30 лістапада
дата From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
30 лістапа́да — 334-ы дзень году (335-ы ў высакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 31 дзень.
| ← лістапад → | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 1 | 2 | |||||
| 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
| 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
| 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
| 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
| 2025 год Усе дні | ||||||
Падзеі
- 1409 — у Берасьці пачалася нарада Ягайлы і Вітаўта пра плян сумесных вайсковых дзеяньняў супраць Тэўтонскага ордэну (скончылася 8 сьнежня)
- 1595 — казацкі атрад Налівайкі авалодаў Магілёвам
- 1700 — Бітва пад Нарвай, у якой дзевяцітысячнае войска Карла XII разьбіла нашмат буйнейшае войска Пётры I
- 1872 — першая афіцыйная сустрэча футбольных зборных — у матчы Ангельшчыны і Шатляндыі зафіксаваная нулявая нічыя
- 1939 — пачалася савецка-фінская вайна 1939—1940 гадоў
- 1952 — заснаваны Дзяржаўны акадэмічны хор Беларусі імя Цітовіча
- 1966 — Барбадас атрымаў незалежнасьць ад Вялікабрытаніі
- 1988 — СССР спыніў радыёглушэньне Радыё «Свабода»
- 1993 — урочышчу Курапаты быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці першай катэгорыі
Remove ads
Нараджэньні
- 1427 — Казімер Ягелончык, вялікі князь літоўскі
- 1591 — Андрэй Баболя, каталіцкі сьвяты, пакутнік; за сваю місіянэрскую дзейнасьць празваны «Апосталам Палесься» ды «Пінскім апосталам»
- 1667 — Джанатан Сўіфт, ірляндзкі сьвятар і пісьменьнік
- 1810 — Олівэр Вінчэстэр, амэрыканскі вынаходнік аднайменнай стрэльбы
- 1835 — Марк Твэн, амэрыканскі пісьменьнік
- 1874 — Ўінстан Чэрчыль, брытанскі прэм’ер-міністар і пісьменьнік
- 1895 — Андрэй Блажэвіч, беларускі актор
- 1899 — Міхась Лынькоў, беларускі пісьменьнік
- 1913 — Рамуальд Райс, польскі жаўнер Арміі Краёвай
- 1928 — Галіна Арлова, беларуская акторка, народная артыстка Беларусі
- 1934 — Вячаслаў Нявінны, савецкі і расейскі актор тэатра і кіно
- 1935:
- Алесь Корнеў, беларускі паэт, ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Ўладзімера Калесьніка (2011)
- Ўудзі Ален, амэрыканскі кінарэжысэр, актор, чатырохразовы ўладальнік прэміі Оскар
- 1936:
- Юзэф Лучнік, польскі дзяяч на Беларусі, адзін з заснавальнікаў Саюзу палякаў, старшыня Саюзу палякаў на Беларусі (2005−2009)
- Іван Крэнь, беларускі гісторык
- 1945 — Роджэр Гловэр, брытанскі басіст, удзельнік гурту Deep Purple
- 1946 — Свэн Нурдквіст, швэдзкі дзіцячы пісьменьнік
- 1953 — Уладзімер Куранкоў, беларускі дзяржаўны дзеяч, першы міністар прамысловасьці Рэспублікі Беларусь (1994—1996)
- 1956:
- Эва Суса, швэдзкая пісьменьніца, журналістка
- Ашэр Кушнір, ізраільскі расейскамоўны рабін
- Іван Шчэрба, беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар транспарту і камунікацыяў Беларусі (2009—2012)
- 1957 — Аляксандар Шчурко, дзяржаўны дзеяч Беларусі, першы намесьнік міністра ўнутраных справаў (з 2004)
- 1960 — Анатоль Стэпусь, беларускі дыплямат, Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Эстонскай рэспубліцы, Лібійскай Арабскай Джамахірыі, Віетнаме
- 1962:
- Анатоль Сівак, беларускі палітык, віцэ-прэм’ер Беларусі (ад 2020)
- Віталь Воўк, беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар прамысловасьці Рэспублікі Беларусі (2014—2018)
- 1965 — Бэн Стылер, амэрыканскі актор, ляўрэат прайм-таймавай прэміі «Эмі»
- 1966 — Валеры Малашка, беларускі палітык, міністар аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2017—2018)
- 1968 — Кірыл Коктыш, расейскі палітоляг
- 1977 — Кацярына Бонда, польская журналістка
- 1978 — Ільля Сін, беларускі пісьменьнік
- 1979 — Ірына Верашчук, украінскі палітык, віцэ-прэм’ер-міністар Украіны (ад 2021)
- 1980 — Сьюзі Су, амэрыканская сьпавачка
- 1982 — Эліша Катбэрт, канадзкая акторка
- 1983:
- Анастасія Бабурава, расейская журналістка
- Дэйвід Кэрні, аўстралійскі футбаліст
- 1984:
- Кацярына Ліцьвінава, Міс Беларусь-2006
- Найджэль дэ Ёнг, галяндзкі футбаліст
- 1990 — Магнус Карлсэн, нарвэскі шахматыст, чэмпіён сьвету
- 1992 — Лінус Югансан, швэдзкі хакеіст, бронзавы мэдаліст чэмпіянату сьвету (2024)
Remove ads
Сьмерці
- 1016 — Эдмунд Жалезнабокі, кароль Ангельшчыны
- 1646 — Ян Альфонс Ляцкі, дзяржаўны дзяяч ВКЛ
- 1686 — Аляксандар Катовіч, рэлігійны й дзяржаўны дзяяч ВКЛ
- 1900 — Оскар Ўайлд, ірляндзкі літаратар
- 1962 — Макс Фасмэр, нямецкі філёляг-славіст
- 1967 — Патрык Каванах, ірляндзкі паэт
- 1976 — Іван Якубоўскі, маршал Савецкага Саюзу, двойчы Герой Савецкага Саюзу
- 1991 — Вацлаў Пянткоўскі, беларускі каталіцкі сьвятар, стваральнік падпольнай каталіцкай духоўнай сэмінарыі
- 1992 — Пётар Блум, амэрыканскі мастак і скульптар
- 2004 — Аляксей Хвасьценка, расейскі паэт, бард, мастак
- 2009 — Міларад Павіч, сэрбскі празаік, паэт, гісторык літаратуры, перакладчык
- 2011 — Здэнэк Мілер, чэскі рэжысэр-мультыплікатар, аўтар сэрыі дзіцячых мультфільмаў пра Кратка́
- 2013 — Юры Якаўлеў, расейскі актор тэатра і кіно, Народны артыст СССР
- 2019 — Іван Крамко, беларускі мовазнавец
Сьвяты
- Сусьветны дзень сланоў
- Дзень абароны інфармацыі
- Барбадас — Дзень незалежнасьці (1966)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads