Мільвід
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мільвід, Мельвід (Мельвед) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Мелевіда або Мельвід (Melewidis, Melvid[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -міл- (-мел-) (імёны ліцьвінаў Мілейка, Мілар, Мільконт; германскія імёны Milleke, Milehar, Milgunt) паходзіць ад гоцкага mildeis 'мяккі, прыязны'[3][4], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відзіман, Відмунд, Торвід; германскія імёны Widiman, Widmund, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[5].
Германскае (паўночнагерманскае) паходжаньне літоўскага шляхецкага прозьвішча Мільвід (Milwid) сьцьвярджалася яшчэ ў артыкуле «Жамойць» Усеагульнай энцыкляпэдыі Самуэля Аргельбранда (1868 год)[6].
Паходжаньне імя Мільвід ад складаньня германскіх імёнаў Milis і Wid сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7].
У ваколіцах Мэмэлю адзначалася прозьвішча Milwidson[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Красносельскомъ повете… забрал был тыи люди Анъдреи Мелвидовичъ (16 сакавіка 1502 году)[9]; на бояръ господарьскихъ Кревенского повета на Григорка а на Шимка Миколаевичов Мельвидовича (31 сакавіка 1517 году)[10]; у Высокодворскомъ повете… земли пустовскихъ… Мелведевщыну… Мельведовщину (12 чэрвеня 1518 году)[11]; Миколаевая Милвидовича Барбара (1528 год)[12]; землю Мелвидишки… Мелвид новосед (1537—1538 гады)[13]; Миланъ Мильвидовичъ… Мильвиду Сурувойновичу, отцу Миланеву (26 ліпеня 1540 году)[14]; леити… Мелвид Доцевич (1541 год)[15]; siołła Mielwidowa… siołło Mielwidowo (1562 году)[16]; Юры Грыгоревичъ Мелъвидовича[17], Mielwid[18] (1565 год); Юръи Мельвидъ (1567 год)[19]; Aleksander Melwid[20], posłałł za się Jarosza Mielwida[21], Józef Melwid[22] (1621 год); Малхера Милвида, писаря земскаго Стародубскаго (1 верасьня 1638 году); Malcher Gabriel Mielwid, pisarz ziemski Starodubowski (29 красавіка 1648 году)[23]; pan Mielwid, pisarz ziemski starodubowski[24], Heliasz Mielwid[25] (10 траўня 1655 году); Malcher Mielwid, Pisarz ziemski Starodubowski[26], Jan Mielwid… Alexander Mielwid[27] (17 жніўня 1655 году); Stanisłław Mielwid oBywatell powiatu kowieńskiego[28], Mikołłay Mielwid z Upity[29], Heliasz Mielwid z Eyborta[30] (23 кастрычніка 1655 году); Malcher Gabryel Mielvid (7 жніўня 1665 году)[31]; Mielwid Andrzej… Jana Mielwida… Mielwid Chryzostom… Mielwid Daniel Władysław na miejscu Wojciecha Stanisławowiczą Mielwida z Mielwidów… Mielwid Eliasz… Mielwid Gabriel z Milwid… Mielwid Jan na miejscu rodzica swego Aleksandra Mielwida z Mielwidów… Mielwid Jan Walentynowicz na miejscu Eliasza Mielwida… Mielwid Kazimierz… Mielwid Michał… Mielwid Mikołaj… Mielwid Władysław Krzysztofowicz na miejscu rodzica swego Krzysztofa Mielwida… Milwid Piotr… Milwidowa Alszka na miejscu Daniela Milwida (1667 год)[32]; Milwitowicza (1675 год)[33]; ad quem vindicat sibi ius illegitime MD Milwid (1675—1677 гады)[34]; Władisław Milwid[35], Jan Milwid[36], Jan Milwid z Milwidów[37], siedliska P. Jana Milwida, kupionym od P. Gabriela Milwida, na którym Pani Mikołajowa Milwidowa[38], Chryzostom Milwid[39], Michał Milwid[40], Adam Mielwid[41], Mikołaj Milwid[42], na miejscu P. Piotra Mielwida[43], Jan Milwid z Kiecin na miejscu P. Kazimierza Milwida[44], od JMP. Eliasza Milwida… Eliasz Mielwid[45] (1690 год); Heronim Milwid (1698 год)[46]; Iosephus Milwid (1725 год)[47]; Kazimirus Milwid… Casimirus Milwid… Ioannes Milvid et Georgius (1728 год)[47]; Bartłomiey Milwid (7 лістапада 1765 году)[48]; Ferdynand Milwid, chor. kow. (11 лютага 1784 году)[49]; Andreum Milwid (2 сьнежня 1794 году)[50].
Remove ads
Носьбіты
- Рыгор і Сымон Мікалаевічы Мельвідавічы — крэўскія баяры, якія ўпамінаюцца ў 1517 годзе
- Мікалай Мільвідавіч — гедройцкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Ян і Пётар Юр’евічы і Якуб Паўлавіч Мельвідовічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаецца ў 1582 годзе[51]
- Рыгор Пятровіч Мельвідовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1595 годзе[52]
- Амбражэй Лукашавіч Мальвідовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1598 годзе[53]
- Мальхер Мільвід — пісар земскі старадубскі
- Геранім Мільвід — шляхціч Віленскага ваяводзтва
Мільвіды гербаў Байбуза і Масальскі — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[54].
Мільвіды (Milwid) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[55].
Мэльвідовічы (Melwidowicz) — літоўскі шляхецкі род[56].
Мельвід (Mielwid) і Мільвід (Milwid) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[57].
У XVI ст. існаваў маёнтак Мельвіды або Мельвідавічы (Мельвиды, Мельвидовичи) у Жамойцкім старостве[58].
На 1904 год існаваў фальварак Мілавідава ў Смаленскім павеце Смаленскай губэрні[59].
На 1906 год існаваў засьценак Мілавіды ў Полацкім павеце Віцебскай губэрні[60].
Назву Мілавіды маюць вёскі на гістарычных Віцебшчыне, Полаччыне і Слонімшчыне. На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Мільвіды, у былым Жамойцкім старостве — Мельвідышкі.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads