Клецак

горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Клецак
Remove ads

Кле́цак — места ў Беларусі, на рацэ Лані. Адміністрацыйны цэнтар Клецкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 11 483 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 140 км на паўднёвы захад ад Менску; чыгуначная станцыя на лініі Асіпавічы — Баранавічы. Аўтамабільныя дарогі злучаюць места зь Нясьвіжам, Баранавічамі, Слуцкам.

Хуткія факты
Remove ads

Клецак — магдэбурскае места гістарычнай Наваградчыны, колішняя сталіца княства і радзівілаўскай ардынацыі, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі ў стылі барока, помнік архітэктуры XVII ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся Фарны касьцёл (рэнэсанс, XVI ст.) і Вялікая Сынагога (барока, XVIII ст.), зруйнаваныя савецкімі ўладамі.

Remove ads

Назва

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Клецак[2][3] утварыўся ад асновы клець, або старога дыялектнага слова «клеч» — 'бярозавы парасьнік'[4]. Варыянты напісаньня назвы места ў гістарычных крыніцах: Клѣчѣск[a], Клеческ.

У сучаснай беларускай мове (клясычны правапіс) старажытны тапонім аформіўся з устаўным «а» ў канцавым спалучэньні -цк — Клецак[5], што адпавядае традыцыйнаму вымаўленьню мясцовых жыхароў. Пісьмовае выкарыстаньне гэтай формы пачалося ў канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў у новым беларускім правапісе, які грунтаваўся на фанэтычным прынцыпе. Пазьней у 1920-я гады форма «Клецак» як нарматыўная пачала ўжывацца ў БССР да палітычнай рэформы беларускага правапісу 1933 году, а таксама ў Заходняй Беларусі да падзеяў 1939 году. Цяперашняе афіцыйнае напісаньне назвы места — Клецк (рас. Клецк).

Remove ads

Гісторыя

Раньнія часы

Паводле археалягічных зьвестак, неўмацаванае паселішча дрыгавічоў існавала тут яшчэ ў сярэдзіне ХІ ст. Аднак першы пісьмовы ўпамін пра Клецак датуецца 1127 годам у зьвязку з выправай кіеўскіх князёў на Полацкае княства, у якім брала ўдзел дружына Вячаслава Яраславіча «ис Клечьска». У гэты час горад быў сталіцай удзельнага княства[6].

У 1258 годзе войскі хана Бурундая захапілі і спустошылі Клецак у час іхнай выправы на Наваградзкую зямлю.

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Места і замак. Т. Макоўскі, XVII ст.

У ХIV ст. Клецкае княства далучылася да Вялікага Княства Літоўскага[7]. Пад 1398 годам упамінаецца князь клецкі Ямант Тулунтавіч. У Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх (канец XIV ст.) Клецак значыцца сярод «літоўскіх» замкаў. У 1401 годзе вялікі князь Вітаўт перадаў места свайму брату Жыгімонту Кейстутавічу, у 1404 годзе — князю Раману Фёдаравічу. У 1433 годзе пад Клецкам войскі Жыгімонта Кейстутавіча разьбілі прыхільнікаў Сьвідрыгайлы Альгердавіча. Каля 1492 году вялікі князь Казімер перадаў места і княства Івану Яраславічу, які пакінуў іх у спадчыну свайму сыну Фёдару.

Thumb
Клецкая бітва

У 1503 годзе Клецак спалілі крымскія татары. 5 жніўня 1506 году каля места адбылася бітва, у выніку якой войскі Вялікага Княства Літоўскага на чале з князем Міхалам Глінскім разьбілі татараў. Вялікі князь Аляксандар выдаў Клецку прывілей на адзін кірмаш у год. У 1522—1556 гадох места знаходзілася ў валоданьня вялікай княгіні Боны Сфорца.

У 1550 годзе Андрэй Маствілоўскі фундаваў у Клецку Траецкі (Фарны) касьцёл[8]. На 1552 год у месьце было 137 двароў, дзеялі 4 царквы, манастыр і касьцёл. У 1553 годзе тут пачаў дзеяць адзін зь першых на Беларусі кальвінскіх збораў, дзе ў 1560—1563 гадох служыў прапаведнікам Сымон Будны. У 1559 годзе вялікі князь Жыгімонт Аўгуст выдаў месту прывілей на 2 штогадовыя кірмашы. У 1586 годзе ўтварылася Клецкая ардынацыя Радзівілаў. На 1626 год у месьце было 448 двароў, пад 1641 годам упамінаецца Клецкая бібліятэка Радзівілаў.

Thumb
Крыж на месцы бітвы, 1862 г.

27 жніўня 1652 году кароль і вялікі князь Ян Казімер надаў Клецку Магдэбурскае права і герб: «у блакітным полі княская карона, пад якой паляўнічы рог»[9]. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1655 годзе маскоўскія захопнікі зруйнавалі Клецак. Насельніцтва места скарацілася ўдвая[10]. У 1683 годзе маршалак вялікі Станіслаў Казімер Радзівіл заснаваў тут дамініканскі кляштар. У гэты час у месьце было 217 двароў, дзеялі драўляныя цэрквы Ўшэсьця і Ўваскрасеньня, працавалі 3 рамесныя цэхі.

За часамі Вялікай Паўночнай вайны ў 1706 годзе швэдзкі аддзел разьбіў пад Клецкам расейскае войска. Кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны паўторна надаў месту прывілей на 2 кірмашы штогод. На 1713 год тут было 152 двары.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Клецак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Случарэцкага павету. Статус паселішча панізілі да мястэчка, якое стала вядомым у рэгіёне цэнтрам гандлю. У 1796 годзе ў Клецку збудавалі харальную сынагогу. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар дамініканаў, а па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) — ґвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). 3 траўня 1917 году местачкоўцы ўпершыню змаглі ўрачыста адзначыць гадавіну прыняцьця Канстытуцыі 3 траўня[11].

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Клецак занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Клецак абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 у адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён ўвайшоў у склад Беларускай ССР[12]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Клецак апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Нясьвіскім павеце. У 1924—1931 гадох у месьце працавала беларуская гімназія.

У 1939 годзе Клецак увайшоў у БССР, дзе ў 1940 годзе стаў цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 26 чэрвеня 1941 — да 4 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 6 кастрычніка 1941 году нацысты расстралялі каля 4 тысячаў жыдоў. У 1953 годзе савецкія ўлады ўзарвалі Фарны касьцёл, помнік архітэктуры рэнэсансу.

29 лістапада 1999 году афіцыйна зацьвердзілі гістарычны герб Клецку[13]. 11 лістапада 2008 году з ініцыятывы мясцовага сьвятара Маскоўскага патрыярхату на помнік архітэктуры XVII ст., колішні касьцёл дамініканаў, паставілі пазалочаны купал-цыбуліну, што ёсьць грубым парушэньнем дзейнага заканадаўства[14]. Нягледзячы на звароты грамадзкасьці ў пракуратуру[15], неўзабаве такія ж купалы паставілі над бакавымі вежамі. 25 сьнежня 2008 году ў Клецку адбылося ўрачыстае асьвячэньне новага касьцёла Найсьвяцейшай Тройцы.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVI стагодзьдзе: 1552 год — 0,7 тыс. чал.[10]
  • XVII стагодзьдзе: 1626 год — 2,0 тыс. чал.[10]; 1683 год — 1,1 тыс. чал.[10]
  • XVIII стагодзьдзе: 1713 год — 0,6 тыс. чал.[10]
  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 4,7 тыс. чал.
  • XX стагодзьдзе: 1939 год — 7,9 тыс. чал.; 1959 год — 4,1 тыс. чал.[7]; 1970 год — 5,7 тыс. чал.; 1991 год — 11 тыс. чал.; 1997 год — 11 тыс. чал.; 1998 год — 10,8 тыс. чал.[16]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 10,4 тыс. чал.[17]; 2007 год — 10,1 тыс. чал.; 2008 год — 10,1 тыс. чал.; 2009 год — 10 761 чал.[18] (перапіс); 2015 год — 11 237 чал.[19]; 2016 год — 11 317 чал.[20]; 2017 год — 11 348 чал.[21]; 2018 год — 11 483 чал.[1]

Адукацыя

У Клецку працуюць 3 сярэднія, музычная, дзіцяча-юнацкая спартовая школы і селькагаспадарчы прафэсійны ліцэй.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назваГістарычная назваБылыя назвы
17 верасьня вуліцаЦаперская вуліца
Гагарына вуліцаВіленская вуліца
Замкавая вуліца
Слонімская вуліца
Жыдоўская вуліца
Кітчанкі вуліцаСлабадзкая вуліца
Леніна вуліцаНясьвіская вуліца
Заранская вуліца (перапіс 1874 г.[22])
Маякоўскага плошчаРынак пляц
Мечнікава вуліцаЗакасьцельная вуліца
Першамайская вуліцаПінская вуліца
Краснастаўская вуліца
Радзівілімонтаўская вуліца
Бабаеўская вуліца
Талстога вуліцаТатарская вуліца[23]

З усёй урбананімічнай спадчыны Клецку да нашага часу гістарычную назву захавала толькі вуліца Панкратаўская. У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаюцца Сялянская вуліца, Радзівілімонтаўскі і Сіняўскі тракты[24].

Remove ads

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай (малочная, масласыраробная, кансэрвавая, камбікормавая), дрэваапрацоўчай, лёгкай прамысловасьці.

Больш інфармацыі Пералік прамысловых прадпрыемстваў Клецку ...
Remove ads

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Дзее Клецкі гістарычна-этнаграфічны музэй. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Клецак».

Славутасьці

Страчаная спадчына

Remove ads

Галерэя

Асобы

Заўвагі

  1. ПСРЛ. Т. 1. — М., 1962. С. 297.

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Loading content...

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads