Азэрбайджа́нскі альфабэ́т (па-азэрбайджанску: Azərbaycan əlifbası) — альфабэт на лацінскай аснове, які выкарыстоўваецца ў Азэрбайджане дзеля пісьма азэрбайджанскай мовай. Ен прыйшоў на замену ранейшым кірыліцы й арабіцы.
Іранскія азэрбайджанцы дагэтуль карыстаюцца арабіцай, аднак пісьмовасьць неўпарадкаваная, і таму існуюць розныя правапісы азэрбайджанскае мовы. У Расеі выкарыстоўваецца кірылічны альфабэт.
Мінуўшчына
Спробы перайсьці з арабскага пісьма на лацінку рабіліся яшчэ ў XIX стагодзьдзі такімі інтэлектуаламі, як Мірзою Фаталі Ахундавам або Мамадам ага Шахтахтынскім. За савецкім часам, у 1926 року, на Першым цюркалягічным кангрэсе ў Баку было прынятае рашэньне пра рэформу азэрбайджанскага правапісу з мэтаю адаліць яго ад азэрбайджанцаў, што пражывалі ў Іране[1]. У 1929 року быў распрацаваны альфабэт на аснове агульнацюрскага[1]. У 1939 на загад Сталіна лацінскі альфабэт быў зьменены на кірылічны[1].
Пасьля распаду СССР і аднаўленьня незалежнасьці Азэрбайджану адным зь першых законаў дзяржавы стаў пераход на лацінскую пісьмовасьць, якая адрозьніваецца ад ужыванай за савецкім часам.
- Стары лацінскі альфабэт, ужываны ў 1929—1939 роках:
- Першы варыянт кірілычнага альфабэту (1939—1958):
- Спрошчаная вэрсія крілычнага альфабэту (1958—1991):
- Аа, Бб, Вв, Гг, Ғғ, Дд, Ее, Әә, Жж, Зз, Ии, Ыы, Јј, Кк, Ҝҝ, Лл, Мм, Нн, Оо, Өө, Пп, Рр, Сс, Тт, Уу, Үү, Фф, Хх, Һһ, Чч, Ҹҹ, Шш, ʼ (апостраф)
- Першы варыянт сучаснага лацінскага альфабэту (1991—1992):
- Aa, Ää, Bb, Cc, Çç, Dd, Ee, Ff, Gg, Ğğ, Hh, Xx, Iı, İi, Jj, Kk, Qq, Ll, Mm, Nn, Oo, Öö, Pp, Rr, Ss, Şş, Tt, Uu, Üü, Vv, Yy, Zz
- Сучасны варыянт (з 1992):
- Aa, Bb, Cc, Çç, Dd, Ee, Əə, Ff, Gg, Ğğ, Hh, Xx, Iı, İi, Jj, Kk, Qq, Ll, Mm, Nn, Oo, Öö, Pp, Rr, Ss, Şş, Tt, Uu, Üü, Vv, Yy, Zz
Азэрбайджанскі альфабэт адрозьніваецца ад турэцкага толькі літарамі Әə, Xx і Qq для перадачы гукаў, якія не існуюць у тэрацкай мове. У адрозьненьне ад гістарычнага лацінскага альфабэту, замест Ƣƣ цяпер у азэрбайджанскай пісьмовасьці ўжываецца літара Ğğ (у кірыліцы ёй адпавядала Ғғ); замест Ьь уведзеная бяскропкавая Iı (як у турэцкай мове); замест гістарычнай Ii ўведзеная кропкавая İi (як у турэцкай мове); замест Ƶƶ уведзеная Jj; замест Ɵɵ — Öö; замест Үy — Üü; замест Jj — Yy.
Параўнаньне пісьмовасьцяў
Дзеля параўнаньня прыведзены тэкст гімну Азэрбайджану рознымі альфабэтамі.
З 1991 | 1958—1991 | 1933—1939 | Да 1922 |
|
|
|
|
Транслітарацыя
Літары арабскага, лацінскага і кірылічнага альфабэтаў разьмяшчаліся ў рознай пасьлядоўнасьці. У пададзенай табліцы літары прыведзеныя ў парадку, у якім яны ідуць у сучасным азэрбайджанскім альфабэце:
1 — у пачатку слова і пасьля галосных
Пэрсыдзка-азэрбайджанскі альфабэт мае таксама літару ڭ, якая першапачаткова азначала гук [ŋ], які пасьля зьліўся з [n]. У старым лацінскім альфабэце ў Азэрбайджане дзеля перадачы гэтага гуку ўжывалася літара Ꞑꞑ, скасаваная ў 1938 року.
Да 1951 року ў кірылічным альфабэце выкарыстоўвалася дадаткова літара Цц, якая перадае гук [ts] у запазычаных словах. Цяпер у азэрбайджанскай мове гэты гук ператвараецца ў [s].
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.