Раванічы
вёска ў Чэрвеньскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рава́нічы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Вушы. Цэнтар сельсавету Ігуменскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 749 чалавек. Знаходзіцца за 31 км на паўночны ўсход ад Ігумену, за 45 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы (лінія Менск — Ворша); на аўтамабільнай дарозе Ігумен — Раваніцкая Слабада.
Раванічы — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі клясыцызму касьцёл Сьвятога Антонія і палацава-паркавы комплекс Слатвінскіх, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.
Remove ads
Назва
Першыя насельнікі гэтай мясцовасьці — дрыгавічы — жылі ў паўзямлянках, зямлянках, равах. Паўзямлянка мела 2—3 драўляныя вянцы, укапаныя на 50—70 см у зямлю, і накрывалася дахам. У яе цэнтры знаходзілася вогнішча, вымашчанае камянямі, альбо печ-каменка. Плошча такога збудаваньня магла складаць больш за 15—16 м². Разьмяшчаліся яны амаль упрытык адно ад аднаго. У сувязі з гэтым можна адзначыць наступныя характарыстыкі тапоніму «Раванічы». Па-першае, продкі выкарысталі множны лік. Значыць, паселішча дрыгавічоў займала вялікую плошчу й мела значную колькасьць насельніцтва. У канчатку слова можна знайсьці ня толькі тыповую ўказку на множны лік, але й на слова «нічы». Значыць вёска ўзьнікла на месцы былых равоў, зямлянак, якія меліся быць пакінутымі — былі нічыя. Літара «н» у слове не выпадковая. З гэтага вынікае, што Раванічы складаюцца з двух словаў — «равы нічыя». Зь цягам часу нашчадкі дрыгавічоў пачалі жыць толькі ў наземных пабудовах. Равы пакінулі, але мясьціны для жыцьця людзей тут былі вельмі прыдатнымі. Таму пазьней зноў выкарысталі гэтую пляцоўку для паселішча.
Такім чынам, назва вёскі Раванічаў тлумачыцца як паселішча, разьмешчанае на равах — месца жыцьцядзейнасьці дрыгавічоў[2].
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

Гісторыя Раванічаў налічвае больш за тысячу гадоў. На тэрыторыі, якую займае сучасная вёска, калісьці жылі дрыгавічы. Яны ўпамінаюцца ў IX ст. у «Аповесьці мінулых часоў», а таксама бізантыйскім гісторыкам Канстанцінам Багранародным у 948 годзе. У самой вёсцы захаваліся археалягічныя помнікі той далёкай эпохі — 2 курганныя могільнікі. Тым часам першы пісьмовы ўпамін пра Раванічы як сяло ў валоданьні Гаштольдаў датуецца 1535 годам. Паводле інтэнтару 1549 году, яны былі цэнтрам воласьці і налічвалі 68 двароў.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай Раванічы ўвайшлі ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. Паводле падымнага тарыфу 1667 году, маёнтак Раванічы ў памеры 33 дымоў быў у валоданьні Крыштапа Гарабурды, а ў 1690 годзе — Яна і Крыштапа Гарабурдаў. У 1700 годзе яны перайшлі да князя Мікалаю Францішка Агінскага, у 1790 годзе — да Андрэя Слатвінскага, які фундаваў тут касьцёл Сьвятога Антонія.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Раванічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ігуменскім павеце Менскай губэрні. У 1799 годзе тут збудавалі царкву, працаваў бровар, у 1843 годзе — суконная (40 работнікаў), дывановая і шкляная фабрыкі, у 1863 годзе — расейская народная вучэльня. На 1800 год у Раванічах было 13 двароў[3], на 1886 год — 4 двары, народная вучэльня. 2 царквы, касьцёл, капліца, суконная фабрыка, шкіпінарны завод, крама; у 1888 годзе працавалі бровар і крухмальны заводд (каля 20 работнікаў). Паводле вынікаў перапісу 1897 году, існавалі аднайменныя вёска (28 гаспадарак), сяло (3 двары) і 2 маёнткі (16 двароў, бровар). Да 1917 году тут было 48 двароў, працавала пошта.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Раванічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Раванічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, дзе 20 жніўня 1924 году сталі цэнтрам сельсавету. На пачатак 1930-х гадоў працавалі бровар, рымарская майстэрня, лесапільня, кузьня, стальмашня.
На 1999 год у Раванічах было 326 двароў, на 2001 год — 324 двары. У 2000-я гады Раванічы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».
- Мястэчка на старых здымках
- Палац з боку става, 1914 г.
- Фрагмэнт палаца, да 1918 г.
- Палац, 1918 г.
- Палац, 1930-я гг.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Інфраструктура
У Раванічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя

Славутасьці
Палацава-паркавы комплекс Слатвінскіх
Сядзіба пачала фармавацца за Антоніем Слатвінскім. У першай палове XIX стагодзьдзя збудавалі палац у клясычным стылі і шматлікія гаспадарчыя пабудовы. На месцы саду старой сядзібы заклалі пэйзажны парк, у якім да нашае пары засталіся адзіныя на Беларусі дрэвы — белы дуб і клён серабрысты.
Касьцёл Сьвятога Антонія

У 1790 годзе Андрэй Слатвінскі фундаваў у Раванічах касьцёл Сьвятога Антонія. Будоўля ішла ў найболей прыпаднятай частцы маёнтку і ў наступным часе прызначалася пад фамільную пахавальню. Да нашае пары касьцёл захаваўся бяз даху — гарэў недзе ў 80-я гады.
Страчаная спадчына
- Царква Раства Багародзіцы (1799; Сьвяты Пасад[7])
Remove ads
Асобы
- Яніна Германовіч (1909—1959) — жонка беларускага паэта Тодара Кляшторнага
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads