Даўнарышкі

хутар у Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Даўна́рышкі[2] (таксама — Даўнары́шкі[2]) — хутар у Беларусі, на рацэ Вяльлі. Уваходзяць у склад Варнянскага сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Дава (Davo) і Нора або Нера (Noro, Nero) — імёны германскага паходжаньня[3][4]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[5][6], аснова -даг- (-дак-) (імёны ліцьвінаў Дагейка, Дакель, Ядаг; германскія імёны Dagiko, Dacilus, Adago) — ад германскага daga 'палымяны, зіхатлівы, яркі, бліскучы'[7] (у германскіх мовах адзначаецца магчымасьць пераходу Dagh > Daw[8]), а аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normund) — ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[9], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[10]. Такім парадкам, імя Доўнар азначае «захаваная здольнасьць»[11]. Адзначаліся германскія імёны Danner[12] і Dæghnar[13].

У Быдгашчы адзначалася германскае імя Douwner[14].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[15], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[16]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[17].

Remove ads

Гісторыя

26 лютага 2013 году хутар перадалі зь ліквідаванага Трокеніцкага ў Варнянскі сельсавет[18].

Насельніцтва

  • 1999 год — 9 чалавек
  • 2009 год — 11 чалавек[1]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads