From Wikipedia, the free encyclopedia
Ваяво́да тро́цкі — мясцовы ўраднік у Троцкім ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага, намесьнік караля і вялікага князя. Па Люблінскай уніі (1569) засядаў у Сэнаце Рэчы Паспалітай, дзе паводле значнасьці займаў месца пасьля каліскага ваяводы.
Пасада ўведзеная ў рамках палітыкі цэнтралізацыі ВКЛ Вітаўтам, асоба на пасадзе зьяўлялася сталым чальцом Рады ВКЛ, трапіўшы ў XVI стагодзьдзі у склад г. зв. пярэдняй лавіцы — часткі Рады, што на той час карысталася надзвычайным уплывам на палітыку краіны.
Ваяводзкі мундзір складаўся з пурпуровага кунтуша зь зялёнымі адваротамі і белага жупана. Па-за вальным соймам троцкая шляхта ўжывала цёмна-сіні («гранатовы») кунтуш, жоўтыя («саламяныя») адвароты і жупан[1], у сваю чаргу Ўпіцкі павет — малінавы («кармазыновы») кунтуш, цёмна-сінія адвароты і «саламяны» жупан.
За ўвесь час свайго існаваньня Троцкае ваяводзтва мела 40 ваяводаў (раней лічылася — 42[2]):
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.