Таліят

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Таліят, Талет — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Талят (Талат, Далят).

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Талет, Талетэ або Тайлет (Talet, Talette[1], Taillet[2][3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова тал- (дал-) (імёны ліцьвінаў Дальман, Талімунт, Талмут; германскія імёны Dalman, Talamund, Talmut) паходзіць ад гоцкага tals 'дасьціпны, руплівы'[5] або ад германскага і стараангельскага deall 'славуты, ганарлівы'[6], а аснова -ют- (-ят-) (імёны ліцьвінаў Ютэль, Даўят, Карыят; германскія імёны Jutilo, Dowyatt, Cariatto) — ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак'[5]. Такім парадкам, імя Таліят азначае «дасьціпнае дзіця»[7].

Імя Талят бытавала ў Прусіі (ваколіцы Мэмэлю): Gregor Thaladt (1511—1520 гады)[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Talutten von Medenig (1406 год)[9]; Thaliati Wygaylowicz[10], Thaliati Wygaelowycz[11] (1 верасьня 1431 году); Taliad (15 траўня 1432 году)[12]; Taleiothe (11 ліпеня 1433 году)[13]; Juskone filio Taliathonis (24 чэрвеня 1437 году)[14]; Троцкое волости. Таляту Кезкгаиловичу пять чоловеков[15], Таляту семица[16] (Талят Кезкгаилович; 1440—1492 гады); domino Thalud et filiis ipsius Butwid (1451 год)[17]; Талата, тивуна ойракгольского (30 траўня 1481 году паводле выпісу 19 верасьня 1568 году)[18]; в Городенском повете… земли пустовъскихъ Талютевъщыну (5 сакавіка 1509 году)[19]; Лаврин Талятовичъ[20], Григор Талюдовичъ[21], Петръ Талятович[22] (1528 год); земян господарских земли Жомоитскои, пана Яна и пана Станислава Урбановичов Петровича Талаттов Келпъшов (30 студзеня 1607 году)[23]; а пана Павла Талятовича (29 ліпеня 1608 году)[24]; передо мною Яномъ Геронимомъ Далятомъ — подстаростимъ Жомойтскимъ (7 студзеня 1656 году)[25]; po śmierci ur. Jana Hieronima Talata, podstarościego żmujdzkiego (24 ліпеня 1658 году)[26]; енерала воеводства Троцъкого Станислава Талятовича (8 кастрычніка 1666 году, 7 сьнежня 1668 году, 11 студзеня 1672 году)[27]; зъ умоцованымъ своимъ паномъ Юрьемъ Талятовичом (6 чэрвеня 1671 году)[28]; Georgius 2dus de Talat (1675—1677 гады)[29]; с пленипотентом своим наном Юремъ Талятовичомъ (6 чэрвеня і 11 кастрычніка 1679 году, 5 лістапада 1682 году)[30]; пан Юрей Талятовичъ (6 чэрвеня 1681 году)[31]; Maria Taletowicz (1802 год)[32].

Remove ads

Носьбіты

Таляты гербаў Жураў і Прус — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[36].

Кенскі-Талат (Kęski-Tałat) гербу Радван — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[37].

Таляты (Talat) гербу Ястрабец і Талятовічы або Тэлятовічы (Talatowicz, Telatowicz) гербу Ястрабец — літоўскія шляхецкія роды з Троцкага павету[38].

Талаты[39] і Таляты-Келпшы[40] — літоўскія шляхецкія роды.

Далатовічы — літоўскі шляхецкі род[41].

Талатовіч або Талятовіч (Talatowicz, Tolatowicz) і Тальятовіч (Taljatowicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[42].

У 1523 годзе ўпаміналася пустаўшчына Тальятоўшчына (Тальятовщина) у Ковенскім павеце[43].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads