Швецыя на конкурсе песні Еўрабачанне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Швецыя пачала ўдзельнічаць на конкурсе песні Еўрабачанне з 1958 года. У 1957 Швецыя толькі транслявала конкурс. У 1964, 1970 і 1976 Швецыя не прымала ўдзелу ў конкурсе. Адбор прадстаўніка заўсёды адбываўся з дапамогай адкрытага конкурса (акрамя 1958). Нацыянальны адбор носіць назву «Melodifestivalen».
Швецыя 6 разоў перамагала на конкурсе, саступаючы па гэтым паказчыку толькі Ірландыі. Першай пераможнай песняй стала «Waterloo», выкананая групай ABBA у 1974 годзе. Праз дзесяць гадоў у 1984 годзе перамагла песня «Diggi-loo diggi-ley», выкананая «Herreys». У 1991 годзе выйграла Карола з песняй «Fångad av en stormvind». У 1999 годзе перамагла Шарлота Нільсан з песняй «Take me to your heaven». Далей Швецыя перамагае на Еўрабачанні 2012, дзе яе прадстаўляла спявачка Ларын з песняй «Euphoria». У 2015 годзе лепшым стаў Монс Сельмерлёў з песняй «Heroes».
Толькі двойчы Швецыя займала апошняе месца ў фінале: у 1963 годзе, «атрымаўшы» нуль балаў, і ў 1977 годзе з двума баламі ад Германіі.
Швецыя — адна з нешматлікіх «старых» краін, якія ў новым тысячагоддзі не пагоршылі свае вынікі. 6 з 10 раз яны пападалі ў топ-дзясятку. Толькі ў 2005 годзе шведскі прадстаўнік Марцін Стэнмарк заняў 19-е месца, а ў 2007 і 2008 «The Ark» і Шарлота Перэлі (якая перамагла ў 1999 годзе) занялі 18-е месца, а таксама Малена Эрнман у 2009 годзе заняла толькі 21-е з 25-ці месцаў.
У 2010 годзе краіне ўпершыню не ўдалося выйсці ў фінал. Гэта адзіны пазафінальны вынік краіны.
22 кастрычніка 2005 года на конкурсе «Congratulations», які прайшоў у Даніі, песня «Waterloo», выкананая ў 1974 годзе, была прызнана лепшай песняй Еўрабачання за ўвесь час існавання конкурсу.
Некаторыя выканаўцы прадстаўлялі Швецыю некалькі разоў: Шарлота Перэлі два разы (у 2008 і пад прозвішчам Нільсан у 1999); Карола Хегквіст тры разы (у 1983, 1991 і 2006 проста як Карола), якая перамагла ў 1991, заўсёды ўваходзіла ў топ-5. Мэры Бергман таксама тры разы прадстаўляла краіну (два разы ў 1971 і 1972 у складзе групы «Family Four» і адзін раз разам з Роджэрам Пантарам у 1994). Сам Роджэр яшчэ раз пабываў на конкурсе ў 2000 годзе. Томі Чорберг прадстаўляў Швецыю ў 1988 і 1969. Б’ерн Шыфс ездзіў у 1978 і 1981.
На конкурсе песні Еўрабачанне 2012 Швецыя больш за ўсіх атрымала 12 балаў — ад 18-ці краін. Гэта рэкорд па колькасці атрыманых 12 балаў за ўсю гісторыю песеннага конкурсу.
З 1999 года Швецыя стала адной з нямногіх краін, якая кожны год адпраўляла песні на англійскай мове замест роднай.
Адпаведна сваіх перамог, Швецыя 6 разоў атрымала права правядзення конкурсу — 1975, 1985, 1992, 2000, 2013, 2016.
За ўсю гісторыю ўдзелу ў конкурсе Швецыя атрымала ў фіналах 5010 балаў, а ў паўфіналах — 1681.
Remove ads
Удзельнікі
Пераможца | |
Другое месца | |
Трэцяе месца | |
Чацвёртае месца | |
Пятае месца | |
Апошняе месца | |
Аўтаматычны праход у фінал | |
Не прайшла ў фінал | |
Не ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана |
Remove ads
Правядзенне Еўрабачання ў краіне
Remove ads
Гісторыя галасавання
Станам на 2021 год гісторыя галасавання Швецыі выглядае наступным чынам:
Узнагароды
Прэмія Марселя Безансона
Прэмія OGAE
Remove ads
Галерэя
- Шарлота Перэлі ў Белградзе (2008)
- Эрык Саадэ ў Дзюсельдорфе (2011)
- Сана Нільсэн у Капенгагене (2014)
- Монс Сельмерлёў у Вене (2015)
- Робін Бенгтсан у Кіеве(2017)
Remove ads
Зноскі
- Marcel Bezençon Awards . eurovision.tv (2 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 16 July 2019. Праверана 8 December 2019.
- Winners of the Marcel Bezençon Awards 2012 . eurovision.tv (27 мая 2012). Праверана 8 December 2019.
- Winners of the Marcel Bezençon Awards 2013 . eurovision.tv (19 мая 2013). Праверана 8 December 2019.
- Winners of the Marcel Bezençon Awards 2015 . eurovision.tv (25 мая 2015). Праверана 8 December 2019.
- Cobb, Ryan. Analysing ten years of OGAE voting: "Underneath the fan favourite bias is a worthwhile indicator"(недаступная спасылка). escxtra.com (21 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2019. Праверана 8 December 2019.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads