Сурмін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сурмін (Шырмін, Шэрмэн) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Сыры або Сура (Sirio, Surro) і Міна (Minno) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -сір- (-сер-, -сіс-) (імёны ліцьвінаў Сіргоўд, Сіргут, Сірмонт; германскія імёны Siriaud, Sergudo, Sirmont) паходзіць ад гоцкага sisu 'чароўны сьпеў, заклён'[3], а аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Асьміна, Гальмін; германскія імёны Miniatus, Osminna, Galmin) — ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[4], minthi 'памяць'[5]. Такім парадкам, імя Сурмін азначае «заклён каханьня»[6]. Адзначалася германскае імя Surman (Sur-man)[7].
У Прусіі бытавала імя Сурмін: Surmynne (1345[8] і 1412[9] гады); Kunike Surmynne (1388 год)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Surminus capitaneus (Хроніка Прускай зямлі)[10]; бояринъ Виленского повета Сурминъ Михаилович… того Сурмина… дворище его, на имя Сурминовскии (10 траўня 1494 году)[11]; бояръ королевое ее милости Мартина Ширмина… земянъ повету Пинского, Мартина Ширмина (3 жніўня 1546 году)[12]; Surminowa (1671—1681 гады)[13]; Anna Szurmin (1827 год)[14].
Remove ads
Носьбіты
- Сурмін — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1412 годзе
- Сурмін Міхайлавіч — баярын Віленскага павету, які ўпамінаецца ў 1494 годзе
- Грышка і Аніска Сурміны — жыхары вёскі Ліпнікаў (Полацкае ваяводзтва), якія ўпамінаюцца ў 1763 годзе[15]
- Пелагея Сурмінава — уладальніца зямлі ў Невельскім павеце на 1878 год[16]
Шэрмэн (Szermen) — прозьвішча, гістарычна зафіксанае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[17].
Сурмін (Surmin) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[18].
На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Шырмен у летувізаванай форме[19].
На гістарычнай Віцебшчыне існуе вёска Сурміно.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads