Вілят

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вілят, Віляд (Вілад) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Вілят або Віляд (Wiliatus[1], Williad) і Атавіл (Attavill[2]) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) паходзіць ад гоцкага wilja 'воля'[4], аснова -ют- (-ят-) (імёны ліцьвінаў Ютэль, Даўят, Карыят; германскія імёны Jutilo, Dowyatt, Cariatto) — ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак'[5], а аснова -гад- (-ад-, -ат-) (імёны ліцьвінаў Ядвіга, Гатман, Бернат; германскія імёны Hadwig, Hadoman, Bernat) — ад гоцкага *haþus[6], германскага hathu 'бой'[7].

Адпаведнасьць імя Вілёт германскаму імю Williad сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[8].

Імя Вільят (Вільяд) бытавала ў Ноўгарадзе: Вильядъ Федковъ… Вильятъ Игачевъ (1500 год)[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Listy Czamrowiczow Wiliatha, Bogdana, Piothra у Szemiszka (12 ліпеня 1469 году з вопісу 2-й паловы XVI ст.)[10]; hominibus… Petrus cum tribus aliis Vilyathovyczy (15 жніўня 1489 году)[11]; Вилят Андреевич (1528 год)[12]; Вилятъ Юръевич (1537—1538 гады)[13]; Stanisława Wiliathowicza woznego (18 чэрвеня 1569 году)[14].

Remove ads

Носьбіты

Віладзевічы (Wiłodziewicz) гербу Вянява — літоўскі шляхецкі род зь Вількамірскага павету[17].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася сяло Вілядаўшчызна (Вилядовщизна) каля Шчучыну[18].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads