Чэмпіянат Эўропы па футболе 2012 году (фінал)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фінальны матч чэмпіянату Эўропы па футболе 2012 году паміж зборнай Гішпаніі й зборнай Італіі адбыўся ў нядзелю 1 ліпеня 2012 году на Алімпійскім стадыёне ў Кіеве[1]. Галоўным судзьдзём на матч быў назначаны партугальскі рэфэры Пэдру Праэнса[2].
Зборная Гішпаніі атрымала права на выхад у фінал, перамогшы 27 чэрвеня зборную Партугаліі зь лікам 4:2 у сэрыі пэнальці. Зборная Італіі выйшла ў фінал пасьля сваёй перамогі 28 чэрвеня над зборнай Нямеччыны зь лікам 2:1 у асноўны час. Перад матчам адбылася заключная цырымонія чэмпіянату, у якой было задзейнічана больш за 600 чалавек, у тым ліку адбыўся выступ нямецкай сьпявачкі Асэаны, якая прасьпявала афіцыйную песьню чэмпіянату «Endless Summer».
Remove ads
Схема гульні
|
![]() |
|
- Арбітар: Пэдру Праэнса (Партугалія)
- Памагатыя арбітра
- Бэртыну Міранда (Партугалія)
- Рыкарду Сантуш (Партугаліяа)
- Рэзэрвовы арбітар: Чунэйт Чакыр (Турэччына)
- Дадатковыя памагатых арбітраў
- Жоржэ Соўза (Партугалія)
- Дуартэ Гомэш (Партугаліяа)
- Гулец матчу: Андрэс Іньеста[3]
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads