Скірманцішкі

хутар у Крайванцаўскім сельсавеце Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Скірма́нцішкі[1] (таксама — Скірмо́нцішкі[1], Скі́рманцішкі[1]) — хутар у Беларусі, у міжрэччы Гаружанкі і Мерачанкі. Уваходзяць у склад Крайванцаўскага сельсавету Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзяцца ў пагранічнай зоне[2].

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У 1663 г. згадваецца ў складзе Ашмянскага павету ВКЛ[3].

Назва

Скірымунт або Скірмунд (Sciremunt, Skīrmund[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова скер- (скір-) (імёны ліцьвінаў Скірыла, Скірвін, Скірман; германскія імёны Scirilo, Scirwine, Scirman) паходзіць ад гоцкага skeirs 'ясны, чысты'[6], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[7] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6]. Такім парадкам, імя Скірмунт азначае «чыстая гарлівасьць» або «ясны розум»[8].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[9], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[10]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[11].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1999 год — 1 чалавек

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads