Бутнар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бутнар (Бутэнэр) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Бота або Бута (Boto, Buto) і Нора або Нера (Noro, Nero) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[3] або ад асновы -буд- (-бод-)[4], а аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normunt) — ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[5], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[6]. Такім парадкам, імя Бутнар азначае «захаваны корань» (тое ж, што і імя Нарбут)[7].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Butner (Botner)[8]: Bothner (1392 і 1415 гады), Bothener (1395 год), Botner (1398 і 1461 гады), Buthneri (1470—1480 гады)[9].
У 1612 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Matthias Butnerus, Neidenburgensis Borussus, у 1616 годзе — Christophorus Butner, Grudentinus Borussus, у 1639 годзе — Wilhelmus Bütner, Regiomontanus Borussus, у 1642 годзе — Bernhardus Butnerus, Regiomontanus Prussus[10]. У Прусіі бытавала прозьвішча Bütner[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Mitulandorf des Buteners von Garten (29 верасьня 1379 году)[12]; люди… Ейборъ а Бутнаръ (21 жніўня 1480 году)[13]; Бутнаръ Друсутевичъ (1524 год)[14]; Леско Боднаренко… Костюк Боднаров (1649 год)[15].
Remove ads
Носьбіты
- Мікалай Ботнэр (Mikołaj Botner) — кракаўскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1410 годзе[16]
- Філіп Ботнэр (Filipi Botner) — кракаўскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1444 годзе[17]
- Філіп Гаўрылавіч Боднер — натарыюс Ковенскага акруговага суду на 1897 году[18]
Боднэры (Bodner) гербу Котвіч — шляхецкі род Рэчы Паспалітай зь Львова[19].
Буднэры (Budner) — шляхецкі род Рэчы Паспалітай зь Інаўрацлаўскага ваяводзтва[20]
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads