Старыя Юркавічы

вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Стары́я Ю́ркавічывёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Старыя Юркавічы ўваходзяць у склад Малажынскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Герб Карыбут князёў Вішнявецкіх.

Найранейшая згадка пра востраў Юркоўскі, датаваная 7 (17) днём сакавіка 1512 году[a][3][b], калі кароль Жыгімонт Стары падараваў Брагінскую воласьць князю Міхайлу Васільевічу Збараскаму, родапачынальніку князёў Вішнявецкіх:

Лета Божага тысяча пяцьсот дванаццатага месяца марца сёмага дня_За Указам Гасударскім Найясьнейшага Караля Яго Міласьці Зыгмонта, а за паданым чалабіцьцем князя Міхайла Васілевіча Збараскага, я, Іван Андрэевіч Кміцічаў, дзяржаўца трактамірскі і дымірскі, дваранін Яго Міласьці Каралеўскай, выехаўшы на імене воласьці Брагіня, каторага воласьць раней прыналежная была да Яго Міласьці Гасудара Караля Вялікага Князя Літоўскага, аглядаў я рубеж той воласьці, каторая пачынаецца з гары рэчкаю Брагінкаю ўніз да ракі Дняпра, а Дняпром угору да сяла Брагінскага Галэк[c], ад таго сяла ідучы да места Брагіня ад рогу вострава Юркоўскага ў рэчку Быструю, катораю ўперад праваю стараною ў роў, які называецца Рубеж; адтуль ракою ў Шлях і ў востраў Брагінскі Петкаўшчызна…

Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі ўказам караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году Кіеўскае ваяводзтва, названае княствам (разам з Брагінам і Юркавічамі), як раней Падляская і Валынская землі, было далучана («вернута») да Кароны Польскай[5].

Карона Каралеўства Польскага

Thumb
Сёлы Бабчын і Юркавічы ў дзельчым лісьце 1574 г.[6]

Надалей жа

Село Юрковичи з людми отчизными, куничниками, з даню грошовою и медовою, з боры, лесы, чертежами, полми, сеножатми, з гоны бобровыми и ловы зверынными

названае ў лісьце ад 15 (25) сакавіка 1574 году князя Аляксандра Аляксандравіча Вішнявецкага брату князю Міхаілу Аляксандравічу Вішнявецкаму аб разьдзеле айчызнага маёнтку Брагін Кіеўскага павету Каралеўства Польскага. Уладальнікам яго стаў князь Міхаіл[7].

Потым паселішча згаданае ў 1628 годзе, калі, як занатавана ў адпаведным тарыфе падымнага падатку Кіеўскага ваяводзтва, князь Канстанцін Карыбут Вішнявецкі, апякун дзяцей нябожчыка князя Міхаіла, з 10 дымоў вёскі Юркавічы плаціў па 3 злотыя, ды з 5 агароднікаў яшчэ па 1 злотаму і 6 грошаў[8]. Адміністрацыйна ўвесь Брагінскі маёнтак тады і да разбораў Рэчы Паспалітай належаў да Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва Кароны Польскай.

Thumb
Фрагмэнт запісу князя Ярэмія Вішнявецкага 1638 г.

У 1638 годзе князь Ярэмі Міхал, сын Міхаіла, Вішнявецкі заставіў на чатыры гады за 65 000 злотых пану Мікалаю Лосятынскаму сваю палову Брагінскага замку і места з фальваркам Глухавічы, 22 сёламі, сярод якіх — Jurkowicze, ды яшчэ з 3 хутарамі[9].

22 жніўня 1682 году кашталян кракаўскі пан Станіслаў Канецпольскі, які атрымаў Брагінскія добры ад цёткі сваёй княгіні Грызэльды Вішнявецкай, удавы князя Ярэмія і маці караля Міхала, склаў тэстамэнт. Сваім спадчыньнікам, што да ўсёй фартуны, ён назваў усыноўленага пана Яна Канецпольскага, ваяводзіча бэлзскага, але вёскі Хатучу і Юркавічы ў Брагінскай воласьці Кіеўскага ваяводзтва завяшчаў войскаму чырвонагродзкаму пану Гаварэцкаму з жонкай[10].

У акце Оўруцкага гродзкага суда ад 28 чэрвеня 1687 году зазначана, што Ёлчу (Jołcza), Юркавічы і Хатучу, якія трымаў пан Нячай, у адрозьненьне ад места Брагіна, вёсак і хутароў пана Яна Канецпольскага, казакі палкоўніка Паўла Апостала Шчуроўскага сваім больш як паўгадавым пастоем не абцяжарвалі, хоць і мусілі («lubo tam powinni byli stać»)[11].

Thumb
Герб Равіч паноў Ракіцкіх.

У «Тарыфе падымнага падатку Оўруцкага павету 1734 г.», складзеным на падставе папярэдняй люстрацыі, засьведчана, што вёска Юркавічы знаходзілася ў заставе ў ксяндзоў цыстэрцыянаў кімбараўскіх[12], хоць уладальнікам усяго Брагінскага маёнтку на той час быў ужо князь Міхал Сэрвацы Вішнявецкі, бо з 1733 года пачаў звацца яшчэ і «графам на Брагіне»[13].

Thumb
Вёска Юркавічы ў эксплікацыі да мапы Брагінскага графства 1783 г.

У 1754 годзе з 23 двароў (×6 — каля 138) брагінскай вёскі Юркавічы, што працягвала быць ў заставе ў цыстэрцыянаў кімбараўскіх, выплачваліся «do grodu» (Оўруцкага замку) 3 злотых і 17 з паловай грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 14 зл. і 10 гр.[14]. У тым жа 1754 г. Брагінскае графства была куплена ў княгіні Эльжбэты Вішнявецкай Міхалавай Замойскай за 550 000 злотых панам Францішкам Антоніем, сынам Мікалая, Ракіцкім, войскім ашмянскім (†1759).

Вёска Юркавічы і яе грунт прысутныя ў розных месцах эксплікацыі да мапы Брагінскага графства, датаванай 27 днём жніўня 1783 году.

Расейская імпэрыя

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Юркавічы апынуўся ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[15]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах расейскай рэвізіі 1795 году, даведваемся, што вёскі Юркавічы, Крыўча, Цюцькі, Зарэчча, Сьцяжарнае, Дублін, Сьпярыжжа, якія належалі Людвіку і Алаізію Ракіцкім, былі ў арэндзе ў пана Дыяніза Козела[16].

Найноўшы час

9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Юркавічы ў складзе Брагінскай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[17].

Remove ads

Насельніцтва

  • 2004 год — 24 гаспадаркі, 41 жыхар
  • На сёньняшні дзень — 12 жыхароў

Заўвагі

  1. Не XIX ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[2]
  2. Поўны зьмест дакумэнту гл.:[4]
  3. Тэкст абмежаваньня Брагінскай воласьці 1512 г. у фондах НГАБ у Менску (раней у фондах НГАБ у Горадні) вядомы з польскамоўнай актавай кнігі Мазырскага гродзкага суда як запіс ад 2 жніўня 1776 г., таму ў ім прысутныя і палянізмы.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads