Трокі
места ў Летуве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тро́кі (лет. Trakai) — места ў Летуве, сярод Троцкіх азёраў. Адміністрацыйны цэнтар Троцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2010 год — 5266 чалавек. Знаходзяцца за 28 км на захад ад Вільні, за 9 км ад чыгуначнага вузла Ляндварова. Вузел аўтамабільных дарог, чыгуначная станцыя.
Трокі — магдэбурскае места, цэнтар гістарычнага рэгіёну Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваліся комплекс Новага (на высьпе) і Старога (на паўвысьпе) замкаў вялікіх князёў літоўскіх, Фарны касьцёл, кляштар дамініканаў і караімская кенэса, помнікі архітэктуры XIV—XVIII стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся комплекс кляштару бэрнардынаў з касьцёлам Сьвятога Мікалая, помнік архітэктуры XVII ст., зруйнаваны расейскімі ўладамі.
Remove ads
Назва
Паводле найбольш папулярнай вэрсіі, вядомай з XIX ст., тапонім Трокі ўтварыўся ад балтыйскага trakas — 'вырубка'[1]. Тым часам, на думку беларускага мовазнаўцы Язэпа Лёсіка, гэты тапонім паходзіць ад беларускага слова трокнуцца — 'здагадацца', 'раптам успомніць'[2]. Таксама тлумачэньне назвы места знаходзяць у «Хроніцы польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсёй Русі» Мацея Стрыйкоўскага: ад слова тарокі (у хроніцы ўпамінаецца польск. troki, што адпавядае ст.-бел. тороки, троки[3]) — 'рамяні каля задняй лукі сядла, паляўнічая сетка (дзеля здабычы)'[4], якімі сьвіта і паляўнічыя вялікага князя Гедзіміна мусілі скарыстацца, каб прывесьці ў княскую рэзыдэнцыю вялікую колькасьць дзічыны, напаляванай у гэтай мясцовасьці[5] (сярод іншага, у 1784 годзе адзначалася ваколіца Toroki каля Вількаміру[6]). Тым часам ў складзенай на аснове гэтага твору беларускамоўнай «Хроніцы літоўскай і жамойцкай» сьцьвярджаецца, што «Гедзімін збудаваў замак <…> і назваў яго Трокі, для таго, жа што жыва так дваране яка асочніцы і мысьліўцы, кухцікаве і хлапята, зайцаў, лісіц, куніц, і іншага зьверу ў тароках каля ярчакоў прад сабою, за сабою і па старанах навязаўшы, вазілі, зьверу тэж вялікага, ласей, яленей, сарн, поўны вазы многія наклалі», што з улікам ужываньня менавіта поўнагалоснай формы слова «тарокі» дазваляе меркаваць пра вылучэньне выразу «жыва так» і повязь з германскімі мовамі (як і ў выпадку Кернава, Эйраголы, Юрбарку ды пэўных іншых старажытных паселішчаў ліцьвінаў) — ад гоцкага þroc ― 'імклівасьць, спрытнасьць'[7].
Паводле летапіснага сьведчаньня, у сярэдзіне XV ст. цьвярскі князь Барыс Аляксандравіч збудаваў на Вялікім возеры — за 50 км на паўночны ўсход ад Цьверы, сярод балота Аршынскага моху (за ракой Воршай(ru)) — замак з назвай Трокі[8]: «заложи… город среди езера и нарекы ему Троки»[9].
«Lexicon universale historico-geographico-chronologico-poetico-philologicum» 1677 году паведамляў, што на мове народа Літвы места мае назву Трокі (Troki)[a]. У 1721 годзе кашталян троцкі Ян Фрыдэрык Сапега, апісваючы гісторыю места Троцкага (лац. Trocensis) у «Monumenta Antiquitatum Marianarum, In Imagine Vetustissima, vulgo Gregoriana», таксама адзначаў, што «на мясцовай мове места завецца Трокамі» (Troki)[b].
Паводле адной з вэрсіяў, назва вёскі Тракеляў на гістарычнай Лідчыне мае зьвязак з Трокамі і перакладаецца як «маленькія Трокі»[12].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: писан оу Торокох (22 ліпеня 1440 году)[13].
Remove ads
Гісторыя

Полацкае княства

Паводле паданьня, Трокі ў 1045 годзе заснаваў Яраслаў, сын полацкай князёўны Рагнеды і князя кіеўскага Ўладзімера. Пазьней паселішча разам з замкам стала паляўнічай рэзыдэнцыяй нашчадкаў князёўны Рагнеды[14].
Вялікае Княства Літоўскае

Па сьмерці вялікага князя Гедзіміна (1341 год) Трокі перайшлі да Кейстута, які пачаў менавацца князем троцкім і жамойцкім. Сваю сталіцу ён перанёс на выспу, дзе заснаваў Новыя Трокі. Паступова прыдомак «Новыя» страціўся і за папярэднім паселішчам замацавалася назва Старыя Трокі, а за кейстутавай сталіцай проста — Трокі.

У XIV стагодзьдзі ў Троках збудавалі замкі на высьпе і паўвысьпе. 2 чэрвеня 1377 году[15] крыжакі спрабавалі ўзяць фартэцыю, але безвынікова. Крыжацкая хроніка пад 1367, 1372 і 1391 гадамі менавала Трокі і Коўну землямі Русі (in Rusiam)[16]. У 1384 годзе вялікі князь Вітаўт, на жаданьне сваёй жонкі Ўльяны, вылучыў тут зямлю манастыру Раства Багародзіцы. Гэты манастыр (у статусе архімандрыі) упамінаецца ў пісьмовых крыніцах да XVIII ст. Пазьней Сапегі збудавалі ў Троках мураваную Юраўскую царкву (існавала ў 1630 годзе). У пачатку XVIII ст. упамінаецца старажытная Траецкай царква, а таксама месцы, дзе стаялі цэрквы Нараджэньня Хрыстова і Сьвятога Мікалая.

У канцы XIV ст. Трокі зазначаюцца ў «Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх»: «Трокы старыи каменны. А Новые Трокы на езере две стены камены. А вышние древян. А в острове камен». 11 верасьня 1393 году Вітаўт з дапамогаю крыжакоў захапіў замкі і ўтрымліваў іх 2 месяцы. У 1387 годзе Ягайла пацьвердзіў свайму брату Скіргайлу права валодаць Троцкім княствам. Згодна з Востраўскім пагадненьнем 1392 году места перайшло ў склад уладаньняў Вітаўта. У 1402—1403 гадох у Троках пасяліліся 383 радзіны выхадцаў з Крыму — караімаў, а пазьней і крымскіх татараў. У 1405 годзе вялікі князь Вітаўт заснаваў у Старых Троках бэнэдыктынскі кляштар, а ў 1409 годзе ў Новых Троках — касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі, якому паводле паданьня перадаў цудоўны абраз, падарунак імпэратара бізантыйскага Мануіла II Палеалога[17].
У 1413 годзе Трокі сталі сталіцай ваяводзтва і павету. Паводле некаторых зьвестак, у пачатку XV ст. вялікі князь Вітаўт надаў месту Магдэбурскае права[14] (у 1444 годзе мескія правы пацьвердзіў вялікі князь Казімер). У 1430 годзе тут адбыўся сход манархаў Эўропы з нагоды меркаванай каранацыі Вітаўта[18], аднак 27 лістапада вялікі князь памёр у замку. У 1440 годзе ў Троках забілі Жыгімонта Кейстутавіча. У 1469 годзе вялікі князь Казімер запрасіў у места бэнэдыктынаў славянскага абраду з паўднёва-славянскіх зямель[19]. У 1516 годзе Трокі атрымалі прывілей на 2 кірмашы штогод. У канцы XVI ст. тут праходзілі сэсіі Галоўнага Трыбуналу. У 1617 годзе ў Троках заснавалі кляштар бэрнардынаў, у 1638 годзе — манастыр базылянаў.
Захавалася меркаванае сьведчаньне азначэньня жыхароў Трокаў і ваколіцаў ліцьвінамі: «литвин Петрушка Янов… шляхтич… Троицкого повету» (1632 год)[20]. У матрыкуле Гайдэльбэрскага ўнівэрсытэту пад 1591 годам значацца Johannes Hlebowicz in Dambrowna, Lituanus. Nicolaus Hlebowicz in Dambrowna, palatinus Trocensis, Lituanus[21].
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1665 годзе места спалілі маскоўскія захопнікі. У 1678 годзе ў Троках пачаў дзеяць кляштар дамініканаў. 4 верасьня 1718 году адбылася ўрачыстастая каранацыя мясцовага абраза Маці Божай.
- Старая графіка Троцкіх замкаў
- Новы замак. Ф. Смуглевіч, 1785—1786 гг.
- Новы замак. К. Тызэнгаўз, 1803 г.
- Стары замак, 1827 г.
- Новы замак, 1827 г.
- Новы замак. Ю. Азямблоўскі, 1843 г.
- Новы замак. Ю. Маршэўскі, 1866 г.
- Новы замак. Н. Орда, 1875—1876 гг.
- Стары замак. М. Андрыёлі, 1872 г.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Трокі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1796 годзе сталі цэнтрам павету Віленскай губэрні. У 1839—1842 гадох Трокі мелі статус заштатнага места. У летувіскай публікацыі 1846 году прызнавалася, што жыхары Трокаў на той час ня ведалі летувіскай мовы[22].
18 сакавіка 1860 году зьявіўся праект расейскага гербу Трокаў: «ў залатым полі чырвоная брама зь вежамі па бакох; над імі два чырвоныя скрыжаваныя мечы». На 1880 год у месьце было 178 будынкаў (зь якіх 3 мураваныя), 39 крамаў, 1 двухклясная школа; сакральныя будынкі практычна ўсяго спэктру вызнаньняў. У пачатку XX ст., паводле этнаграфічнай мапы, складзенай Яўхімам Карскім, на захадзе ад Трокаў праходзіла мяжа расьсяленьня беларусаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Трокі занялі войскі Нямецкай імпэрыі
- Старая графіка места
- Фара. А. Адам, 1812 г.
- Агульны выгляд. Ю. Азямблоўскі, 1851—78 гг.
- Агульны выгляд, 1859 г.
- Касьцёл бэрнардынаў. А. Ромэр, 1865—1880 гг.
- Агульны выгляд, 1870 г.
- Агульны выгляд. Н. Орда, 1875—1877 гг.
- Фара, 1887 г.
- Кенэса. С. Маслоўскі, 1904 г.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Трокі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе яны апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Віленскім павеце Віленскага ваяводзтва.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году Трокі занялі савецкія войскі. 10 кастрычніка 1939 году, згодна зь летувіска-савецкай дамовай, бальшавікі перадалі места ў склад Летувы. У чэрвені 1941 — ліпені 1944 году Трокі знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1955—1962 гадох праводзілася маштабная рэканструкцыя Троцкага замка.
У 1994 годзе ўтварылася Беларускае таварыства Троцкага раёну (узначальвае М. Рулінскі)[23].
- Трокі на старых здымках
- Стары замак. Ю. Чаховіч, 1888 г.
- Фара. Ю. Чаховіч, 1888 г.
- Фара, да 1915 г.
- Агульны выгляд, да 1915 г.
- Калёна з Пагоняй, да 1915 г.
- Віленская вуліца, да 1915 г.
- Царква-мураўёўка, да 1915 г.
- Новы замак, 1930 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія

- XIX стагодзьдзе: 1870 год — 2191 чал.; 1880 год — 2174 чал., зь іх паводле веры 900 каталікоў, 224 праваслаўныя, 8 раскольнікаў, 2 эвангелісты, 2 кальвіністы, 585 юдэяў, 434 караімы, 19 мусульманаў; паводле стану 278 шляхты, 12 духоўнага стану, 30 ганаровых грамадзянаў, 1631 мяшчанін, 12 сялянаў, 206 вайскоўцаў і 5 іншых станаў[24]; 1897 год — 2800 чал.
- XX стагодзьдзе: 1901 год — 2390 чал., зь іх 746 каталікоў, 309 праваслаўных, 3 лютэраніны, 818 юдэяў, 424 караімы, 90 мусульманаў[25]; 1921 год — 1587 чал.; 1939 год — 3,1 тыс. чал.; 1959 год — 3,1 тыс. чал.; 1970 год — 4691 чал.; 1976 год — 6 тыс. чал.; 1979 год — 5763 чал.; 1989 год — 6703 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 6,1 тыс. чал.[26]; 2007 год — 5406 чал.; 2010 год — 5266 чал.
Адукацыя
У Троках працуюць гімназія Вітаўта Вялікага, сярэдняя і пачатковая школа.
Культура
Дзеюць бібліятэка і тэатар.
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай і мясцовай прамысловасьці.
Турыстычная інфармацыя
Інфраструктура
Трокі — буйны турыстычны цэнтар. У месьце працуюць некалькі музэяў. Дзее ляндшафтавы заказьнік.
Славутасьці
- Забудова гістарычная (канец XIX — пачатак XX ст.; фрагмэнты)
- Замак Новы на высьпе (XIV — пачатак XV ст.)
- Замак Стары на паўвысьпе (XIV ст.)
- Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Фарны; 1409, 1718)
- Кенэса (XVIII ст.)
- Кляштар дамініканаў (ХVІІ—ХVІІІ стагодзьдзі)
- Царква Раства Багародзіцы (1863; мураўёўка)
Страчаная спадчына
- Кляштар бэрнардынаў (ХVІІ ст.)
- Сынагога
Remove ads
Галерэя
- Краявіды Трокаў
- Мост да Новага замка
- Царква-мураўёўка
- Стары будынак пошты
- Палац Тышкевічаў на Затроччы
- Каплічка Сьвятога Яна Непамука
Месты-сябры
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads