Францускі рэспубліканскі каляндар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Францускі рэспубліканскі каляндар
Remove ads

Францускі рэспубліканскі (рэвалюцыйны) каляндар быў уведзены ў Францыі падчас францускай рэвалюцыі дэкрэтам Нацыянальнага канвэнту ад 5 кастрычніка 1793 году, скасаваны Напалеонам з 1 студзеня 1806 году. Каляндар быў распрацаваны адмысловай камісіяй пад кіраўніцтвам Жыльбэра Рома і азначаў парыў з традыцыямі, дэхрысьціянізацыю і «натуральную рэліґію», асацыяваную з прыродай.

Thumb
Рэспубліканскі каляндар на II год Рэспублікі (1793/1794)
Remove ads

Структура

Першы год рэвалюцыі, 1792, быў абвешчаны пачаткам эры. Эра «ад каляд Хрыстова» і пачатак году зь 1 студзеня касаваліся. Адлік гадоў пачынаўся з 22 верасьня 1792 году, даты скасаваньня каралеўскай улады і абвяшчэньня рэспублікі, якая ў той год супала з днём восеньскага раўнадзенства. Наступныя гады пачыналіся апоўначы таго дня, на які даводзіўся момант восеньскага раўнадзенства (па сярэднім парыскім часе). Год падзяляўся на 12 месяцаў па 30 дзён. Пакінутыя 5 ці 6 дзён году зваліся санкулятыдамі. Кожны дзень году таксама атрымаў адмысловыя назвы. Назвы месяцаў і дзён былі прапанаваныя дэпутатам Канвэнту Фабром д’Эглянтынам і, таксама як у сучасным беларускім календары, былі злучаны з прыроднымі зьявамі. Назвы месяцаў былі сканструяваны з францускіх, лацінскіх і грэцкіх каранёў (напрыклад, «фруктыдор» — «які дорыць плады», ад па-лацінску: fructus «плён» і па-старажытнагрэцку: δῶρον «дарунак», «прэрыяль» — «месяц сенажацяў», ад па-француску: prairie «сенажаць»). Назвы 360 дзён (акрамя санкулятыд) насілі імёны зьяваў прыроды, расьлінаў, жывёл, напрыклад, па-француску: vache «карова», па-француску: rhubarbe «рабарбар», па-француску: carotte «морква». Функцыянальна назвы дзён былі аналяґічныя ранейшым імёнам сьвятых у сьвятцах; у прыватнасьці, бацькам часам рэкамэндавалася зваць дзяцей, якія нарадзіліся ў гэтыя дні, Ваш (Каровай), Карот (Морквай) і т. п., хоць рэальна гэтым рэкамэндацыям вынікалі рэдка, і наогул індывідуальныя назвы дзён, у адрозьненьне ад назваў месяцаў і дзён дэкады (гл. ніжэй), фактычна не ўжываліся.

Замест тыдня была ўведзена дэкада; гэты крок вынікаў агульнай тэндэнцыі рэвалюцыянэраў да пераходу на дзесятковыя адзінкі (тады ж была ўведзена мэтрычная сыстэма мер і дзяленьне прамога куту на 100 град замест 90 градусаў), а таксама спрыяў дэхрысьціянізацыі (нядзелі і, у прыватнасьці, Вялікдзень, Ушэсьце, Сёмуха звычайна траплялі на працоўныя дні). Дням дэкады, па ўзоры францускіх назваў дзён тыдня — lundi, mardi… — былі дадзены «нумарныя» назвы, ад primidi да decadi; decadi лічыўся выходным днём, аналяґічна нядзелі. Месяц складаўся, такім чынам, з трох дэкад.

Рэспубліканскі каляндар быў адноўлены падчас Парыскай камуны і дзейнічаў з 18 сакавіка па 28 траўня 1871 году. Пасьля гэтага зноў быў уведзены грыгарыянскі каляндар.

Remove ads

Высакосныя гады

Чатырохгадовы пэрыяд паўтаранасьці высакосных гадоў атрымаў адмысловае найменьне «франсіяда» (па-француску: Franciade), хоць паводле першапачатковай вэрсіі календара ён павінен быў звацца «алімпіядай» (па-француску: Olympiade). Апошні (высакосны) год франсыды зваўся сэкстыль (па-француску: année sextile), тым самым пазначаючы, што ў ім шэсьць санкулятыд. Слова sextile павінна было выцесьніць састарэлае bissextile (высакосны).

Аднак выразнай сыстэмы вызначэньня высакоснасьці году прапанавана не было. Паводле афіцыйнага вызначэньня, высакосныя гады павінны былі быць разьмеркаваныя такім чынам, каб на даўгаце Парыжа восеньскае раўнадзенства даводзілася на першы дзень месяца вандэм’ер, такім чынам, была б дасягнута ідэальная дакладнасьць календара. Вызначаць то, якія менавіта гады зьяўляюцца высакосныя, павінна была Парыская абсэрваторыя[1]. Так, высакоснымі сталі 3-і, 7-ы і 11-ы гады, таксама павінны імі былі стаць 15-ы і 20-ы гады (гэта значыць са скокам у пяць гадоў замест чатырох). Аднак, астраномы сапхнуліся з тым, што яны ня могуць прадказаць, на які дзень выпадзе восеньскае раўнадзенства ў аддаленай будучыні (так, раўнадзенства 144 году павінна было супасьці з паўноччу, і было незразумела, да якога з двух дзён яго вынікала аднесьці).

Remove ads

Месяцы

Месяцы таксама суадносіліся са знакамі задыяку.

Дні дэкады

Грамадзянам прапанавалася самім вызначыць, колькі і якія з гэтых дзён будуць для іх выходнымі. Але для дзяржслужачых усталёўваўся толькі адзін выходны дзень — дэкады.

Remove ads

Санкулятыды

  1. Дзень Доблесьці/Дабрадзейнасьць (па-француску: La Fête de la Vertu) — 17 верасьня
  2. Дзень Таленту (па-француску: La Fête du Génie) — 18 верасьня
  3. Дзень Працы (па-француску: La Fête du Travail) — 19 верасьня
  4. Дзень Меркаваньняў (па-француску: La Fête de l'Opinion) — 20 верасьня
  5. Дзень Узнагарод (па-француску: La Fête des Récompenses) — 21 верасьня
  6. Дзень Рэвалюцыі (па-француску: La Fête de la Révolution) (у высакосныя гады напярэдадні раўнадзенства)

Само слова «санкулятыды» (па-француску: sans-culottides) утворанае ад санкулётаў.

Remove ads

Дні году

Падобна таму, як у рымска-каталіцкім календары шматлікія дні былі прысьвечаныя сьвятым, кожны дзень рэспубліканскага календара быў злучаны з жывёлай (дні, якія сканчаюцца на 5), прыладай працы (на 0), расьлінай ці мінэралам (астатнія дні).

Восень

Больш інфармацыі Вандэм’ер (22 верасьня ~ 21 кастрычніка), Брумэр (22 кастрычніка ~ 20 лістапада) ...

Зіма

Больш інфармацыі Нівоз (21 сьнежня ~ 19 студзеня), Плювіёз (20 студзеня ~ 18 лютага) ...

Вясна

Больш інфармацыі Жэрміналь (21 сакавіка ~ 19 красавіка), Флярэаль (20 красавіка ~ 19 траўня) ...

Лета

Больш інфармацыі Мэсыдор (19 чэрвеня ~ 18 ліпеня), Тэрмідор (19 ліпеня ~ 17 жніўня) ...
Remove ads

Новыя адзінкі часу

Thumb
Цыфэрблат гадзін часоў Францускай рэвалюцыі

Нароўні зь дзесятковымі мерамі даўжыні, аб’ёму і вагі, былі таксама ўведзены дзесятковыя адзінкі часу. Кожны дзень падзяляўся на 10 гадзін, гадзіна на 100 хвілін, а хвіліна на 100 сэкунд. 10 дзён складалі дэкаду.

Больш інфармацыі Дзесятковая адзінка, Працягласьць у стандартных адзінках ...
Remove ads

Глядзіце таксама

  • Савецкі рэвалюцыйны каляндар
  • Дзесятковы час

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads