Войшвіл
(пам. 1370) літоўскі баярын From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Войшвіл або Вайшвілт[1] (? — 1370) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, трымаў Лагойскае княства.
Магчыма, яго ўладваньнем былі Вайшвільцы (упамінаюцца як Waysevilte у 1372 годзе) каля Панявежу.
Remove ads
Імя
Весьвілі (Uesuili) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -войш- (імёны ліцьвінаў Вайшыла, Войшымунд, Войсяд; германскія імёны Vuisilo, Vuisimundo, Vuisadus) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага waiþs 'паляваньне', гоцкага waiþja 'паляўнічы'[4] або ад асновы -віс- (-віз-, -веш-)[5][6] (пазьнейшай -вайс-[7]), а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[4]. Такім парадкам, імя Войшвіл азначае «воля паляваньня»[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Woyszwylt (14 жніўня 1358 году)[9], Wayseuilt (7 лістапада 1367 году)[10], Wezewilte, nobilis satrapa (1370 год)[11].
Remove ads
Біяграфія
Магчыма, сын вялікага князя літоўскага Кейстута (паводле храніста XV стагодзьдзя Яна Длугаша).
Разам з Рытам трымаў Лагойскае княства. У 1358 годзе браў удзел у вызначэньні граніцы з Мазоўшам, а таксама ў падрыхтоўцы ўмовы 1367 году, дзе рэглямэнтавалася граніца паміж ВКЛ і Тэўтонскім ордэнам у Інфлянтах[12].
Паводле Хронікі Вартбэрга, загінуў у 1370 годзе пры адступленьні літоўскага войска па паразе пад Рудавай.
Remove ads
Мова і культура
У лацінскім акце разьмежаваньня, выдадзеным у Горадні 13 жніўня 1358 годзе князямі Кейстутам, Патрыкеем і Войшвілтам і баярамі Айкшам, Алізарам і Васком Кірдзеевічамі, ужываюцца трансьлітараваныя ў лаціну «гутарковыя» назвы памежных пунктаў «Каменны брод» (in vulgari a Kamyoni brod) і «вусьце вялікай стругі» (uscze welikey strugi)[13]. Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[14].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads