Даўляды

былая вёска ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Даўляды́[1] — былая вёска ў Беларусі, каля ракі Прыпяці. Уваходзілі ў склад Вербавіцкага сельсавету Нараўлянскага раёну Гомельскай вобласьці. Знаходзяцца за 52 км на паўднёвы ўсход ад Нароўлі, за 160 км ад Гомеля; за 65 км ад чыгуначнай станцыі Ельск (лінія КаленкавічыОўруч), аўтамабільная дарога зьвязвае вёску з Хвойнікамі[2].

Хуткія факты

4 траўня 1986 году, у зьвязку з радыяцыйным забруджаньнем па катастрофе на Чарнобыльскай АЭС, да якой менш за 15 км, жыхароў вёскі (183 сям’і) вывезьлі ў пасёлак Ператрутаўскі Варатын (Савіцкі сельсавет, Каленкавіцкі раён)[3]. Зь ліпеня 1988 году знаходзіцца ў складзе Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалягічнага запаведніка.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У апісаньні Чарнобыльскага замку 1552 года, што да Беласароцкай нядзелі[a], названыя Даўгляды, ясачнікі на Прыпяці князя Сенскага[b] альбо ў іншым месцы — Даўглядцы, патужнікі[5]. Магчыма, гэта і ёсьць найранейшая пісьмовая згадка пра паселішча[c].

Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі ўказам караля Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году Кіеўскае ваяводзтва (і Беласароцкая воласьць з Даўлядамі[d]) было далучана да Кароны Польскай[6].

Карона Каралеўства Польскага

Thumb
Герб Боньча паноў Харлінскіх

З падатковага рэестру Кіеўскай зямлі (ваяводзтва), складзенага 21 чэрвеня 1581 году каралеўскім слугой і паборцам панам Мацеем Язерскім, вынікае, што Даўляды былі ўласнасьцю пана Шчаснага Харлінскага, падкаморага кіеўскага. Зь іх 8 дымоў асадных сялянаў выплачвалася па 15 грошаў, з аднаго агародніка, у залежнасьці ад акалічнасьцяў (тут ня ўказана), — 4-6 грошаў, з аднаго каморніка — 2 грошы падатку[7].

Thumb
Япіскап львоўскі і галіцкі Іосіф Шумлянскі. XVII-XVIII ст.
Thumb
Леў Кішка, мітрапаліт кіеўскі. Невядомы мастак. XIX ст.
Thumb
Партрэт япіскапа Атанаса Шаптыцкага. XVIII ст.
Thumb
Партрэт архіяпіскапа Флярыяна Грэбніцкага. 1890 г.
Thumb
Ясон Смагаржэўскі, мітрапаліт кіеўскі. 1890 г.
Thumb
Партрэт Тэадосія Растоцкага. 1891 г.

26 чэрвеня 1600 году Шчасны Харлінскі запісаў усе свае маёнткі сынам Станіславу, Мікалаю і Юрыю з абавязкам выплаты іхным сёстрам па 3 000 польскіх злотых. Сярод добраў названыя вёска Даўляды з рачным перавозам і сяло Беласарока з млынам па-над Прыпяцю, якія дасталіся Станіславу. 2 і 11 траўня 1607 году ўладальнік Хабнага пан Станіслаў Харлінскі судзіўся з князем Янушам Астроскім і зь Сьвята-Мікольскім Пустынскім манастыром што да зьбеглых падданых вёскі Даўлядоў адпаведна да новаасаджанай Альшаніцы і Коваліна. 10 жніўня 1624 году, на заяву архімандрыта кіева-пячэрскага Елісея Плетэніцкага і капітулы, складзены судовы дэкрэт аб наезьдзе падданых Станіслава Харлінскага з Даўлядоў і Белай Сарокі на манастырскую Амялянаўшчыну[8].

Паводле тарыфу падымнага падатку Кіеўскага ваяводзтва, у 1628 годзе з 3 дымоў osiadłych і з 2 агароднікаў sioła Dowladów нябожчыка пана Мікалая Стэцкага, цівуна кіеўскага, нашчадкамі якога апекаваўся пан Хведар Станецкі, выплачвалася адпаведна па тры і па паўтара злотых[9].

10 траўня 1682 году, кароль Ян Сабескі, зважаючы на страту Кіева ў войнах з Расеяй, дзеля чаго добры Кіева-Пячэрскага манастыра пазбавіліся гаспадароў, падараваў іх адміністратару Кіеўскай мітраполіі япіскапу львоўскаму і галіцкаму Іосіфу Шумлянскаму. Надалей яны пазначаліся, як прыналежныя манастыру, хіба намінальна. У пераліку сёлаў япіскапа, складзеным у ліпені т. г., названыя Даўгляды з рудняй і млынам на два жораны, але зь неверагодна вялікай колькасьцю двароў — ажно 106[e][10]. У 1683 годзе, калі добрамі Кіеўскай мітраполіі і Пячэрскай архімандрыі кіраваў чашнік падольскі Самуіл Шумлянскі, брат япіскапа, з 7 дымоў у Даўлядах Пячэрскага манастыра выплачваліся 3 злотыя[11]. Згаданыя Даўляды[f] ў рэестры рэвізіі 1686 году палескіх вёсак Кіеўскай мітраполіі і Кіева-Пячэрскай архімандрыі пры прыняцьці іх ад пана Журакоўскага, войскага галіцкага[12].

16 сакавіка 1706 году япіскап львоўскі і галіцкі Іосіф Шумлянскі за 6 300 злотых перадаў у трохгадовую арэнду братавай удаве Аляксандры Шумлянскай Беласароцкі ключ, у складзе якога і вёска Даўляды. 28 днём лістапада 1714 году датаваны кантракт, падпісаны ў Даўлядах паміж мітрапалітам кіеўскім Львом Кішкам і пісарам земскім мазырскім Тэафілам Лянкевічам-Іпагорскім на трохгадовую арэнду Беласароцкага ключа за 510 бітых талераў. 2 жніўня 1717 году мітрапаліт Леў Кішка аддаў Беласароцкі ключ з Даўлядамі ў арэнду на тры гады харунжаму кіеўскаму Казімеру Стэцкаму за сымбалічныя 170 злотых. 12 сакавіка 1728 году пазначаны запіс у кнізе Оўруцкага гродзкага суда аб уводзе ў валоданьне Беласароцкім ключом наміната і адміністратара Кіеўскай мітраполіі япіскапа Атанаса Шаптыцкага[13].

На 1734 год Даўляды ў складзе Беласароцкага ключа, як і раней, належаў Кіеўскай мітраполіі[14]. Згодна зь земскай кнігай Кіеўскага ваяводзтва, 23 студзеня 1747 году ў валоданьне маёнткамі Кіеўскай мітраполіі і Кіева-Пячэрскай архімандрыі, у тым ліку Беласароцкім ключом з Белай Сарокай і Даўлядамі, уведзены новы адміністратар архіепіскап Флярыян Грэбніцкі[15].

У 1754 годзе з 25 двароў[g] (×6 — прыкладна 150 жыхароў) вёскі Dowhlady выплачваліся «do grodu» (Оўруцкага замку) 3 злотыя і 26 з паловай грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 15 зл. і 16 гр.[16]

Габрэйскія перапісы 1765, 1778 і 1784 гадоў засьведчылі пражываньне ў Даўлядах адпаведна 3, 5 і 7 плацельшчыкаў пагалоўшчыны (głow), што належалі да Чарнобыльскага кагалу[17].

14-21 кастрычніка 1780 году возны генэрал ваяводзтва Кіеўскага «i innych» Базыль Валынец увёў у валоданьне маёнткамі, у тым ліку Даўлядамі ў складзе Беласароцкага ключа, новага кіеўскага мітрапаліта і адміністратара Кіева-Пячэрскай архімандрыі Ясона Смагаржэўскага. У канцы дакумэнту возны, ня ўмеючы пісаць, добрасумленна «znak krzyża świętego położył»[18].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Даўляды – у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 годзе ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[19].

Thumb
Даўляды на мапе Ф. Шубэрта 1826-1840 гг.

З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 году, вядома, што вёска Даўляды з рудняй на той час была ўласнасьцю Кіеўскай мітраполіі ў асобе яе галавы Тэадосія Растоцкага[20]. Але ўжо ў 1796 годзе ў мэтрычных кнігах Беласароцкай Сьвята-Мікалаеўскай царквы Даўляды, іншыя паселішчы ключа і прыхода, названыя прыналежнымі да казённага ведамства. Згодна з мэтрыкамі 1797 — 1802 гг., усе яны сталі ўласнасьцю расейскага генэрала графа (фон) Сакена. У запісе тае ж царквы 1832 г. сказана, што Даўлядамі, Белай Сарокай, Вяпрамі і інш. валодаў граф Арлоў[21]. У рэвізіі 1834 году уладальнікам добраў названы пан Горват. Тады ў Даўлядах налічвалася 64 двары[2]. На 10-вярстовай мапе Менскай губэрні Ф. Шубэрта 1826 — 1840 гадоў у вёсцы пазначаныя 68 двароў.

У парэформавы пэрыяд Даўляды адміністрацыйна належалі да Дзёрнавіцкай воласьці. На 1876 і 1879 год жыхары вёскі працягвалі заставацца прыхаджанамі даўлядоўцы працягвалі заставацца прыхаджанамі Мікалаеўскай царквы ў Белай Сароцы[22].

На 1909 год у вёсцы Даўляды налічвалася 74 двары з 544 жыхарамі[23].

У лютым 1918 году Даўляды занялі войскі Нямецкай імпэрыі. 20 лістапада 1917 году адбылося абвяшчэньне Ўкраінскай Народнай Рэспублікі з прэтэнзіяй у тым ліку на Даўляды, якія знаходзіліся пад кантролем Нямецкай імпэрыі. 9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Ўкраінскай Народнай Рэспубліцы.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Даўляды абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Тэрыторыя Палесься ад Берасьця да Гомля стала прадметам перамоваў БНР і УНР[24]. Тым часам Даўляды ў складзе Дзёрнавіцкай воласьці Рэчыцкага павету ўлучылі ў часова створаную 15 чэрвеня Палескую губэрню з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзеяла «варта Ўкраінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападзкага[25].

З 20 жніўня 1924-га па 1927 год — цэнтар сельсавета ў Нараўлянскім раёне (Гомельская губэрня, Расейская СФСР). 4 сьнежня 1926 году вёска ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У 1929 годзе ў вёсцы стварылі калгас, працавала школа і паштовае аддзяленьне. Да 26 ліпеня 1930 г. і з 21 чэрвеня 1935 году ў складзе Мазырскай акругі БССР. З 20 лютага 1938 году ў складзе Палескай вобласьці БССР. Падчас нямецка-савецкай вайны 1941—1945 гг. нямецкія акупанты забілі 28 жыхароў вёскі. У лістападзе 1943 году ў баях за вёску загінулі 10 савецкіх вайскоўцаў, якіх пахавалі ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі. 30 лістапада 1943 г. савецкае войска заняло вёску. На фронце загінулі 70 вяскоўцаў. Ад 8 студзеня 1954 году вёска ў складзе Гомельскай вобласьці БССР. З 25 сьнежня 1962 году ў складзе Ельскага раёну (Гомельская вобласьць). Паводле перапісу 1959 г. налічвала 498 жыхароў. 6 студзеня 1965 г. вёску вярнулі ў склад Нараўлянскага раёну. На пачатак 1986 г. налічвала 183 двары і 474 жыхары, была цэнтрам саўгаспа «Прыпяць». У вёсцы месьціліся 8-гадовая школа, дом культуры, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, швейная майстэрня і крама[2].

Remove ads

Забудова

Ад цэнтру вёскі ў некалькі бакоў адыходзяць кароткія вуліцы. На паўночным захадзе дугападобная вуліца. Двухбаковая, драўляная забудова сядзібнага тыпу[2].

Насельніцтва

  • 1986 год — 474 жыхары (183 сям’і і двары)
  • 1959 год — 498 жыхароў

Славутасьці

Стаянка бронзавага веку і селішча жалезнага веку за 1,5 км на поўнач ад вёскі.

Заўвагі

  1. Нядзелі альбо чэргі (у складзе кожнай некалькі паселішчаў), на якія падзялялася Чарнобыльская воласьць (званая калі-нікалі паветам), як даводзілася несьці замкавую службу, выконваць работы на карысьць замку. Па нядзелях разьмяркоўваліся і плацёжныя павіннасьці.
  2. Відавочна, князя Рыгора, сына князя Івана Рыгоравіча Сенскага і пані Фенны Сямёнаўны Палазоўны[4].
  3. Не з XVII ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[2].
  4. Насуперак таму, што напісана С. В. Марцэлевым, яны ніколі не належалі да Мазырскага павету Менскага ваяводзтва.[2]
  5. Нават, калі б вялося пра колькасьць падданых, а не двароў, для таго часу ўсяроўна зашмат.
  6. Назва перайначаная на Довсоды.
  7. Усяго ў вёсцы налічвалася «szesnastka» дыму «i chałup pięć», а 1 дым у той час складалі 320 двароў.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads