Талейка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Талейка (Таліка), Талька (Талка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Таліка, Талека, Тальке, Далека або Дальке (Taliko, Taleke[1][2], Talke, Dalleke, Dahlke[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова тал- (дал-) (імёны ліцьвінаў Дальман, Талімунт, Талмут; германскія імёны Dalman, Talamund, Talmut) паходзіць ад гоцкага tals 'дасьціпны, руплівы'[5] або ад германскага і стараангельскага deall 'славуты, ганарлівы'[6].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Talka[4].

Германскае імя Talke гістарычна бытавала ў Рызе[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: den Sudauern Muntigin, Tholeyke (1285 год)[8]; чоловеки — Талико (20 чэрвеня 1413—1424 гадоў[9] паводле выпісу 30 студзеня 1607 году)[10]; domino Talkone Dangwidowicz (21 кастрычніка 1440 году)[11]; бояринъ слонимъскии Талько Некрашевичъ (1488 год)[12]; donatione Anne Talkonis (15 верасьня 1489 году)[13]; homines… Thalko Andreyowicz (7 чэрвеня 1492 году)[14]; отчины Талковы Некрашевича Порецкое (22 студзеня 1495 году)[15]; Талковая Бурнейковая… того Талка Бурнейка (7 траўня 1497 году)[16]; ego Petrus Talkovycz (1501 год)[17]; людеи Медницкого повета за Велею… а Богдана Талеиковича (25 верасьня 1509 году)[18]; земль пустовских там жо в Дорсунишках… Талеиковщины (19 сакавіка 1514 году)[19]; Толеико Воинетович (1537—1538 гады)[20]; село Толейковичи (1554 год)[21]; Symon Taleykowicz (4 сьнежня 1554 году)[22]; Станиславъ Талко[23], Юрьи Талко… Янь Талко[24], Янъ Талковичъ[25] (1567 год); Dalkiewicze… Tałeykie (1744 год)[26]; Marcela Tałejko (1815 год)[27]; Anna Dalik (1833 год)[28].

Remove ads

Носьбіты

У канцы XVIII ст. на гістарычнай Віцебшчыне адзначаўся шляхецкі род Талковічаў[29].

Парэцкія-Талькі і Талькі-Грынцэвічы — літоўскія шляхецкія роды[30].

Талькі (Talko) гербу Дуброва — літоўскі шляхецкі род з Полацкага ваяводзтва[31].

Талкевічы-Кліманскія — літоўскі шляхецкі род[32].

Талька (Talko) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[33].

На гістарычнай Віленшчыне існуе вёска Талейкі, на гістарычнай ГарадзеншчынеТалькі, на гістарычнай МеншчынеТалька, на гістарычнай СлонімшчынеТалькаўшчына, на гістарычнай ВаўкавышчынеТалькаўцы.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads