Даўнары (Івейскі раён)
вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Даўнары — вёска ў Беларусі, каля ракі Чапунькі. Уваходзяць у склад Бакштаўскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Remove ads
Назва
Дава (Davo) і Нора або Нера (Noro, Nero) — імёны германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[4][5], аснова -даг- (-дак-) (імёны ліцьвінаў Дагейка, Дакель, Ядаг; германскія імёны Dagiko, Dacilus, Adago) — ад германскага daga 'палымяны, зіхатлівы, яркі, бліскучы'[6] (у германскіх мовах адзначаецца магчымасьць пераходу Dagh > Daw[7]), а аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normund) — ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[8], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[9]. Такім парадкам, імя Доўнар азначае «захаваная здольнасьць»[10]. Адзначаліся германскія імёны Danner[11] і Dæghnar[12].
Remove ads
Гісторыя
У канцы XIV ст. вялікі князь Ягайла перадаў вёску ў складзе Бакштаўскай воласьці капітулу Віленскага эпіскапства Вялікага княства Літоўскага. 3 1787 г. арандавалі Храптовічы.
У XIX ст. у Бакштаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні, дзяржаўная ўласнасьць, адносілася да Бакштаўскага казённага таварыства. У 1861 г. 68 рэвіскіх душ. Паводле перапісу 1897 г., 30 двароў, 234 жыхары, 284 дзесяціны зямлі. У 1909 г. 42 двары, 305 жыхароў.
У 1921—1939 гг. вёска (у 1921 г. 41 двор. 195 жыхароў) у Бакштаўскай гміне Валожынскага павету Наваградскага ваяводзтва Польшчы.
3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (53 двары, 281 жыхар), цэнтар Даўнароўскага сельсавету Юрацішкаўскага раёну.
У Вялікую Айчынную вайну ў лістападзе 1942 г. партызаны атрада імя Ф. Э. Дзяржынскага разграмілі тут фашысцкі гарнізон. Вёска была спалена гітлераўцамі.
У 1950 г. арганізаваны калгас «Чырвонае поле». 3 1953 г. у калгасе «Змагар». 3 20.1.1960 г. у Івейскім раёне, з 25.2.1960 г. у Бакштаўскім сельсавеце. 3 1969 г. вёска — цэнтар калгасу «Іскра». У 1970 г. 155 жыхароў. Працавалі клюб, аддзяленьне сувязі, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, сярэдняя школа, дзіцячы сад, крама.
Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю. У 1999 г. 51 двор, 167 жыхароў.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads