Рымгайла
мужчынскае імя і прозьвішча From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рымгайла (Рымегель, Рымгейла, Рымгал, Рымгел, Рымкайл) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Рымагіл або Рымгілс (Rimagil[1], Rimagilus, Rimgils[2][a][4]) — імя германскага паходжаньня[5][6]. Іменная аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымель, Рыман, Рымунд; германскія імёны Riemel, Rimann, Rimund) паходзіць ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[7], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[8] або ад асновы -гісіл- (-гіл-)[9]. Такім парадкам, імя Рымгайла азначае «непарушная ганарыстасьць»[10].
У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Рымгайла (Rymgajła, Rymgajłło, Rymgayłło, Rymgajła, Rymgajłło) і Рымгала (Rymgałło)[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Рымъкгаилу земля пустая у Сомилишъскои волости[12], Римъкгаило[13], Римъкгаилова земля… жона Римъкгаилова[14] (1440—1492 гады); што за Римъкгаиломъ (9 лістапада 1449 году)[15]; людеи наших дорсуничанъ на имя… в Римегеля Петрашковича (22 ліпеня 1501 году)[16]; людеи тяглых у Стоклишском волости… конюхи на имя: в Довята Римкгеиловича (2 студзеня 1512 году)[17]; в Сомилишскои волости… земли пустовских… Римкгаиловщыну (12 чэрвеня 1518 году)[18]; людей… Мартина Римкгайловича (29 сьнежня 1518 году)[19]; Рымъкгаило[20], Венцко Рымъкгаиловичъ кон. Лаврынъ Рымкгаиловичъ кон.[21], Римкел Матеевичъ[22], Лаврин Римъкгаиловичъ[23] (1528 год); конюховъ ошевениковъ, на ймя: Довята Рымкгейловича (4 траўня 1534 году)[24]; у Сомилишъской волости три земли пустовъских: Рымкгаловщину… Римъкгайловъщину (сьнежань 1534 году)[25]; Контрим Римкгейлови… Римкоил Минейкович (1538 год)[26]; Петръ Римкгоилович (1 ліпеня 1542 году)[27]; стрельцы… Болку Рымъкгеловичу (23 сакавіка 1562 году)[28]; Стась Станиславовичъ з Рымкголовичъ… Матей Юрьевичъ з Рымкголовичъ… Янъ Стецковичъ з Рымкголовичъ… Лавринъ Андрыяновичъ з Рымкголовичъ… Валентынъ Матеевичъ з Рымкголовичъ… Стецко Стасевичь з Рымголовичъ… Матей Лавриновичъ з Рымкголовичъ… Станиславъ Дашковичъ з Рымкголовичъ… Щепанъ Яновичъ з Рымкголовичъ (1567 год)[29]; Stanislaw Rimgayłowicz (1602—1615 гады)[30]; подданых Сомилишских зъ сел… Рымкгайлович… зъ села Рымкгайловичов (8 лістапада 1609 году)[31]; Sebestyjan Maciejewicz Rymgayłło (1621 год)[32]; Joannes Rymgayło (1675—1677 гады)[33]; Dorota Rymgajłło (1806 год)[34].
Remove ads
Носьбіты
- Рымгайла — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
- Рымгайла — вількійскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Венцка і Лаўрын Рымгайлавічы — эйрагольскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Лаўрын Рымгайлавіч — вяшванскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Юры Пятровіч Рымгайловіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1592 годзе[35]
- Валенці Мацеевіч Рымгайловіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1599 годзе[36]
- Амбражэй Андрэевіч Рэмгайла — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1600 годзе[37]
- Адам зь Віторта Рымгайла — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падстолі смаленскі ў 1672—1691 гадох[38]
- Юры Юзэф Рымгайла Кашуба — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, лоўчы старадубскі ў 1697—1718 гадох[39]
- Бэнэдыкт Рымгайла — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падстолі смаленскі ў 1754 годзе[40]
Рымгайлы — парафіяне Катэдральнага касьцёла ў Менску на 1851—1857 гады[41].
Рымгайлы гербаў Гербурт, Ліс і Ляліва — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[42].
Рымгайлы (Rymgajło) або Рынгайлы (Ryngajło) — літоўскі шляхецкі род зь Сьвянцянаў[43].
Рымгайлы (Rymgajło) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[44].
Рымгайла (Rymgajllo) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[45].
У XVI ст. існаваў маёнтак Рымгайлавічы (Римгойловичи, Рымгойловичи) у Жамойцкім старостве[46].
У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Рымгайлы.
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
- Паводле гэтага ж выданьня: Gilswith < Gelesuintha[3]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads