Гестаўт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гестаўт (Гесталт, Гейстаўт), Кестаўт (Кістаўт, Кешталт, Кештаўт, Кейстаўт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Гештаўт (Гестаўд, Гештаўд, Гіштаўт, Гейштаўт).
Remove ads
Паходжаньне
Гасьцівалд, Гісталд або Касталд, пазьней Гастальд або Гаштальд (Gastivald, Gistald, Castald, Gastaldius[1], Gastold[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гаст- (-каст-, -гест-) (імёны ліцьвінаў Гасьціла, Гестар, Каштарт; германскія імёны Gastila, Gaster, Kastert) паходзіць ад гоцкага і германскага gasts 'госьць, вандроўнік', а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[4].
Адпаведнасьць імя Гейстаўт германскаму імю Gistald сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае усходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Гестаўт складаецца з асноваў -гез- (-гіз-, -кез-) (імёны ліцьвінаў Геска, Гізель, Гесмонт; германскія імёны Geske, Giesel, Gismondus), якая паходзіць ад гоцкага gais 'суліца, кап’ё'[6], і -тэўд- (-тэўт-, -таўт-) (імёны ліцьвінаў Таўтывіл, Таўтвін, Таўтгерд; германскія імёны Theudowills, Teutwin, Teutgerdis), якая паходзіць ад гоцкага theuda 'род, народ'[7]. Такім парадкам, імя Гестаўт азначае «кап’ё роду»[8]. Адзначалася германскае імя Teutgis[9].
Імя Гесталд (Gestold[10]) гістарычна бытавала ў Польшчы: Godefridus filius Gestoldi (1221 год)[11][12].
У Прусіі адзначалася прозьвішча Gestaut[13].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Кеистовтови, Висбораву братаничю (22 чэрвеня 1415 году[14] паводле выпісу 9 чэрвеня 1614 году)[15]; Gyestolthovy sluszebnemu (1500 год)[16]; Янъ Кгестовтович коморник великого князя (21 лютага 1501 году)[17]; в людей наших, в бортевъ, на имя… а у Онъдрея Кгестовътовича и въ его зятя, у Лаврына (25 ліпеня 1503 году)[18]; Кiesztoltowicz (1503 год)[19]; бояринъ господарьский Вилькомирского повета Богданъ Кейстовтовичь (22 чэрвеня 1520 году)[20]; Мацко Кгеистовтовичъ[21], Ян Кгестовътовичъ[22], Кеистовътъ Миковичъ[23], Миколаи Кестовтовичъ[24], Кгестовтъ Якубович[25] (1528 год); бояре перелайские… Кгейстовтъ Якубович (21 ліпеня 1528 году)[26]; до Яна Кгестовътовича, и до Вихтова Кгестовътовича (21 красавіка 1529 году)[27]; Матиас Кгестовтович (да 1533 году)[28]; з Лепун Ян Кгеистовтович (1533—1535 гады)[29]; Кгестовт Павлович… Виркгин Кгестовтович (1537—1538 гады)[30]; Станиславъ Петровичъ Кгестовтовичъ[31], з села Кгестовтовичовъ[32] (1567 год); пана Станислава Мартиновича Кгейстовта (25 ліпеня 1590 году)[33]; Fabian Giestowt Kłuksztyk[34], Woyciech Sebestianowicz Giestowt, Ławryn Sebestianowicz Giestowt[35], Fabian Giestowt Kłuksztyk z Ginwiła[36] (20 кастрычніка 1655 году); Mateusz Giestawd (1666 год)[37]; Ławryn Giestowt na miejscu Reginy Szymkiewiczówny Sebestianowej Giestowtowej… Anna Lawdańska Giestowtowa wdowa na miejscu Kazimierza Giestowta… Ambrozy Giesztowt… Fabian Giesztowt… Hrehory Giesztowt… Jerzy Giesztowt… Krzysztof Giesztowt… Stefan Giesztowt (1667 год)[38]; Kiesztowt (1670 год)[39]; Stefan Giesztowt[40], na miejscu Malchera Giesztowta z Jamontów[41], Symon Giesztowt[42], Marcin Giesztowt… Kazimierz Giesztowt[43], Stefan Giesztowtt[44], Fabian Giesztowt[45], Jan Giesztowt[46] (1690 год); Martha Giesitowtowna (па 1700 годзе)[47]; Mathias Giezdołd (31 траўня 1755 году)[48]; Magdalena Kistowt (1756 год)[49]; Franciszek Gieszttowtt (1804 год)[50]; Józef Giesztowd (1827 год)[51]; Maciej Gisztowt (1839 год)[52].
Remove ads
Носьбіты
- Кестаўт — літоўскі баярын, сын Якуба Мінігайлы
- Андрэй Гестаўтавіч — васілішкаўскі чалавек, які ўпамінаецца ў 1503 годзе
- Ян Гестаўтавіч — лейпунскі баярын, які ўпамінаецца ў 1528—1529 гадох
- Мацька Гейстаўтавіч — ковенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Кейстаўт Мікавіч — высакадворскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Мікалай Кестаўтавіч — радунскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Гестаўт Якубавіч — пералайскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Віктар Гестаўтавіч — лейпунскі баярын, які ўпамінаецца ў 1529 годзе
- Гестаўт Паўлавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох
- Яранім Станіслававіч Гестаўт — упіцкі зямянін, які ўпамінаецца ў 1613 годзе[53]
- Ян Казімер Гештаўт — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, скарбнік берасьцейскі ў 1731 годзе[54]
З XVI ст. прыдомкам Гейштаф або Гейштаўт карыстаўся літоўскі шляхецкі род Бэрнатовічаў гербу ўласнага[55].
Гештаўты Лакянскія (Giesztowt Łokiański) гербу Ляліва — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[56].
Гештаўты (Giesztowt) гербу Гейш — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[57].
Ґейштаўты (Ґейштафты) — літоўскі шляхецкі род[58].
Гешталд (Giesztołd) гербу Ляліва — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[59].
На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Гештаўты.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads