Вільгельм

мужчынскае асабовае імя (Wilhelm) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вільгельм, Вілем, Вілім — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Вільгельм, Вілем або Вілім[1] (Wilhelm, Willem[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) паходзіць ад гоцкага wilja 'воля', а аснова -гелм- (-елм-) — ад гоцкага hilms[4], стараверхненямецкага helm 'гелм'[5].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Wilim (Wilem, Willem, Wilhelm, Willehelm, Wilam, Wilaham, Wilhalm, Welhelm)[6].

У Прусіі бытавала імя Вілям: Willam (1359 год)[7].

Варыянты імя ў гістарычным крыніцах: на боярина земли Жомоитское Андрушка Вилимовича (25 чэрвеня 1525 году)[8]; присылала к намъ бити чолом арцымагнусовская королева кнежна Маръя, князя Володимерова дочъ, чоловека своего Вилима (люты 1586 году)[9]; его милости пану Вилгелмови Фрыдерихови Тавбе, державцы телшовскому (12 ліпеня 1598 году)[10]; mieszczanie miasta Poniemonskiego. Wilhelm Tornowicz (12 жніўня 1598 году)[11]; Adam Wilimowicz (1621 год)[12]; Michałka Wilimowa (22 студзеня 1624 году)[13]; Я Анна Окгинская Богдановая Вильгельмовая Стеткевичовая, подкоморына Браславская (29 верасьня 1631 году)[14]; по небощику покойномъ его милости пану Вильгельму Стеткевичу Подкоморымъ Браславскимъ (21 студзеня 1636 году)[15]; Wilem Jadwił (15—23 і 20 кастрычніка 1655 году)[16]; Abram Wilamowicz (1667 год)[17]; земенинъ господарский Мартинъ Вилямовичъ оповедалъ и ку уписанью тутъ до книгъ земъскихъ Ошъменьскихъ вечистыхъ покладалъ привилей… бояре замъку Кгераноинъского Янъ а Матысъ и Якубъ Вилямовичове (25 чэрвеня 1677 году)[18]; Andrzej Stanisław Wilamowicz[19], Stanisław Wilamowicz[20] (1690 год); Samuel Wilamowicz Lithuanus (1707 год)[21]; jmp Andrzey Wilimowicz (31 кастрычніка 1713 году, 5 кастрычніка 1714 году)[22][23]; Wilim Wyrwiało Kombulski (1 лютага 1765 году)[24]; Wilim Mozul…. Aloxa Wilim… Samuś, Wilim Dubrowiczowie… Samusia, Michasia, Macieja, Wilima Żurawinkow (1765 год)[25]; Wilim Werza… Tum Grygul Wilima syn (25 сакавіка 1766 году)[26]; Pan Jan Wilhelmowicz Stetkiewicz-Zawierskyi, choruży Orszanski (9 студзеня 1768 году)[27]; Mikołay Semein Wilamowicz (15 траўня 1772 году)[28]; pater Placidus Wilamowicz, filius conventus Giełvanensis (18 траўня 1789 году)[29].

Remove ads

Носьбіты

Вілямовічы (Wilamowicz) і Вілімовічы (Wilimowicz) — літоўскія шляхецкія роды з Троцкага павету[32].

Вільгельмовічы (Wilhelmowicz) гербу Грымала — літоўскі шляхецкі род[33], які меў маёнткі ў Віцебскім ваяводзтве[34].

Вілямовіч (Wilamowicz) і Віламовіч (Willamowicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[35].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся сяло Вілімішкі каля Палангі і маёнтак Вілямавічы (Вилямовичи) у Берасьцейскім ваяводзтве[36].

На гістарычнай Вількаміршчыне існуе вёска Вілемішкі, на гістарычным Падляшшы — Вілямаўка.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads