горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Чачэ́рск — места ў Беларусі, пры ўтоку ракі Чачоры ў Сож. Адміністрацыйны цэнтар Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 8445 чалавек[1]. Знаходзіцца за 65 км ад Гомелю, за 37 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін). Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Кармой, Буда-Кашалёвам і Веткай. Прыстань на Сажы.
Чачэрск лац. Čačersk | |||||
Меская ратуша | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1159 | ||||
Магдэбурскае права: | 1510 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гомельская | ||||
Раён: | Чачэрскі | ||||
Вышыня: | 146 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 8445 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2332 | ||||
Паштовы індэкс: | 247150 | ||||
СААТА: | 3256501000 | ||||
Нумарны знак: | 3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°55′0″ пн. ш. 30°55′0″ у. д. | ||||
± Чачэрск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://chechersk.gomel-region.by/ |
Чачэрск — магдэбурскае места гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся меская ратуша, палац Чарнышовых і царква Сьвятога Спаса, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся збудаваныя ў стылі клясыцызму касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, цэрквы Раства Багародзіцы і Ўшэсьця Гасподняга, помнікі архітэктуры XVIII ст., зруйнаваныя савецкімі ўладамі.
Тапонім Чачэрск утварыўся ад назвы ракі Чачоры. У старажытнасьці слова чачор азначала 'воск'. Далёкія продкі цяперашніх жыхароў Чачэрску выраблялі яго ў вялікай колькасьці, зьбіраючы ў лясох мёд дзікіх пчолаў, і адпраўлялі Сожам і Дняпром дзеля абмену на іншыя тавары. Пра гэта, у прыватнасьці, сьведчаць рэшткі суднаў, гружаных воскам, якія выявілі археолягі ў даўніх рэчышчах[2].
Паводле археалягічных зьвестак, Чачэрск узьнік у канцы X стагодзьдзя на месцы гарадзішча Замкавай Гары, на беразе Чачоры пры ўтоку яе ў Сож. Першы пісьмовы ўпамін пра горад радзімічаў Чичерск, які князь кіеўскі Ізяслаў Давыдавіч вярнуў разам з Мазыром князю чарнігаўскаму Сьвятаполку Алегавічу, зьмяшчаецца ў Іпацьеўскім летапісе і датуецца 1159 годам. У XII—XIII стагодзьдзях паселішча ўваходзіла ў склад Чарнігаўскага княства.
У сярэдзіне XIV стагодзьдзя Чачэрск далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе стаў цэнтрам воласьці. У 1387—1390 гадох ён знаходзілася ў валоданьні Скіргайлы, потым местам кіравалі намесьнікі вялікага князя. У гэты час на месцы дзядзінца летапіснага гораду збудавалі замак. У 1501—1518 гадох Чачэрск належаў вялікай княгіні Алене Іванаўне, потым кіраваўся дзяржаўцамі з буйных фэўдалаў (Чартарыйскімі, Дашковічамі, Зяновічамі, Львом Сапегам і інш.). У 1506 годзе места вытрымала сьпярша татарскую, потым маскоўскую аблогу.
У 1509 годзе Чачэрск ўпамінаецца як мястэчка Віленскага ваяводзтва[3]. У 1510 годзе ён стаў цэнтрам Чачэрскага староства і атрымаў Магдэбурскае права[4]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Чачэрск увайшоў у склад Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва. У 1629 годзе кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў месту прывілей на штотыднёвы гандаль і на 2 двухтыднёвыя кірмашы ў год.
Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Чачэрску і ваколіцаў ліцьвінамі («літоўскімі людзьмі»): «литовские люди изо Мстиславля, из Могилева, из Пропойска, ис Кричева, из Радомля, из Чичерска, из Гомьи» (1562—1563 гады)[5][6], «…взяли в Чичерском повете литвина Матвея Кузминского из Солонины, а Солонина их имение, с женой и с детьми» (1633 год)[7].
У 1704 годзе ў Чачэрску было 542 будынкі і 7 вуліцаў, дзеялі 4 царквы і касьцёл, працавалі карчма, 3 крамы, млын і мытня. У 1754 годзе ў месьце пачала дзеяць езуіцкая місія. Пад 1765 годам у попісе Чачэрску ўпамінаюцца замак і мескія ўмацаваньні.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Чачэрск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам павету Рагачоўскай правінцыі, пазьней — цэнтрам воласьці Рагачоўскага павету. У 1774 годзе расейскія ўлады перадалі места ў валоданьні генэрала Чарнышова. У 1780 годзе ў мястэчку пачала працаваць шкляная мануфактура, у 1788 годзе — паштовая кантора, у 1796 годзе — цагельня. У 2-й палове XVIII стагодзьдзя ў Чачэрску існавалі царква, мураваная ратуша, парк, 2 лякарні, прыстань «Крэмень». Апроч таго, тут збудавалі 3 царквы, касьцёл і палац. З 1788 году дзеяла езуіцкая школа. На 1838 год у мястэчку было 273 двары.
На 1880 год у Чачэрску было 266 двароў, працавалі 2 вучэльні і 76 крамаў, штогод праводзіліся 4 кірмашы. У 1885 годзе пачала працаваць мэтэаралягічная станцыя. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 328 двароў, дзеялі 4 цэрквы, касьцёл і 6 юдэйскіх малітоўных школ, працавалі лякарня, аптэка, паштова-тэлеграфнае кантора, паштовая станцыя, 80 крамаў, карчма; працавала прыстань на рацэ Сажы, зь якой у 1900 годзе адправілі 21 судна і 48 плытоў з грузам 1530 тыс. пудоў[8]. На 1908 год — 369 двароў, дзеяла пазыкова-ашчадная каса. Каля Чачэрску вялася распрацоўка вапнякоў. У 1911 годзе пры мужчынскай і жаночай вучэльнях працавалі бібліятэкі, адкрылася крэдытнае, у 1913 годзе — спажывецкае таварыствы.
У Першую сусьветную вайну 1 сакавіка 1918 году Чачэрск занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Чачэрск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1926 годзе Чачэрск вярнулі ў БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёну. У 1938 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус гарадзкога пасёлку. У Другую сусьветную вайну з 14 жніўня 1941 да 27 лістапада 1943 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
У 1962—1965 гадох Чачэрск уваходзіў у склад Буда-Кашалёўскага раёну, 3 лістапада 1971 году ён атрымаў статус места.
У Чачэрску працуюць 2 сярэднія, мастацкая, спартовая школы.
Дзеюць 3 бібліятэкі, дом культуры, гістарычна-этнаграфічны музэй.
Выдаецца раённая газэта «Чачэрскі весьнік».
У цэнтры Чачэрску канцэнтруюцца 2—5-павярховыя будынкі. Заснаваны новы мікрараён з 3—5-павярховых жылых дамоў. Пераважае індывідуальная сядзібная забудова.
З урбананімічнай спадчыны Чачэрску да нашага часу гістарычную назву захавала толькі Замкавая вуліца. У краязнаўчым артыкуле 1927 году ўпамінаюцца вуліцы Захарнапольская Слабада і Могілкавая[16].
Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Чачэрску |
---|
|
Дзее Чачэрскі гістарычна-этнаграфічны музэй. Спыніцца можна ў мескім гатэлі[17].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.