Антырэстаўрацыя Маскоўскага патрыярхата

From Wikipedia, the free encyclopedia

Антырэстаўрацыя Маскоўскага патрыярхата
Remove ads

Антырэстаўрацыя Маскоўскага патрыярхата — перабудова праваслаўных храмаў Беларусі, якая набыла масавы характар пасля актывізацыі рэлігійнага жыцця ў 1990-х гг. Перабудовы характарызуюцца мэтанакіраваным насаджэннем пазалочаных купалоў-цыбулін, змяненнем аўтэнтычнага выгляду асобных архітэктурных элементаў, выкарыстаннем недапушчальных пры рэстаўрацыі будаўнічых матэрыялаў і мэтодык[1][2].

Thumb
Выкінуты на смецце аўтэнтычны каваны крыж з Ільінскай царквы ў в. Велямічы, заменены на «кананічны» васьміканцовы

З 2010-х гг. антырэстаўрацыйная актыўнасць Беларускага экзархата Маскоўскага патрыярхата набыла беспрэцэдэнтыя маштабы, якую параўноўваюць з дзейнасцю Мураўёўва-вешальніка ў справе русіфікацыі Паўночна-Заходняга края.

Таксама для сучаснага храмабудаўніцтва Беларускай праваслаўнай царквы характэрна ігнараванне традыцый готыкі і барока, стыляў, у якіх беларускае праваслаўнае дойлідства дасягнула высокага ўзроўню архітэктурна-мастацкіх рашэнняў і нацыянальнай самабытнасці; нешматлікае і фрагментарнае выкарыстоўванне спадчыны народнай архітэктуры; прыярытэтная арыентацыя на рэтраспектыўна-рускі стыль, які развівае архітэктурныя традыцыі, не характэрныя для беларускага культавага дойлідства[3].

Remove ads

Спіс аб'ектаў

Сярод адрэстаўраваных Беларускім экзархатам цэркваў, касцёлаў, сабораў ды кляштараў былі наступныя[2][4]:

Больш інфармацыі Храм, Населены пункт ...
Remove ads

Зноскі

  1. Дашчынскі, Алесь. «Цыбулізацыя» беларускіх цэркваў: як зь Беларусі робяць Расею . Радыё Свабода (16 мая 2018). Праверана 9 мая 2025.
  2. Не антырэстаўрацыі цэркваў! (недаступная спасылка). petitions.by (29 красавіка 2018). — «Петиция №1490»  Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2024. Праверана 9 мая 2025.
  3. Арабей В. Г. Вобразна-стылiстычныя рашэннi сучасных прыходскiх храмаў беларускай праваслаўнай царквы (недаступная спасылка). elib.psu.by С. 21. Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (18 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 9 мая 2025.
  4. Ruski Litvin. Антырэстаўрацыя: Маскоўскі патрыярхат (англ.). www.skyscrapercity.com (19 жніўня 2021). Праверана 9 мая 2025.
  5. Габрусь Т. В. ВОПРОСЫ СОХРАНЕНИЯ ПОДЛИННОСТИ ПАМЯТНИКОВ ДЕРЕВЯННОГО САКРАЛЬНОГО ЗОДЧЕСТВА БЕЛАРУСИ
  6. Сямён Печанко: «Шок у Івацэвіцкім раёне» \\ «Наша Ніва», 28.07.2009
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads