Арвід

мужчынскае асабістае імя (Arvid) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Арвід (Ярвід, Арвіт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Орвід[a].

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Арвід або Арвіда, пазьней Арвіт, Эрвіт або Арвэд (Aruid, Arwidus[1][2], Arviðr[3][4], Arvid[5][6][7][8], Arvidius[9], Arvidia[10], Arwit[11], Eruidt[12], Arwed[13]) — імя германскага паходжаньня[14]. Іменная аснова ар- (імёны ліцьвінаў Арбут, Арман, Ярмунд; германскія імёны Árbót, Arman, Armund) паходзіць ад гоцкага ara 'арол'[15], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[16].

Адпаведнасьць імя Арвід (лет. Arvydas) германскаму імю Arwid прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[17].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Арвід адпавядае старажытнаму германскаму імю Ervid[18] зь першай асновай ер- (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder), якая паходзіць ад германскага heri 'войска, загон' або heru 'меч'[19]. Такім парадкам, імя Арвід (Ервід) азначае «меч моцы» або «моцнае войска»[20].

У Прусіі бытавала імя Арвід (Арвіда, Арвэд, Арвайд, Эрвайд): Arwide (1341 і 1387 гады)[21]; Arwida (1402 год)[21], Arwede[21], Arwayde (1393 і 1396 гады)[21], Erwayde (1408 год)[21].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: два чоловеки — Арвидъ (22 чэрвеня 1415 году[22] паводле выпісу 9 чэрвеня 1614 году)[23]; Оръвиду а Сирвиду чотыри чоловеки (1440—1492 гады)[24]; ихъ предкамъ бояромъ, то есть, Бутримови, Стропи и Ярвидови[25], …и Арвидови[26] (22 жніўня 1492 году); Воитеха Арвидович слуга (каля 29 жніўня 1524 году)[27]; Юрыи Арвидовичъ[28], Добко Арвидовичъ з двема браты[29], Павел Оръвидовичъ з братом[30], Ян а Станислав Воитеховичи Орвидовича[31] (1528 год); пана Яна Орвидовича (29 жніўня 1528 году)[32]; я, Станиславъ Войтеховичъ Орвидъ (10 жніўня 1531 году)[33]; за кубернатора тамъ собе, в тои земли выбрали Станислава Орвидовича[34], панъ Станиславъ Орвидъ[35] (1532 год); Войшвил Орвидович (1538 год)[36]; панъ Станиславъ Войтеховичъ Орвидъ (3 студзеня 1541 году)[37]; Миколай Орвидъ (14 верасьня 1542 году)[38]; небожъчык панъ Станиславъ Оръвидъ (28 лістапада 1542 году)[39]; Шимонъ Орвидъ (1567 год)[40]; ur. Piotra Orwida (26 траўня 1660 году)[41]; Johanes Orwid (20 кастрычніка 1655 году)[42]; Hieronim Orwid obiwatel Ziemi żmojdzkiej (23 кастрычніка 1655 году)[43]; frater Petrus Orwid (1714 год)[44]; Thadeus Orwid… Onufrius Orwid (4 сакавіка 1791 году і 20 жніўня 1794 году)[45]; Casimirus Orwid (2 лютага 1793 году)[46].

Remove ads

Носьбіты

  • Арвід — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера (магчыма, ён жа ўпамінаецца ў 1492 годзе)
  • Арвід Троле (каля 1440—1505) — дзяржаўны дзяяч Швэцыі
  • Войцех Арвідавіч — рэтаўскі цівун, які ўпамінаецца ў 1522 годзе[47]
  • Добка Арвідавіч — вількійскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
  • Павал Арвідавіч — эйрагольскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 год
  • Станіслаў Войцехавіч Арвідавіч (Арвід) — цельшаўскі і ўжвенскі цівун, самаабвешчаны «губэрнатар» Жамойцкай зямлі
  • Юры Арвідавіч — баярын Ковенскага павету, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 год
  • Ян Войцехавіч Арвідавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1528 годзе
  • Мікалай Орвід — гаспадарскі баярын Жамойцкай зямлі, які ўпамінаецца ў 1542 годзе
  • Арвід Арвідзі (Arvidus Arvidi) — мешчанін з Нарвэгіі, які ў 1586—1590 гадох навучаўся ў Папскай сэмінарыі ў Вільні[48]
  • Станіслаў і Шчасны Міхайлавічы Абрамовічы Орвіды — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1595 годзе[49]
  • Арвід Столярм (каля 1540—1620) — вайсковы дзяяч Швэцыі
  • Арвід Вітэнбэрг (1606—1657) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Швэцыі
  • Арвід Карлстэйн (1647—1718) — швэдзкі мастак
  • Арвід Аксэль Мардэфэльт (1655—1708) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Швэцыі, генэрал ад інфантэрыі
  • Арвід Горн (1694—1742) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Швэцыі, генэрал-лейтэнант
  • Арвід Посэ (1820—1901) — другі прэм’ер-міністар Швэцыі

Орвіды (Orwid) гербу Гейшлітоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[50].

Орвіды з Гедгольда — літоўскі шляхецкі род[51].

Арвідовічы або Арвітовічы (Orwidowicz, Orwitowicz) гербу Гейш[52] — літоўскі шляхецкі род[53].

Орвід (Orwid) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[54].

У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Арвідышкі.

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Іншыя прыклады аналягічнага пераносу націску: імя Даўгерд і прозьвішча Доўгерд (Доўгірд), імя Даўмонт і прозьвішча Домант (Доўмант), імя Жыгімонт і прозьвішча Жыгмант

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads