адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Бары́саўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 3 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 180 639 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — горад Барысаў.
Барысаўскі раён | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Менская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Барысаў |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
Кіраўнік | Мікалай Карповіч[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 180 639[2] |
Шчыльнасьць | 60,5 чал./км² |
Плошча | 2987,63[3] км² (1-е месца) |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 162 м[4] |
Месцазнаходжаньне Барысаўскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-17-77 |
Паштовыя індэксы | 222 5хх, 222 1хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
На ўсходзе мяжуе з Крупскім раёнам, на поўдні — зь Бярэзінскім і Ігуменскім раёнамі, на паўднёвым захадзе — са Смалявіцкім раёнам, на захадзе — з Лагойскім раёнам Менскай вобласьці, на поўначы — зь Віцебскай вобласьцю.
На землях Барысаўскага раёну месьціліся 3 рэспубліканскія заказьнікі — Барысаўскі (часткова ў Смалявіцкім раёне), Чарневіцкі (часткова ў Бярэзінскім і Крупскім раёнах) і Чэрнеўскі.
Паверхня раўнінна-ўзгорыстая. Вялікая частка раёну разьмешчана ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны і Верхнебярэзінскай нізіны, паміж імі з захаду на ўсход працягнулася паласа Менскага ўзвышша. Пераважаюць вышыні 180—220 м, максымальная 260 м.
Вядомыя 173 радовішчы торфу, 2 радовішчы пяску і вытворных, 2 радовішчы легкаплаўкіх глінаў.
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,9 °С, ліпеня 18,2 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 647 мм Вэгетацыйны пэрыяд парцягваецца 187 дзён.
Па тэрыторыі Барысаўскага раёну цячэ рака Бярэзіна са сваім прытокам Схой, а таксама рэкі Мужанка, Бобр з прытокам Начай, Гайна, Бродня, Пліса, Рова, на тэрыторыі раёну знаходзіцца возера Пялік.
Лясы (51% тэрыторыі) хваёвыя, яловыя, бярозавыя, вялікія масівы ў паўночнай і заходняй частках раёну. Пад балотамі 13% тэрыторыі. У межах раёну частка Бярэзінскага біясфэрнага запаведніка.
Агульная колькасьць насельніцтва Барысаўскага раёну, па зьвестках на 1 студзеня 2009 году, складае 192 282 чалавекі, зь іх:
Колькасьць населеных пунктаў — 300.
Найбуйнешымі населенымі пунктамі раёну, паводле зьвестак на 1 студзеня 2008 году, зьяўляюцца:
Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, птушкагадоўлі, вырошчваньні льну. Пасевы зерневых і кармавых культураў, бульбы. Распасюджана агародніцтва. Прадпрыемствы па вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў, паліўнай і харчовай прамысловасьці.
Раён перасякаюць чыгунка і аўтамабільная дарога Менск — Масква, аўтадарогі на Бягомель, Бярэзань, Плешчаніцы.
Захаваліся помнікі архітэктуры: былая вуніяцкая Сьвята-Пакроўская царква (кан. XVIII ст.) у в. Барань, касьцёл Раства Найсьвяцейшай Панны Марыі (пач. ХІХ ст.) і Сьвята-Ўваскрасенскі сабор (кан. ХІХ ст.) у месьце Барысаў, касьцёл Ушэсьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (кан. XVIII ст.) і Сьвята-Міхайлаўская царква (пачатак ХХ ст.) у в. Зэмбін, Сьвята-Усьпенская царква (канец ХІХ — пачатак ХХ стст.) у в. Сморкі, сядзібна-паркавы комплекс Сьлізьняў (XVIII ст.) у в. Мсьціж, сядзібны будынак (пачатак ХХ ст.) у в. Старабарысаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.