 1, 2 і 3, 45 і 50 кг — гатунку экстра (10 г бялку на 100 г), найвышэйшага гатунку М58-28, М54-25 і М54-23, першага гатунку М36-30 і М36-27, другога гатунку М12-25 і цэльназбожжавую (12 г бялку на 100 г)[8];
- 4 найменьні жытняй мукі ў папяровых пакетах па 1 і 2 кг ды поліпрапіленавых мяшках па 45 і 50 кг — цэльназбожжавую, абдзірную, абіўную (11 % бялку) і сеяную (7 % бялку)[9];
- 38 найменьняў макароны «Пастараль»[10], зь іх:
- 6 найменьняў доўгай макароны ў поліэтыленавых пакетах па 0,45 і 0,5, 0,9 і 1 кг — локшыну, саломку і спагеці, у тым ліку групы А зь цьвёрдых гатункаў пшаніцы і з мукі 2-га гатунку[11];
- 29 найменьняў кароткай макароны ў поліэтыленавых пакетах па 0,45 і 0,5, 0,8, 0,9 і 2 кг — аматарскія і асаблівыя, рыфлёныя і саломкавыя ражкі, асаблівыя і аматарскія пёры, завітак, вэрмішэль, шырокую хвалістую локшыну, грабеньчык, вітушку, павой, загадку, касічку, рыс, спружынку і сьлімак, у тым ліку групы А і з мукі 1-га і 2-га гатункаў[12];
- 3 найменьні дзіцячай макароны ў пакунках па 900 грамаў — зоркі, азбука і зьвераняты[13];
- 8 найменьняў крупаў «Уладар» у поліэтыленавых пакетах па 700 і 800 грамаў, а таксама папяровых пакетах па 1 кг і поліпрапіленавых мяшках па 50 кг — грачаныя, аўсяныя недрабнёныя, шліфаванае проса, шліфаваны рыс, ячменныя пярловыя і ячныя, шліфаваны колаты гарох і манныя маркі М[14];
- мучныя сумесі для нэапалітанскай і рымскай піцы ў папяровых пакетах па 20 кг[15];
- 15 найменьняў мучных паўфабрыкатаў — аладкі і бліны (налісьнікі), кексы і мафіны, хлеб, рымскую піцу Маргарыту і з пэпэроні, а таксама замарожаную аснову для яе[16];
- 4 найменьні здаровага харчаваньня — жытняе і пшанічнае вотруб’е, пшаніцу для прарошчваньня і зародкавыя шматкі зь яе[17];
- 24 найменьні камбікорму, у тым ліку:
- 9 найменьняў для буйной рагатай жывёлы — у веку 10—75 дзён (КДК-1), пры адкорме ў веку 76—115 дзён (КДК-2) і для маладняку ў 116—400 дзён (КДК-3), пры вырошчваньні дойных кароваў на пашы (КДК-60П) і ў стойле (КДК-60С), пры адкорме высокапрадукцыйных кароваў на пашы (КДК-61П) і ў стойле (КДК-61С), для цялушак (КК БВМ 61С) і малочных кароваў (БВМД 61С) прадукцыйнасьцю звыш 6000 кг у стойле[18];
- 2 найменьні для курэй — яечных кросаў 40—60 тыдняў (ПК-1-15) і куранятаў ад 25 дзён да забою (ПК-6)[19];
- грануляваны і маласкладнікавы для 2- і 3-годак карпа ў сажалцы, садку і басэйне[20];
- 12 найменьняў для сьвіней — пры кармленьні халастых і паросных мацёраў (СК-1), для кныроў-вытворцаў (СК-2), рамонтнага маладняку вагой 40—80 кг (СК-3), рамонтных сьвінак вагой 81—150 кг (СК-4) і падсосных мацёраў (СК-10), для парасятаў 9—42 дзён (СК-11), 43—60 дзён (СК-16) і 61—400 дзён (СК-21), пры адкорме І (СК-26) і ІІ часу (СК-31), да тоўстага стану (КК-55) і ў асабістай падсобнай гаспадарцы (ЭКС)[21];
- 12 найменьняў прэміксаў, зь іх:
- 3 найменьні для буйной рагатай жывёлы (БРЖ) — у веку 10—75 дзён (ПКР-1), для маладняка 76—400 дзён (ПКР-2) і высокапрадукцыйных кароваў у стойле (П60-3)[22];
- для птушак (П1-2), у тым ліку прамысловых курэй-нясушак, індычак, качак, гусей, маладняка курэй 61—120 дзён, качанятаў і гусятаў 51—150 дзён і індычанятаў 91—180 дзён[23];
- 8 найменьняў для сьвіней — для халастых і паросных мацёраў (КС-1-1), рамонтных сьвінак і кныроў (КС-1-3), падсосных мацёраў (КС-2), для парасятаў-сысуноў (КС-3-1), парасятаў-ад'ёмышаў (КС-3-2) і парасятаў на дагадоўваньні (КС-3-3), пры адкорме І часу (КС-4-1) і падчас вытворчасьці камбікорму насельніцтву (П51-7)[24];
- нерафінаваны рапсавы алей халоднага водціску[25] і рапсавы жмых з 32 % сырога бялку пераварнасьцю на 82 %[26];
- ялавічную і сьвіную разьдзелку, паўфабрыкаты, каўбасу і вантробы зь яе, сьвініну ў паўтушах і разрубах, а таксама буйную рагатую жывёлу і сьвіней у жывой вазе[27];
- малако на 4-х малочна-таварных фэрмах «Лошніца», «Навасёлкі», «Маісееўшчына» і «Зачысьце» ў Барысаўскім раёне[28].
Remove ads
Мінуўшчына
У сьнежні 1944 году Савет народных камісараў Беларускай ССР ухваліў рашэньне аб будаўніцтве ў «Барысаўскага млынкамбіната № 18» (Менская вобласьць). У 1948 годзе запусьцілі млын з адной часткай на пшанічным памоле і другой часткай для размолу жыта. У 1956 годзе ўвялі ў дзеяньне млын пераменнага памолу мукі з пнэўматычным перавозам збожжа і вырабаў яго размолу. У 1959 годзе здалі ў карыстаньне цэх карбаміднага канцэнтрату магутнасьцю 165 тонаў за содні. У 1972 годзе дабудавалі элеватар № 2 ёмістасьцю 65 000 т. У 1976 годзе адчынілі ўчастак раздробнай расфасоўкі мукі. У 1981 годзе цэх карбаміднага канцэнтрату перабудавалі ў камбікормавы цэх[29].
У 1995 годзе ўкаранілі саматужнае абсталяваньне «Кампазіт» для дазаваньня складнікаў і ўліку камбікармоў. 28 студзеня 2000 году прадпрыемства пераўтварылі ва ўнітарнае прадпрыемства «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў», якое належала «Менскаблхлебапрадукту». У 2002 годзе камбінат выступіў заснавальнікам земляробчых прадпрыемстваў «Клявіца» (Пагост, Бярэзінскі раён) і «Турэц» (Ігуменскі раён). У 2005 годзе набылі маёмасьць «Лагойскага» сьвінагадоўчага прадпрыемства, на аснове якой стварылі падразьдзяленьне «Беланы», а таксама прынялі ў карыстаньне маёмасьць «Даўгінава» (Вялейскі раён), на аснове якой стварылі аднайменнае падразьдзяленьне. У 2006 годзе атрымалі маёмасьць завода «Барымак», на аснове якой утварылі падразьдзяленьне. У 2007 годзе ў камбікормавым цэху ўсталявалі новую лінію экспандаваных і грануляваных камбікармоў. У 2008 годзе ў гатункавым млыне ўсталявалі саматужнае абсталяваньне. У 2009 годзе прадпрыемству перадалі маёмасьць сельскагаспадарага каапэратыва «Вялікія Навасёлкі» (Лошніцкі сельсавет, Барысаўскі раён), на аснове якой стварылі аднайменнае падразьдзяленьне[29].
У 2011 годзе ўвялі ў карыстаньне саматужную лінію мучных канцэнтратаў. У 2014 годзе ў камбікормавым цэху ўсталявалі новае абсталяваньне. У 2015 годзе ўвялі ў дзеяньне лінію перапрацоўкі алейнага насеньня. Таксама далучылі Стаўпецкае і Гарадзейскае (Нясьвіскі раён) хлебапрыёмныя прадпрыемствы, якія пераўтварылі ў падразьдзяленьні. 21 сьнежня 2018 году прадпрыемства атрымала маёмасьць сьвінакомплексу ў Лагойскім раёне, на аснове якой стварылі падразьдзяленьне «Атрубак». 11 лістапада 2019 году да камбінату далучылі прадпрыемства «Зачысьце Агра» (Барысаўскі раён), якое пераўтварылі ў падразьдзяленьне. 1 студзеня 2022 году «Барымак» пераўтварылі ў цэх макаронных вырабаў. 29 лістапада 2022 году прынялі ў карыстаньне нерухомасьць сьвінагадоўчага комплексу «Кухты» (Слуцкі раён) ад «Слуцкага камбінату хлебапрадуктаў» са стварэньнем аднайменнага падразьдзяленьня. 30 сьнежня 2022 году ўвялі ў дзеяньне новую лінію перапрацоўкі крупаў. У 2023 годзе адчынілі малочнатаварныя фэрмы «Лошніца» (Барысаўскі раён) і «Зачысьце»[29].
25 студзеня 2024 году «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў» запусьціў лінію макаронных вырабаў магутнасьцю 1 тона за гадзіну. Таксама пачалі вырабляць замарожаную піцу з айчынных складнікаў[30].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads