Рымша
прозьвішча і мужчынскае імя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рымша (Рымуш, Рымаш) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Рым (Rim) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымель, Рыман, Рымунд; германскія імёны Riemel, Rimann, Rimund) паходзіць ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[2].
Германскае паходжаньне імя Рымша сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[3].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Rymsza[4].
Імя Рымш адзначалася ў Прусіі (ваколіцы Мэмэлю): Jan Rymsch Kruger (1511—1520 гады)[5]. Апроч таго, у Прусіі бытавала прозьвішча Rimmasch (Riemasch)[6][7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Holechno Rymszycz (1473, 1483, 1486, 1490 і 23 красавіка 1501 году)[8]; homines seu kmetones… quintum Julianum Rymoshovyczh et sextum Petrum Rymoshovycz (25 чэрвеня 1500 году)[9]; людеи наших шести служебъ, на имя… а Станка, а Римша, а Михна Еиковичовъ (25 ліпеня 1503 году)[10]; покупил люди и земли, и сеножати, в бояр и въ людей нашихъ… в Леся Рушъкевича и в брата его Римъша Павловича (24 чэрвеня 1508 году)[11]; Олехно Рымъшичъ[12], Юреи Римъшычъ[13], Петръ Римушевичъ[14], Миколаи Рымшевичъ[15], вдова Римъшовая[16], Янъ Римъшевичъ[17] (1528 год); людеи наших которыи к именю своему, к Икажну… Римиша (1537 год)[18]; sioło Kirdeykowskie… Woytko Rymoszewicz (4 сьнежня 1554 году)[19]; Rymussewicz (1564—1569 гады)[20]; Янъ Рымашевичъ (1565 год)[21]; поборцовъ… у Менскомъ повете — Давыдъ Есманъ а Ярошъ Римъша (6 студзеня 1567 году)[22]; Ярошъ Рымша (1567 год)[23]; Rymsza (1750 год)[24]; Antonij Rymsza (1798 год)[25].
Remove ads
Носьбіты
- Рымша Паўлавіч — зямянін Віленскага павету, які ўпамінаецца ў 1506 годзе
- Алехна Рымшыч — наваградзкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Юры Рымшыч — майшагольскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Пётар Рымушавіч — баярын Ковенскага павету, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Мікалай Рымшавіч — эйрагольскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Ян Рымшавіч — крожаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Ян Рымашавіч — ракаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1565 году
- Андрэй Рымша (да 1550 — па 1595 або 1599) — паэт-панэгірыст, адзін з асноўных прадстаўнікоў старажытнай беларускай паэзіі другой паловы XVI — пачатку XVII стагодзьдзяў
Рымшы і Рымшэвічы — літоўскія шляхецкія роды[26].
Рымашэвічы (Rymaszewicz) — літоўскі шляхецкі род[27].
Рымша (Rymsza) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[28].
На 1905 год існаваў засьценак Рымшышкі ў Гарадоцкай воласьці[29].
На 1909 год існавалі вёска і маёнтак з назвай Рымшаўка ў Рэчыцкім павеце Менскай губэрні[30].
На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Рымшыненты. Назву Рымашы маюць вёскі на гістарычных Браслаўшчыне і Случчыне.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads